
Часова зменены доступ да выданняў бібліятэкі
- Details
- Створана 19.06.2026 12:43
Паважаныя чытачы!
Звяртаем вашу ўвагу, што ў Віцебскай абласной бібліятэцы пачынаюцца рамонтныя работы ў аддзеле захоўвання асноўнага фонду.
У сувязі з гэтым доступ да выданняў, якія знаходзяцца ў дадзеным сховішчы, будзе часова абмежаваны. Выдача кніг з асноўнага фонду на перыяд рамонту праводзіцца не будзе.
З рубяжоў франтавых на рубяжы дыпламатычныя: у бібліятэцы прайшла ўнікальная лекцыя пра дыпламатаў-франтавікоў
- Details
- Створана 29.06.2026 14:50
У рамках святкавання 82-й гадавіны вызвалення Віцебска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 26 чэрвеня ў абласной бібліятэцы адбылася сустрэча, прысвечаная гераічнаму мінуламу савецкіх дыпламатаў.
Прэзентацыя кнігі «Пётр Губонін: партрэт на фоне эпохі»
- Details
- Створана 22.07.2026 09:03
Творчая сустрэча з дырэктарам Музея бранскіх мецэнатаў, даследчыкам, кандыдатам юрыдычных навук, дацэнтам Бранскага філіяла Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі Ірынай Кеня адбылася 20 ліпеня ў абласной бібліятэцы.
Міжнародная анлайн-канферэнцыя «Славянскія фестывалі: шлях дружбы і яднання»
- Details
- Створана 29.06.2026 11:44
Міжнародная анлайн-канферэнцыя «Славянскія фестывалі: шлях дружбы і яднання» адбылася ў Дзень дружбы і яднання славян, які адзначаецца 25 чэрвеня. Гэта дата прысвечана найбуйнейшай гістарычнай і моўнай супольнасці народаў – у свеце налічваецца каля 350 мільёнаў славян, аб'яднаных агульнымі гістарычнымі і моўнымі каранямі, культурнымі традыцыямі і звычаямі.
Урачыстае адкрыццё выставы «Бібліятэчны атлас»
- Details
- Створана 17.07.2026 12:16
У рамках XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» 16 ліпеня ў бібліятэцы адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Бібліятэчны атлас», прысвечанай 20-годдзю будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
«Віцебская школа бокса. Гісторыя ў асобах. Віля Ільчанка»
- Details
- Створана 22.06.2026 13:05
Прэзентацыя дакументальнага фільма «Віцебская школа бокса. Гісторыя ў асобах. Віля Ільчанка» адбылася ў бібліятэцы 20 чэрвеня.
Адзіны дзень інфармавання «Забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці: ад кібератак да правілаў на дарогах»
- Details
- Створана 16.07.2026 11:50
16 ліпеня ў рамках Адзінага дня інфармавання, прысвечанага ўсебаковай бяспецы, дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі Таццяна Адамян падкрэсліла, што фарміраванне культуры бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва – адна з ключавых дзяржаўных задач.
«Краязнаўчыя сустрэчы»: 40 гадоў музею «Гісторыя Заронаўскага краю»
- Details
- Створана 19.06.2026 13:15
Сустрэча з краязнаўцамі Людмілай і Станіславам Нікіцінымі, прысвечаная 40-годдзю стварэння народнага комплекснага музея «Гісторыя Заронаўскага краю», адбылася 17 чэрвеня ў бібліятэцы ў рамках праекта «Краязнаўчыя сустрэчы».
Паэтычнае прызнанне Радзіме: у бібліятэцы прэзентавалі новую кнігу да Дня Незалежнасці
- Details
- Створана 06.07.2026 15:52
Літаратурная сустрэча «Нашы вершы табе, Беларусь!», прымеркаваная да галоўнага дзяржаўнага свята краіны – Дня Незалежнасці, адбылася 2 ліпеня ў бібліятэцы. Творчае мерапрыемства было арганізавана з ініцыятывы Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
«Памяць у імя будучыні»
- Details
- Створана 18.06.2026 13:21
22 чэрвеня ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца памятная дата – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.
З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
- Details
- Створана 01.07.2026 11:59
Паважаныя чытачы! Дарагія сябры!
Віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Форум «Образ современной женщины и отечественные бренды»
- Details
- Створана 19.06.2026 10:16
Форум «Образ современной женщины и отечественные бренды», прымеркаваны да Года беларускай жанчыны, адбыўся 14 чэрвеня, у Дзень работнікаў лёгкай прамысловасці, у Канцэртнай зале «Віцебск».
Візіт сяброўства: дэлегацыя Архангельскай вобласці наведала Віцебскую абласную бібліятэку
- Details
- Створана 29.06.2026 15:06
У рамках святкавання 82-й гадавіны вызвалення Віцебска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Віцебскую абласную бібліятэку наведалі прадстаўнікі дэлегацыі Архангельскай вобласці.
«Коласаўцы. Таццяна Ліхачова»
- Details
- Створана 18.06.2026 09:33
Творчая сустрэча з вядучым майстрам сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, заслужанай артысткай Рэспублікі Беларусь Таццянай Ліхачовай адбылася 16 чэрвеня ў Віцебскай абласной бібліятэцы. Мерапрыемства прайшло ў рамках праекта «Коласаўцы», прымеркаванага да 100-годдзя славутага тэатра.
Адкрыццё выставы фатаграфіі Аляксея Ціханава «Обет молчания»
- Details
- Створана 30.06.2026 10:00
Адкрыццё выставы аўтарскай фатаграфіі «Обет молчания» Аляксея Ціханава (г. Масква) і прэзентацыя альбома адбылося ў абласной бібліятэцы 25 чэрвеня ў рамках ХІ Міжнароднага фестывалю фатаграфіі «ФотаКрок імя Сігізмунда Юркоўскага.
«Па старонках і залах»: вынікі абласнога конкурсу на лепшы сцэнарый квэст-гульні
- Details
- Створана 12.06.2026 13:43
У Міжнародны дзень гульні 11 чэрвеня 2026 года ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна адбылося падвядзенне вынікаў абласнога конкурсу на лепшы сцэнарый квэст-гульні «Па старонках і залах».





































