Я перад ваиі з памяццю сваёй...

Да 95-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава

Я перад ваиі з памяццю сваёй...

90 год Віцебскай абласной бібліятэцы

Да 90-годдзя Віцебскай абласной бібліятэкі

90 год Віцебскай абласной бібліятэцы
Bykov-2014

 

Быкаў Васіль Уладзіміравіч

 

 (1924–2003)

 

Bykov-Vasil

 

Нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 года ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Памёр 22 чэрвеня 2003 года. Беларускі празаік, драматург, публіцыст, грамадскі дзеяч. Герой Сацыялістычнай Працы (1984). Народны пісьменнік БССР (1980). Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1964) за аповесць «Трэцяя ракета», Дзяржаўнай прэміі СССР (1974) за аповесці «Абеліск» і «Дажыць да світання», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1978) за аповесці «Воўчая зграя» і «Яго батальён», Ленінскай прэміі (1986) за аповесць «Знак бяды».

Васіль Быкаў – адзін з найбольш вядомых беларускіх пісьменнікаў. Амаль усе яго творы прысвечаны тэме Вялікай Айчыннай вайны. Ён з кагорты тых нешматлікіх пісьменнікаў, якія імкнуцца ў сваёй творчасці найбольш праўдзіва і рэалістычна, без усялякіх прыўкрас паказаць сапраўдны твар гэтай вялікай бяды. Падзеі, людзі, якія ў іх удзельнічаюць, іх рэакцыя на тое, што адбываецца вакол, па-майстэрску намаляваны пісьменнікам.

Да 90-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі супрацоўнікамі аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі на працягу года будзе падрыхтаваны цыкл выстаў пад назвай «Стваральнік ваеннай эпапеі»:

 

arrow Талент суровы і добры: жыццёвы і творчы шлях В. Быкава

arrow Ave Maria: вобразы жанчыны і маці ў творах В. Быкава

arrow Гэты доўгі далёкі жураўліны крык: чалавек і подзвіг у творах В. Быкава

arrow Дарога да Васіля: экранізацыя твораў В. Быкава

arrow Ляснымі сцяжынкамі: партызанскія аповесці В. Быкава

arrow Сустрэліся мы...: ваеннае каханне вачамі Васіля Быкава

  • Icon 01
  • Icon 01
  • Icon 01
  • Icon 01