eye

База данных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База данных «Человек года Витебщины»

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База данных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База данных «Художники Витебщины»

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

База данных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База данных «Каталог подписных изданий»
  • anons-otzvuki-detstva
  • anons-Vitebsk-history-52
  • anons-Vitebsk-history-53
  • anons-Krizhiovy-shlyah
  • 01
  • 02
  • 03
  • 04
  • 05
  • 06
  • 08
  • 09
banner-90-years-library-2019
banner-Bykov-2019

Радкі, выспеленыя ў сэрцы

yuras-svirka

 


svirka

Свірка Юрый Мікалаевіч
(1933–2004)

 

Свірка Юрась (сапр. Юрый Мікалаевіч) нарадзіўся 6 мая 1933 г. у в. Маргавіца Докшыцкага раёна ў сялянскай сям'і. Бацька, Мікалай Іванавіч, быў удзельнікам грамадзянскай вайны. Маці, Акуліна Пятроўна, ведала шмат казак, баек, любіла спяваць беларускія народныя песні. Маленства Ю. Свіркі прайшло ў жахлівыя ваенныя гады. Уласнымі вачыма бачыў ён за калючай агароджай лагера для ваеннапалонных галодных і змучаных вязняў. Усё гэта пакінула след, абвастрыла асабістае перажыванне.

У 1953 г. Ю. Свірка скончыў Бягомльскую сярэднюю школу і паступіў на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Белддзяржуніверсітэта. Пасля заканчэння БДУ ў 1959 г. працаваў у часопісе «Коммунист Белоруссии», затым у газеце «Чырвоная змена» (1960–1961). Доўгі час Ю. Свірка займаў пасаду старшага рэдактара літаратурна-драматычнага вяшчання Беларускага радыё (1961–1975). З 1975 г. – загадчык аддзела прозы і паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва».

Паэт стаў членам Саюза пісьменнікаў СССР у 1961 г., з'яўляўся членам Рады Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1990 г. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова за зборнік паэзіі «Узаемнасць» (1993). Узнагароджаны медалём, Ганаровай граматай і граматамі Вярхоўных Саветаў БССР і Літоўскай ССР.

Першы верш Ю. Свіркі «Новы крок» быў надрукаваны ў газеце «Піянер Беларусі» ў 1952 г. Першы зборнік вершаў «Шэпчуцца ліўні» выйшаў у 1959 г. Юрась Свірка з'яўляецца аўтарам паэтычных зборнікаў «Вечнасць» (1963), «Баравіна» (1967), «Крэўнасць» (1971), «Аўтограф» (1974), «Люблю і веру» (1975), «Памятная вярста» (1978), «Біяграфія памяці» (1981), «Ядранасць» (1983), «Паўшар'е блакіту» (1986), «Кружка з пясчаным дном» (1990). Змест паэтычных кніг Ю. Свіркі складаюць малюнкі прыроды, жыццё і праца людзей, гераічныя і мужныя старонкі барацьбы з ворагам у перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Пісаў Ю. Свірка і для дзяцей. Яго апошні зборнік «Мурашыны стажор» выйшаў у 2004 г.

На беларускую мову Юрый Мікалаевіч пераклаў асобныя творы А. Пушкіна, А. Фета, Ф. Цютчава, Б. Пастарнака, А. Твардоўскага, Я. Смелякова, вершы украінскіх, літоўскіх, малдаўскіх, грузінскіх, азербайджанскіх, армянскіх, узбекскіх, татарскіх, асецінскіх, чувашскіх паэтаў. Многія яго вершы перакладзены на рускую, украінскую, літоўскую, грузінскую, таджыкскую, польскую, англійскую мовы. Песні на словы яго вершаў напісалі М. Аладаў, Ю. Семяняка, М. Наско і інш.

Памёр Юрый Мікалаевіч Свірка 30 жніўня 2004 года.

 

Кнігі Юрыя Свіркі

 


01

Свірка, Ю. Баравіна : лірыка / Ю. Свірка. — Мн. : Беларусь, 1967. — 108 с.


Вершы зборніка прысвечаны актуальным пытанням сучаснасці. Паэт імкнецца разабрацца ў складаных з'явах жыцця. Выразна ў «Баравіне» гучыць пратэст супраць вайны, якая прынесла людзям вялікае гора. Паэт складае гімн вечнаму жыццю, якое нельга спыніць ніякай сіле.


02

Свірка, Ю. Біяграфія памяці : кніга паэзіі / Ю. Свірка. — Мн. : Мастацкая літаратура, 1981. — 159 с.


Кнігу складаюць вершы, прысвечаныя Радзіме, мужным партызанам, нашай братэрскай еднасці, Байкала-Амурскай магістралі і Далёкаму Усходу.



03

Свірка, Ю. Выбранае (1956—1990) : лірыка / Ю. Свірка. — Мн. : Мастацкая літаратура, 1993. — 335 с.


Кнігу выбранай лірыкі Юрася Свіркі склалі вершы з дзесяці зборнікаў, дзе паэт выказвае любоў да роднай зямлі, да партызанскай Бягомльшчыны, дзе так задумліва і баравікова гудуць меднаствольныя бары.


04

Свірка, Ю. Кружка з пясчаным дном : лірыка / Ю. Свірка. — Мн. : Мастацкая літаратура, 1990. — 158 с. — (Бiблiятэка беларускай паэзii).


Кнігу склалі лепшыя вершы з васьмі папярэдніх зборнікаў Ю. Свіркі. Роздум аб перажытым, абвостраннае адчуванне патрэб і праблем часу, патрыятызм і мужнасць савецкага чалавека, любоў да роднага слова, прыроды, вернасць каханню і сяброўству – па гэтых адметных рысах вызначаецца голас паэта ў нашай літаратуры.


05

Свірка, Ю. Крэўнасць : вершы / Ю. Свірка. — Мн. : Беларусь, 1971. — 96 с.


У кнізе змешчаны вершы, адрасаваныя прыродзе – лесу, крыніцам, рэкам, з якімі аўтар гаворыць як з жывымі. Піша Ю. Свірка і пра каханне, чыстае і вернае.


06

Свірка, Ю. Люблю і веру : [вершы] / Ю. Свірка. — Мн. : Мастацкая літаратура, 1975. — 110 с. — (Песню бярыце ў дарогу...).


Пра свой гераічны край, яго мужных людзей, маляўнічую прыроду расказвае паэт Юрась Свірка ў гэтай кнізе. Сардэчныя радкі аўтар прысвячае Радзіме, партызанам, лесу, з якім ён гаворыць як з жывым.


07

Свірка, Ю. Мурашыны стажок : вершы, казкі і загадкі / Ю. Свірка. — Мн. : Мастацкая літаратура, 2004. — 63 с.


Чытача зацікавяць цёплыя, лірычныя вершы пра хлопчыкаў і дзяўчынак, пра цудоўную беларускую прыроду, птушак і звяроў, а таксама разнастайныя загадкі і казкі.


08

Свірка, Ю. Паўшар'е блакіту : кніга лірыкі / Ю. Свірка. — Мн. : Мастацкая літаратура, 1986. — 126 с.


У кнізе аўтар высвечвае чалавечую душу, неабыякавую да трывог нашага веку, душу, якая ўдзячна жыве памяццю гераічнага мінулага, душу, улюбённую ва ўсё прыгожае і высакароднае.


09

Свирка, Ю. Путь к себе : стихи : перевод с белорусского / Ю. Свирка. — М. : Советский писатель, 1986. — 120 с.


Белорусский поэт Юрась Свирка ведет взволнованный диалог с современником не только от имени своего поколения – сирот войны... Эта речь от имени всех, кому дороги наши завоевания, дорог мир. Поэзия, согретая чувством и мыслью автора, выступает как наивысшая форма человеческого общения.


10

Свірка, Ю. Узаемнасць : кніга вершаў / Ю. Свірка. — Мн. : Мастацкая лiтаратура, 1993. — 174 с.


Аўтар улюбёны ў родную зямлю, яе людзей, гераічных, працавітых. Яго герою сугучны сумленне, чалавечая годнасць, духоўнасць, якая праяўляецца там, дзе вядзецца змаганне за свет без войнаў, за навакольнае асяроддзе, за матчына слова.


11

Свірка, Ю. Ядранасць : вершы / Ю. Свірка. — Мн. : Мастацкая літаратура, 1983. — 303 с.


Кнігу склалі вершы з сямі зборнікаў паэта. Аўтар прысвячае іх сённяшняму дню, неўміручай партызанскай славе, нашай братэрскай еднасці, Байкала-Амурскай магістралі, Далёкаму Усходу.


 

Бібліяграфічны спіс

1. Барадулін, Р. Першы склад перад націскам / Р. Барадулін // Маладосць. — 1993. — № 4. — С. 214—223.

2. Гарэлік, Л. М. Свірка Юрась / Л. М. Гарэлік // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 260.

3. Гарэлік, Л. М. Свірка Юрась / Л. М. Гарэлік // Памяць. Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2004. — С. 637.

4. Гарэлік, Л. М. Свірка Юрась / Л. М. Гарэлік, У. М. Ларчанка // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэд. А. В. Мальдзіса. — Мн. : БелЭн імя П. Броўкі, 1995. — Т. 5. — С. 275—284.

5. Гніламёдаў, У. Атожылак долі сялянскай (Юрась Свірка) / У. Гніламёдаў // Ля аднаго вогнішча : літаратурна-крытычныя артыкулы / У. Гніламёдаў. — Мн. : Юнацтва, 1984. — С. 144—153.

6. Палачанін, Ф. Юрась Свірка / Ф. Палачанін // Докшыцкі край / Ф. Палачанін. — Мн. : Беларусь, 2009. — С. 128—129.

7. Свирка Юрась // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. — Т. 5. — С. 592.

8. Хілько, В. «Жыццё доўжыцца ў слове» / В. Хілько // Родныя вытокі (Докшыцы). — 2008. — 3 мая. — С. 6.

9. Юрась Свірка / падрыхт. В. Жыбуль // Роднае слова. — 2008. — № 5. — С. 81.

 

Спасылкі