eye

База данных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База данных «Человек года Витебщины»

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База данных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База данных «Художники Витебщины»

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

База данных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База данных «Каталог подписных изданий»
  • anons-3D
  • anons-Kirpichenok
banner-90-years-library-2019
banner-Bykov-2019
zhanochaya-paeziya
 
ornament-blu
 
 Bujlo-K  Arsenneva-N  Macyash-N  Yaniscits-E
Канстанцыя Буйло
    
ornament-blu
 

 На ўрадлівай глебе літаратуры паэтычныя кветкі расцвітаюць штогод, часам не ў сезон, насуперак надвор'ю... Узыходзяць, убіраюцца ў сілу, красуюць... У кожнай – свая прывабнасць, свой водар, свой лёс і сваё наканаванне...

Сёння жаночая паэзія прадстаўлена не адзінкамі (як гэта адбывалася ў першай палове XX стагоддзя), а дзясяткамі імёнаў творчых індывідуальнасцей. У лірычнай творчасці ствараецца новы вобраз беларускай жанчыны – высокаадукаванай, інтэлігентнай, культурнай жанчыны, здольнай смела выказваць свае пачуцці, мець уласны погляд на ўсе з'явы рэчаіснасці. Партрэт сучасніцы ствараецца не праз мастацкія мадэлі зборных вобразаў, а праз філасофска-псіхалагічна-культурныя тыпы раскрыцця жаночай суб'ектыўнасці, абумоўленыя шырынёй кругагляду, светапогляднымі пазіцыямі, магчымасцямі таленту.

2018 год адзначаны юбілейнымі датамі жанчын, чыя творчасць паўплывала на развіццё беларускай паэзіі. Канстанцыя Буйло, Наталля Арсеннева, Ніна Мацяш, Яўгенія Янішчыц... Творчая дзейнасць паэтэс адносіцца да розных этапаў ў развіцці беларускай літаратуры, бо кожная з іх жыла і рэалізоўвала свой літаратурны талент у пэўным адрэзку часу, пазначаным асаблівасцямі грамадска-палітычнага развіцця краіны. І пры першасным знаёмстве з паэтэчнай спадчынай узнікае ўражанне іх абсалютнай адрознасці, аднак пры грунтоўным аналізе становіцца відавочнай іх духоўная еднасць, своеасаблівая пераемнасць, агульнасць вобразаў і гуманістычная аснова мастацкага мыслення. Лірычныя творы вызначаюцца падабенствам у эстэтычных поглядах і падыходах, адчуванні і ўспрыманні прыроды, у стварэнні вобраза Радзімы, карціны гістарычнага мінулага, увасабленні канцэпцый часу і свету.

Канстанцыя Буйло прыйшла ў літаратуру ў дакастрычніцкі перыяд. Яе першы зборнік "Курганная кветка", аформлены Язэпам Драздовічам, быў выдадзены пад рэдакцыяй Янкі Купалы яшчэ ў Вільні ў 1914 годзе. 3 1923 года жыла ў Маскве, была хатняй гаспадыняй. Як быццам, нічога звышардынарнага, калі б не паэзія, якая стала яе лёсам і наканаваннем. Жыць удалечыні ад радзімы – і бачыць у снах Беларусь, не забыцца на роднае слова...

Наталля Арсеннева, дзякуючы выпадку, трапіла ў плынь нацыянальнага адраджэння і сама, маючы перад сабой захопленага беларускай ідэяй настаўніка, як Максім Гарэцкі, не магла не выявіць свае рамантычныя парыванні ў паэтычным слове.

У 70-я гг. заявілі аб сабе ў літаратуры Яўгенія Янішчыц і Ніна Мацяш. Яны належаць да пакалення інтэлігенцыі, так званага "філалагічнага" пакалення (Н. Гілевіч, А. Лойка, М. Арочка, А. Вярцінскі і інш.), якое ў беларускай паэзіі дамагалася большага права на свабоду творчасці, разнастайнасці індывідуальных манер і сродкаў самавыяўлення.

Творчасць Ніны Мацяш захавала нацыянальны дух, дзякуючы цеснай сувязі з фальклорам. Для паэтэсы ўласцівы вытанчанасць, духоўнасць, высокая філалагічная культура.

"Ясяльдзянкай з Палескага краю" называў Яўгенію Янішчыц Ніл Гілевіч, а Васіль Жуковіч пісаў: "Яе зорная паэзія – залатая старонка прыгожага пісьменства. 3 яе імем паядналіся багаты паэтычны дар, шчаслівы творчы лёс і, на вялікі жаль, глыбокая драма асабістага жыцця. Яна – гонар нацыянальнай літаратуры і невымоўная наша страта, незагойная рана, шчымлівы боль".

Многія творы Я. Янішчыц сталі праграмнымі, а Н. Мацяш пакладзены на музыку. Добра ўсім вядомыя вершы К. Буйло "Люблю наш край" і Н. Арсенневай "Малітва", што далі нараджэнне песням, будуць яшчэ доўга гучаць, саграваючы сэрцы ўсё новых і новых пакаленняў беларусаў, удзячных гэтым выдатным беларускім паэткам.

Віртуальны праект "Пад сінім небам: жаночая паэзія Беларусі" распрацаваны ў дапамогу бібліятэчным работнікам, супрацоўнікам навучальных устаноў у падрыхтоўцы і правядзенні святочных мерапрыемстваў па папулярызацыі жыцця і творчасці вядомых дзеячаў літаратуры. Ён уключае інфармацыйныя, даведачна-бібліяграфічныя, інфармацыйна-рэкламныя матэрыялы, а таксама сцэнарыі мерапрыемстваў, мультымедыйныя прэзентацыі, аўдыя- і відэаматэрыялы, фотадакументы, падборкі вершаў-прысвячэнняў. Пераважная большасць ілюстрацый, скарыстаных у праекце, запазычана з адкрытых інтэрнэт-крыніц.

Спадзяёмся, рэсурс стане карысным не толькі для спецыялістаў публічных бібліятэк, але і настаўнікаў, педагогаў-арганізатараў, выхавацеляў, супрацоўнікаў устаноў культуры і адукацыі.