Віцебскі сшытак

vicebski-sshytak

 

Гістарычны навукова-папулярны часопіс «Віцебскі сшытак» – чарговая спроба працягу даўняй традыцыі гісторыка-краязнаўчых перыядычных выданняў, якая склалася ў Віцебску яшчэ ў ХІХ стагоддзі. Папулярныя даследаванні віцебскай гісторыі друкавалі «Полоцко-Витебская старина», «Витебские губернские ведомости», беларускамоўная «Віцебшчына», апошні нумар якой пабачыў свет у 1928 годзе.

У 90-я гады ХХ стагоддзя пачалося адраджэнне цікавасці да рэгіянальнай гісторыі, усведамленне неабходнасці яе вывучэння, з'явіўся попыт на беларускую краязнаўчую інфармацыю. Заснавальнікамі «Віцебскага сшытка» сталі Віцебскі абласны краязнаўчы музей і Віцебскае абласное краязнаўчае таварыства, выдавецкі калектыў узначаліла гісторык Людміла Хмяльніцкая, фундатарам выступіла сумеснае беларуска-германскае прадпрыемства «Belwest», да якога далучыліся іншыя прадпрыемствы і прыватныя асобы.

Першы нумар часопіса выйшаў у 1995 годзе і быў прысвечаны Віцебскаму езуіцкаму калегіуму. У другім нумары, які быў надрукаваны ў 1996 годзе, змешчаны артыкулы, прысвечаныя 400-годдзю Берасцейскай уніі (1596–1996) і 400-годдзю надання Віцебску Магдэбургскага права (1597–1997). Трэці нумар выйшаў у 1997 годзе і асвятляе гісторыю Віцебшчыны І-й паловы ХІХ стагоддзя. «Віцебшчына на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў» – тэма чацвёртага нумара часопіса, выдадзенага ў 2000 годзе. Сярод аўтараў – прадстаўнікі Беларусі, Расіі, Швейцарыі, Польшчы, Францыі. Многія дакументы, мемуары і даследаванні ўпершыню надрукаваныя на беларускай мове.

«Віцебскі сшытак» – унікальнае выданне, якое адлюстроўвае розныя аспекты шматвяковай гісторыі старажытнага Віцебскага краю, з'яўляецца запатрабаваным сярод гісторыкаў і краязнаўцаў, выкладчыкаў і навучэнцаў, усіх неабыякавых да гісторыі і культуры сваёй Радзімы.

З дазволу галоўнага рэдактара Людмілы Хмяльніцкай электронныя варыянты нумароў часопіса «Віцебскі сшытак» змяшчаюцца на сайце Віцебскай абласной бібліятэкі.

 

 


 

 VS-1-1995


Віцебскі сшытак : гіст. навук.-папул. часоп. / Віцеб. абл. краязн. музей, Віцеб. абл. краязн. аб'яд. ; гал. рэд. Л. Хмяльніцкая. – Віцебск, 1995. – Вып. 1. – 77 с. – (Інфарм.-аналіт. дадат.: Допісы на палёх).


Змест


Праглядзець тэкст

 


 

 VS-2-1996

Віцебскі сшытак : гіст. навук.-папул. часоп. / Віцеб. абл. краязн. музей, Віцеб. абл. краязн. аб'яд. ; гал. рэд. Л. Хмяльніцкая. – Віцебск, 1996. – Вып. 2. – 134 с.

  

Змест


Праглядзець тэкст

 


 

 VS-3-1997

Віцебскі сшытак : гіст. навук.-папул. часоп. / Віцеб. абл. краязн. музей, Віцеб. абл. краязн. аб'яд. ; гал. рэд. Л. Хмяльніцкая. – Віцебск, 1997. – Вып. 3. – 221 с.

 

Змест

  

Праглядзець тэкст


 


 

 VS-4-2000

Віцебскі сшытак : гіст. навук.-папул. часоп. / гал. рэд. Л. Хмяльніцкая. – Віцебск, 2000. – Вып. 4. – 222 с.


Змест


Праглядзець тэкст


 

 


 

 

 VS-5-2017

Віцебскі сшытак : гіст. навук.-папул. часоп. / гал. рэд. Л. Хмяльніцкая. – Віцебск, 2017. – Вып. 5. – 179 [2] с.


Змест


Праглядзець тэкст


 


 

 

  • Icon 01
  • Icon 01
  • Icon 01
  • Icon 01