
«Лабараторыя поспеху: ад ідэі да бізнесу»
- Details
- Створана 08.04.2026 09:19

У межах прафарыентацыйнага праекта «Лабараторыя поспеху: ад ідэі да бізнесу» 27 красавіка ў 14:00 адбудзецца сустрэча са Святланай Котавай, вядучым спецыялістам па рэкламнай камунікацыі ў ЗАТ «Фірма "Амега"».
Святлана Котава – практык з 15-гадовым стажам на стыку дызайну і маркетынгу. Яна займаецца комплексным развіццём гандлёвага цэнтра «ТрыО» (дызайн, маркетынг, рэклама, арганізацыя мерапрыемстваў). За 8,5 гадоў арганізавала больш за 250 рознанакіраваных мерапрыемстваў, у тым ліку 40 кірмашоў майстроў.






































