Я перад ваиі з памяццю сваёй...

Да 95-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава

Я перад ваиі з памяццю сваёй...

90 год Віцебскай абласной бібліятэцы

Да 90-годдзя Віцебскай абласной бібліятэкі

90 год Віцебскай абласной бібліятэцы

Год Напалеона Орды

 
2007-orda

 

У рамках юбілейных мерапрыемстваў, прысвечаных 200-годдзю Напалеона Орды, якія праходзяць у нашай краіне пад эгідай ЮНЕСКА, аддзелам беларускай літаратуры распрацаваны выставы і бібліяграфічны спіс літаратуры з нагоды юбілею творцы, якія маюць мэтай асэнсаванне творчасці Напалеона Орды і яе значнасць у культурным жыцці нашай краіны.

 

НАПАЛЕОН ОРДА

(11.02.1807—26.04.1883)

 

N-Orda

 

Кампазітар, піяніст, педагог, пісьменнік, мастак, творчасць якога звязана з Беларуссю і Польшчай. Нарадзіўся ў в. Варацэвічы Пінскага павета Мінскай губ. (цяпер Іванаўскі р-н Брэсцкай вобл.) у сям'і інжынера-фартыфікатара. Пачатковую адукацыю атрымаў у бацькоў. У 1823 скончыў Свіслацкую гімназію і паступіў у Віленскі універсітэт. У 1827 выключаны за ўдзел у тайным студэнцкім таварыстве «Заране». Удзельнік паўстання 1830—31. Пасля яго задушэння эмігрыраваў. Жыў у Аўстрыі, Швейцарыі, Італіі, Францыі. 3 1833 у Парыжы, удасканальваў майстэрства ігры на фартэпіяна ў Ф.Шапэна, сябраваў з А.Міцкевічам. У 1838 выдаў «Альбом твораў польскіх кампазітараў», даход ад выдання якога аддаў на дапамогу бедным суайчыннікам. Выдаў свае творы для фартэпіяна (паланэзы, вальсы, мазуркі, серэнады), ухваленыя Шапэнам і Ф.Лістам, а таксама рамансы і песні на словы С.Вітніцкага і А.Плуга. Там атрымаў мастацкую адукацыю ў студыі П.Жэрара. У сярэдзіне 1840-х гадоў быў дырэктарам Італьянскай оперы ў Парыжы.

У 1856 вярнуўся на радзіму, жыў у Варацэвічах, у Гродне (1862—63), потым перабраўся на Валынь, быў хатнім настаўнікам. Лепшыя яго музычныя творы, асабліва паланэзы, вылучаюцца маштабнасцю, разнастайнасцю і багаццем фактуры, віртуозным стылем, меладычнасцю; заўважаецца імкненне да «паэмнасці», што характэрна для эвалюцыі гэтага жанру ў сярэдзіне 19 ст. У некаторых творах пераважае песенны, лірычны пачатак. Стварыў і ў 1873 выдаў «Граматыку музыкі», высока ацэненую С.Манюшкам.

Як мастак найбольш вядомы сваімі замалёўкамі архітэктурных помнікаў і мясцін, звязаных з жыццём і дзейнасцю славутых людзей на тэрыторыі Беларусі, Украіны, Полышчы, Літвы. Для іх стварэння ён шмат падарожнічаў па краіне. Замалёўкі рабіў алоўкам, акварэллю, сепіяй. Яго пейзажы адметныя паэтычнасцю і рамантычнай узнёсласцю. Архітэктурныя замалёўкі вызначаюцца строгай дакументальнасцю, таму маюць вялікую каштоўнасць для гісторыі архітэктуры.

Толькі на Беларусі ім зроблена больш як 200 такіх малюнкаў. У гэтай серыі малюнкі беларускіх гарадоў Гродна (больш як 20 малюнкаў), Віцебска, Полацка, Мінска, Магілёва, Навагрудка, Пінска, Нясвіжа, Камянца, Сянна, Чашнікаў, Гомеля, Свіслачы, Друі, Асвеі, Пружан і інш. Гістарычную каштоўнасць маюць замалёўкі помнікаў, якія не захаваліся да нашага часу або часткова разбураны ці перабудаваны: замкаў у Крэве (Смаргонскі р-н), Гальшанах (Ашмянскі р-н), Міры (Карэліцкі р-н), Геранёнах (Іўеўскі р-н), Смалянах (Аршанскі р-н), Навагрудку, Пінску; Камянецкай вежы, Горы-Горацкага земляробчага інсты-тута, дома-крэпасці ў Гайцюнішках (Воранаўскі р-н); сядзіб і палацаў у Бешанковічах, Лагойску, Пружанах, Дзярэчыне (Зэльвенскі р-н), Завоссі, Паланэчцы, Туганавічах (Баранавіцкі р-н), Убелі (Чэрвеньскі р-н), Мядзведцы (Карэліцкі р-н), Хальчы (Веткаўскі р-н), Скоках (Брэсцкі р-н), Раманаве (цяпер в. Леніна Горацкага р-на), Закозелі (Драгічынскі р-н), Моладаве (Іванаўскі р-н), Дукоры (Пухавіцкі р-н), Жамыслаўлі (Іўеўскі р-н), Ружанах (Пружанскі р-н), Жылічах (Кіраўскі р-н), Станькаве (Дзяржынскі р-н), Прылуках і Астрашыцкім Гарадку (Мінскі р-н), Высокім (Камянецкі р-н). Сярод замаляваных ім помнікаў культавага дойлідства: Сафійскі сабор і Спаса-Ефрасіннеўская царква ў Полацку, Барысаглебскія цэрквы ў Навагрудку і Гродне; манастыры Ляшчынскі (пад Пінскам), базыльянскі ў Жыровічах (Слонімскі р-н), Троіцкі ў Слуцку; кляштары ў Полацку, Нясвіжы, Смілавічах (Чэрвеньскі р-н); касцёлы і кальвінісцкія зборы ў Свіслачы, Кобрыне, Іванаве, Ішкалдзі (Баранавіцкі р-н), Гнезне (Ваўкавыскі р-н), Койданаве (цяпер г. Дзяржынск), Фашчаўцы (Шклоўскі р-н), Сар'і (Верхнядзвінскі р-н), Дзярэчыне (Зэльвенскі р-н), Варанянах (Астравецкі р-н), Ружанах (Пружанскі р-н), Жалудок (Шчучынскі р-н) і інш.

Паводле яго малюнкаў і акварэляў у 1873—83 мастаком А.Місурэвічам створаны і выдадзены ў Варшаве літаграфіі (260 графічных аркушаў у 8 серыях). Вялікая колькасць малюнкаў Орды зберагаецца ў Нацыянальным музеі ў Кракаве.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік. – Мн.: БелЭн, 1995..

2. Беларусь у малюнках Напалеона Орды : др. палова XIX ст. – Мн. : Ураджай, 2001.

 

Прапануем СПІС ЛІТАРАТУРЫ аб жыцці і творчасці Напалеона Орды, якой можна карыстацца ў нашай бібліятэцы.

 

СПАСЫЛКІ НА САЙТЫ ПА ТВОРЧАСЦІ Н. ОРДЫ

 

arrow Архивы Беларуси. Наполеон Орда

arrow Могилевское областное общество охраны памятников истории и архитектуры. Наполеон Орда

arrow Napoleon Orda. Worocewicze k. Pińska 1807 – Warszawa 1883

arrow Украинские странствия Орды


  • Icon 01
  • Icon 01
  • Icon 01
  • Icon 01