Я перад ваиі з памяццю сваёй...

Да 95-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава

Я перад ваиі з памяццю сваёй...

90 год Віцебскай абласной бібліятэцы

Да 90-годдзя Віцебскай абласной бібліятэкі

90 год Віцебскай абласной бібліятэцы

Маналогі стагоддзяў

manalogi-stagoddzyaw-2016
 

Бібліятэкі вельмі часта называюць скарбніцамі нацыянальнай культуры і гэта сапраўды так – бо ўсё, што многія стагоддзі захоўвалася ў народнай памяці, знаходзіла адлюстраванне ў кнігах, а кнігі збіраліся ў кніжныя калекцыі – бібліятэкі. Беларусь – краіна з багатай старажытнай кніжнай культурай. Менавіта выхадзец з беларускіх зямель Францыск Скарына надрукаваў кірылічным шрыфтам першую для ўсходніх славян кнігу «Біблію». Яшчэ ў пачатку другога тысячагоддзя на беларускіх землях былі створаны першыя бібліятэкі, фонды якіх папаўняліся на працягу стагоддзяў і, на жаль, часта знішчаліся. Пра шматлікія з іх знішчылася нават памяць. Таму многія спецыялісты вядуць адлік гісторыі бібліятэк і кніжнай справы з кастрычніцкіх падзей 1917 года.

Паважаныя чытачы, мы прапануем вам разам з намі прасачыць гісторыю самай буйной і значнай бібліятэкі Беларусі на працягу ХІ–ХІV стагоддзяў – бібліятэкі Полацкага Сафійскага сабора. А таксама пазнаёміцца з жыццём і дзейнасцю асветніцы Беларусі Еўфрасінні Полацкай. Дакрануцца да друкаванага слова Францыска Скарыны і зазірнуць у Музей беларускага кнігадрукавання ў Полацку. Прасачыць дзейнасць аднаго з паслядоўнікаў Скарыны – Спірыдона Собаля. Пазнаёміцца з кніжнай спадчынай Беларусі і рэдкімі выданнямі, якія знаходзяцца ў фондах Віцебскай абласной бібліятэкі.

Да 950-годдзя бібліятэкі Полацкага Сафійскага сабора супрацоўнікамі аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі на працягу года будзе падрыхтаваны цыкл выстаў пад назвай «Маналогі стагоддзяў»:

 

arrow «Дзе Сафія плыве над зямлёю»: да 950-годдзя бібліятэкі Полацкага Сафійскага сабора

arrow «Святая апякунка Беларусі»: прысвечаная Еўфрасінні Полацкай

arrow «Святло друкаванага слова»: кніжная спадчына Францыска Скарыны

arrow «Паслядоўнікі славутага Скарыны»: прысвечаная 385-годдзю з часу выхаду ў свет «Буквара» Спірыдона Собаля

arrow «Да кніжных скарбаў дакраніся»: прысвечаная кніжнай спадчыне Беларусі

arrow «Дакрануцца да гісторыі»: прысвечаная выданням рэдкага фонду Віцебскай абласной бібліятэкі

  • Icon 01
  • Icon 01
  • Icon 01
  • Icon 01