Я перад васі з памяццю сваёй...

Да 95-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава

Я перад васі з памяццю сваёй...

90 год Віцебскай абласной бібліятэцы

Да 90-годдзя Віцебскай абласной бібліятэкі

90 год Віцебскай абласной бібліятэцы

Толькі б не канчалася дарога...

Burawkin-2016
 

Бураўкін Генадзь Мікалаевіч


(1936–2014)


Buravkin-G


Да тых, хто застанецца, у мяне адна вялікая просьба: берагчы Беларусь, прадаўжаць тое, што зрабілі і недарабілі яе сыны лепшыя. І спадзявацца, што ўсе мы – і тыя, што былі, і тыя, што будуць, і тыя, што ёсць, – усе мы вечныя. Вечныя ў нашай мове, вечныя ў нашай гісторыі, вечныя ў беларускай зямлі, у беларускім слове.

Генадзь Бураўкін, 20 мая 2014

 

Генадзь Бураўкін нарадзіўся 28 жніўня 1936 года ў вёсцы Шуляціна Расонскага раёна. На пачатку 50-х сям'я пераехала ў Полацк, дзе Генадзь скончыў СШ № 1. Беларускі паэт, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі за 1972 год. За кнігу паэзіі «Варта вернасці» (1978) у 1980 годзе прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы. За ўклад у сучасную беларускую літаратуру стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі «Залаты Апостраф 2013», заснаванай часопісам «Дзеяслоў». Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і Дружбы народаў, медалём «За доблесную працу», ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Вярхоўнага Савета УССР, Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР. Памёр 30 мая 2014 года.

З імем Генадзя Бураўкіна звязаны выдатныя здабыткі беларускай паэзіі, глыбокае веданне жыцця, разуменне душы чалавека працы, захапленне багаццямі роднай мовы. Не будучы афіцыйна народным паэтам, Генадзь Бураўкін быў народным па сваёй сутнасці. Добрая палова вершаў паэта пакладзена на музыку. «Калыханка», напісаная Генадзем Бураўкіным, ужо некалькі дзесяцігоддзяў гучыць кожны вечар для маленькіх жыхароў Беларусі.

Да 80-годдзя з дня нараджэння паэта супрацоўнікамі аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі на працягу года будзе падрыхтаваны цыкл выстаў пад назвай «Толькі б не канчалася дарога...»:

 

arrow «Лісты да запатрабавання...» : постаць Генадзя Бураўкіна ў беларускай літаратуры

arrow «Чытаю тайнапіс вачэй» : інтымная лірыка Генадзя Бураўкіна

arrow «Якога колеру вайна» : ваенная тэма ў творчасці Генадзя Бураўкіна

arrow «Прыязджайце дадому...» : вобразы роднага краю ў творах Генадзя Бураўкіна

arrow «Зусім няможна жыць без Беларусі...» : Генадзь Бураўкін, Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў у творчасці і сяброўстве

arrow «А песні нас чакаюць дома..» : песенная лірыка Генадзя Бураўкіна

 

СПАСЫЛКІ

arrow Беларускае літаратурнае радыё («Літрадыё»)

arrow Нацыянальны паэтычны партал «Вершы.ru»

arrow Беларуская электронная бібліятэка «Беларуская палічка»

arrow Слушны музычны партал tuzin.fm

  • Icon 01
  • Icon 01
  • Icon 01
  • Icon 01