
Адзіны дзень інфармавання ў бібліятэцы: гаворым пра традыцыйныя каштоўнасці беларусаў
- Details
- Створана 12.10.2026 11:16
![]()
Адзіны дзень інфармавання, прысвечаны ключавым аспектам развіцця беларускага грамадства, пройдзе ў абласной бібліятэцы 15 кастрычніка. Галоўная тэма цяперашняй сустрэчы – «Традыцыйныя каштоўнасці беларусаў: сям'я, грамадства, дзяржава».
Удзельнікі абмяркуюць важнасць захавання духоўнага і культурнага кода нацыі, абарону інстытута традыцыйнай сям'і як асновы дэмаграфічнага дабрабыту, а таксама ролю партнёрства паміж грамадствам і моцнай, сацыяльна арыентаванай дзяржавай.






































