
Выстава «Пяром і малітвай»
- Details
- Створана 08.05.2025 11:16
Шматвяковая гісторыя сучаснай Беларусі цесна звязана з адным з самых значных духоўных цэнтраў краіны – Спаса-Еўрасіннеўскім манастыром.
Выстава «Пяром і малітвай», прысвечаная 900-годдзю манастыра, пазнаёміць наведвальнікаў з унікальнымі выданнямі з фондаў Віцебскай абласной бібліятэкі, якія адлюстроўваюць ключавыя этапы жыцця святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай.
Экспазіцыя ахопіць перыяд ад заснавання манастыра да нашых дзён, падрабязна раскажа пра архітэктурны ансамбль і яго святыя рэліквіі, якія захоўваюць памяць пра духоўную спадчыну Беларусі.
Выстаўка размешчана ў фае 3-га паверха і працуе па 8 чэрвеня 2025 года.