
Літаратурна-музычны вечар «Веры тонкая свеча»
- Details
- Створана 10.03.2016 10:23
9 сакавіка да Дня праваслаўнай кнігі ў бібліятэцы адбылася літаратурна-музычная вечарына «Веры тонкая свеча...», арганізаваная сумесна з бібліятэкай імя А. П. Сапунова Віцебскай праваслаўнай духоўнай семінарыі.
На вечарыне прысутнічалі студэнты духоўнай семінарыі, прадстаўнікі Віцебскай абласной арганізацыі ГА «Беларуская асацыяцыя былых непаўналетніх вязняў фашызму», клубаў «Сяброўства» і «Залаты ўзрост», выхаванцы нядзельнай школы пры храме іконы Божай Маці «Целительница», навучэнцы, чытачы бібліятэкі. На мерапрыемстве выступіў першы прарэктар Віцебскай духоўнай семінарыі протаіерэй Канстанцін Ізафатаў. У выкананні студэнтаў семінарыі прагучалі духоўныя спевы.
На вечарыне гучалі вершы Б. Пастэрнака, Б. Ахмадулінай, Л. Вернер і інш. Былі арганізаваны кніжныя выставы «Свечи таинственное пламя...», «Свеча – символ духовности».




































