eye

  • library-exhibitions
  • anonns-Simanovich-konkurs
  • konkurs-Heine
  • konkurs-ru-bel-1812
  • anons-13-09-2022
  • anons-29-09-2022
  • anons-konferenciya-24-11-2022
  • anons-Litres
  • anons-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
І сёння з намі Колас і Купала
Здесь осталась его душа...

І сёння з намі Колас і Купала

 

Kolos Kupala

 

Янка Купала і Якуб Колас – два шчырыя сябры, два волаты беларускай літаратуры, яе гордасць і слава...

К. Крапіва

 

У кожнай нацыянальнай літаратуры ёсць імёны, творчасць якіх найбольш поўна адлюстроўвае духоўнае жыццё і думкі народа. Янка Купала і Якуб Колас – таленавітыя стваральнікі неўміручых паэтычных твораў і мастацкай прозы. Яны – нацыянальныя прарокі літаратурна-паэтычнай духоўнай думкі Беларусі. З іх імёнамі звязана станаўленне і развіццё беларускай літаратуры XX стагоддзя, фарміраванне беларускай літаратурнай мовы.

«Літаратурная пара» Купала–Колас – з'ява ўнікальная і, здаецца, адзіная ў сваім родзе ў беларускай літаратуры. Яна і сёння прываблівае не толькі сваёй гарманічнай цэласнасцю, але і дадатковасцю, калі адзін класік дапаўняе другога, як гучнае рэха, якое паглыбляе адчуванне прасторы і часу. Блізкія ў сваіх поглядах і грамадскіх ідэалах, яны аказаліся вельмі рознымі па творчай манеры: у кожнага свой жыццёвы шлях, непаўторны стыль, духоўны свет.

Да 140-годдзя з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа супрацоўнікамі аддзела краязнаўства на працягу года будзе падрыхтаваны цыкл выстаў «І сёння з намі Колас і Купала».

 

arrow Песняры беларускай паэзіі – Янка Купала і Якуб Колас

arrow Свайму народу – песень дар: выстава, прысвечаная сяброўству Янкі Купалы і Якуба Коласа, даследаванням іх творчасці

arrow Веліч памятных радкоў: Вялікая Айчынная вайна ў творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа

arrow «Як на свет радзіўся Янка...» : да 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы

arrow Крапатлівая праца над словам: мова твораў Купалы і Коласа

arrow Стаіць мая хата між хвой кучаравых...: да 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа