eye

База данных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База данных «Человек года Витебщины»

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База данных «Витебщина: документальное наследие»

type your text for third image here

База данных «Витебщина: документальное наследие»

База данных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База данных «Художники Витебщины»

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

База данных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База данных «Каталог подписных изданий»

База данных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 8th image here

База данных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Виртуальный проект «Витебщина в войне 1812 года»

type your text for 9th image here

Виртуальный проект «Витебщина в войне 1812 года»

Виртуальный проект «Святые покровители Витебщины»

type your text for 10th image here

Виртуальный проект «Святые покровители Витебщины»

Виртуальный проект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 11th image here

Виртуальный проект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

База данных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

type your text for 12th image here

База данных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

Дарога да Васіля: экранізацыя твораў В. Быкава

 banner-Bykov-2024

 

 

Экранізацыя твораў Васіля Быкава

 

 

Кінематограф здаўна сілкуецца літаратурай, беручы з яе тэмы і сюжэты, сітуацыі і герояў. На працягу многіх гадоў кінематаграфісты з нязменнай цікавасцю ставяцца да творчасці пісьменніка непаўторнай індывідуальнасці Васіля Уладзіміравіча Быкава. За трывалай драматургічнай апорай да яго звярталіся рэжысёры розных пакаленняў. Яны знаходзілі ў быкаўскай прозе глыбінную праўду жыцця і мастацтва, герояў у акалічнасцях, калі трэба рабіць рашучы крок, маральны выбар, выявіць усё, на што здольны чалавек.

З 60-х гадоў, калі В. Быкаў пачаў супрацоўнічаць з кінематаграфістамі, экранізавана паўтара дзесятка яго аповесцей і апавяданняў. У адных выпадках яны старанна праілюстраваны кінасродкамі і, дзякуючы гэтаму, значна пашырылася аўдыторыя іх чытачоў-гледачоў, у другіх – атрымалі другое нараджэнне. У масе кінапрадукцыі, часта знешне прыцягальнай, быкаўскія экранізацыі, як правіла, строгія па форме, выдзяляюцца незапазычаннасцю і вастрынёй канфлікта, драматызмам лёсаў герояў.

Пачатак гэтаму паклаў рэжысёр Рычард Віктараў. У 1963 годзе ён схіліў пісьменніка супрацоўнічаць з ім, дапамагчы стварыць фільм на аснове «Трэццяй ракеты». Пасля на «Беларусьфільме» былі створаны яшчэ тры кінастужкі: «Пастка» (1966), «Альпійская балада» (1966) і «Жадаю ўдачы» (1968, па апавяданню «Чацвёртая няўдача»). З іх найбольш значным і ўдалым аказаўся фільм «Альпійская балада». Ён стаў адметнай з'явай не толькі ў беларускім кіно, але і звярнуў на сябе ўвагу далёка за межамі краіны. Да творчасці беларускага пісьменніка пачалі звяртацца рэжысёры розных кінастудый.

У 70-я гады былі экранізаваны яшчэ тры аповесці В. Быкава на цэнтральных кінастудыях Масквы і Ленінграда. Гэта былі: «Абеліск», «Дажыць да світання» і «Узыходжанне» (па аповесці «Сотнікаў»). На жаль, фільмы «Дажыць да світання» і «Абеліск» на той час не мелі глядацкага поспеху, што нельга сказаць пра фільм «Узыходжанне». Гэту стужку даследчыкі кінематографа далучылі да шэдэўраў рэжысёрскага і аператарскага мастацтва.

Сярэдзіна 70-х гадоў была часам, калі да ваеннай прозы зноў звярнуліся беларускія кінарэжысёры. Амаль адначасова з «Узыходжаннем» выходзіць фільм «Воўчая зграя» і трылогія «Доўгія вёрсты вайны» (па аповесцях В. Быкава «Жураўліны крык», «Атака з ходу» і спецыяльна напісанаму ім да фільма сцэнарыю «На ўзыходзе сонца»).

Розныя ракурсы быкаўскай прозы адлюстраваў экран 80-х гадоў – ад выпадку з асабістага жыцця дзяўчыны і патрасенняў партызана-падлетка да паглыбленага даследавання характараў і ўзнаўлення маштабных падзей. І ва ўсіх аспектах – на першым плане чалавек перад выбарам, ад якога залежыць яго далейшы лёс. Такія мастацкія творы, да якіх бы часоў яны не звярталіся, з'яўляюцца сучаснымі.

У 1981 годзе Вячаслаў Нікіфараў паставіў фільм «Фруза» па зусім непрыкметнаму апавяданню В. Быкава «На сцяжынцы жыцця». Пазней выходзяць «Знак бяды», «Кар'ер » і «Аблава». Гэта творы розных часоў з непадобнымі героямі, але блізкія сваім грамадскім пафасам. Невыпадкова яны адначасова з'явіліся на экране і менавіта ў канцы 80-х гадоў. Учынкі, якія даводзілася рабіць героям у акалічнасцях вайны, праецыруюцца на складанасць выбару ў сучасных умовах. У такім святле экранізацыі аповесцей «Яго батальён» і «Круглянскі мост» прадстаюць актуальнымі і нават злабадзённымі.

У 90-я гады для беларускага кіно не страчвае значнасць тэма Вялікай Айчыннай вайны. І дзе яшчэ ўзяць яскравы матэрыял, як не ў творах Васіля Быкава. У 1992 г. рэжысёр М. Князеў перанёс на тэлеэкран аповесць В. Быкава «Пайсці і не вярнуцца». Крыху пазней выходзіць стужка «На Чорных лядах». Гэта экранізацыя напісаных у 90-я гады твораў «На Чорных лядах» і «Перад канцом». Пісьменнік змяніў тэматыку Вялікай Айчыннай вайны, але астаўся верны сваёй галоўнай праблематыцы: чалавек у экстрэмальных абставінах перад неабходнасцю апошняга выбару.

У 2008 годзе выйшаў фільм «Асуджаныя на вайну» паводле аповесці «Пайсці і не вярнуцца». У 2011 годзе выйшаў чатырохсерыйны фільм «Бліндаж». А ужо у 2012 годзе гледачы пабачылі фільм «У тумане». У 2015 годзе выйшаў фільм рэжысёра Я. Эпштэйна «Лейтэнант», зняты па матывах твораў Васіля Быкава «Дажыць да світання» і «Франтавая старонка». У 2019 годзе зняты аднайменны фільм па «неваенным» апавяданні «Народныя мсціўцы» (рэж. Аляксандар Меліхавец). На 2024 год запланаваны рэліз ваеннай драмы рэжысёра У. Котта «Альпійская балада», знятай па аднайменнай аповесці Васіля Быкава.

Да біяграфіі, асобы і творчасці В. Быкава не аднойчы звяртаўся і дакументальны экран. Кінарэжысёр В. Дашук зняў фільм дакументальна-мастацкага жанру «Васіль Быкаў. Узыходжанне» (1985). Спазнанне пісьменнікам меры гістарычнай праўды пра вайну імкнуўся раскрыць рэжысёр В. Каралёў у дакументальным відэафільме «В. Быкаў. Праўдай адзінай» (1992). Паэтычны вобраз пісьменніка занатаваў у фільме «Край перакуленых нябёсаў» (1995) рэжысёр С. Пятроўскі. Рэжысёр С. Гайдук у 2004 годзе зняў дакументальную стужку «Васіль Быкаў. Франтавыя старонкі» паводле аўтабіяграфічнай кнігі В. Быкава «Доўгая дарога дадому».

Творы народнага пісьменніка Васіля Быкава прыкметна ўзбагацілі кінамастацтва вострымі канфліктамі і праблемамі, актуальнасць якіх не зніжаецца ад часу. І сёння творы пісьменніка ўсё часцей «перачытваюць» новыя пакаленні кінематаграфістаў.

 


01

Бельскі, А. І. Класікі і сучаснікі ў школе : вучэбны дапаможнік / А. І. Бельскі. — Мн. : Аверсэв, 2005. — 352 с. — (Вывучэнне творчасці пісьменнікаў).

 

Дапаможнік прысвечаны творчасці беларускіх пісьменнікаў.
 

 


01

 

Бугаёў, Д. Арганічнасць таленту : літаратурна-крытычныя артыкулы / Д. Бугаёў. — Мн. : Мастацкая літаратура, 1989. — 351 с.

 

У кнізе разглядаецца творчасць народных пісьменнікаў Беларусі В. Быкава, І. Мележа, П. Панчанкі, Я. Янішчыц і інш.
 

 


01

Быкаў, В. Бліндаж : [аповесці] / В. Быкаў. — Мн. : Выдавец В. Хурсік, 2007. — 192 с. — (Бібліятэчка часопісу «Дзеяслоў»).

 

У новую кнігу класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава ўвайшлі творы, невядомыя беларускаму чытачу. Аповесць «Бліндаж» была апублікавана ў часопісе «Дзеяслоў» толькі ў 2006 годзе, а аповесць «Апошні баец» друкавалася ў газеце «Чырвоная змена» ў 1958 годзе і пасля не ўключалася аўтарам у ніводзін свій зборнік. Абодва творы яднае тое, што дзеянне ў іх адбываецца напачатку Вялікай Айчыннай вайны.
 

 


01

Быкаў, В. У. Круглянскі мост. Сотнікаў : аповесці / В. У. Быкаў. — Мн. : Мастацкая літаратура, 2008. — 334 с. — (Бiблiятэка школьнiка).

 

У кнігу народнага пісьменніка Беларусі В. Быкава (1924–2003) увайшлі аповесці «Круглянскі мост» і «Сотнікаў», у якіх адлюстраваны трагічныя старонкі ў лёсе нашага грамадства і людзей, маральна-этычныя праблемы.
 


01

Гісторыя кінамастацтва Беларусі : у 4 т. / Л. М. Зайцава [і інш.]. — Т. 4 : 1986—2003. — Мн. : Беларуская навука, 2004. — 335 с., [15] л. іл.

 

Кніга з’яўляецца апошняй часткай чатырохтомнай працы і прысвечана гісторыі беларускага кіно пасля 1985 г.: перыяду перабудовы і галоснасці, калі сацыяльныя праблемы моцна ўплывалі не толькі на неігравое, але і на ігравое кіно, а таксама Кінематографу Рэспублікі Беларусь з яго імкненнем стварыць нацыянальнае кіно.

 

 


01

Кудравец, А. За дальнім прычалам : літ. партрэты / А. Кудравец. — Мн. : Медисонт, 2007. — 224 с. — (Бiблiятэка часопісу «Дзеяслоў»).

 

У кнігу Анатоля Кудраўца ўвайшлі літаратурныя партрэты сяброў па пяры: Васіля Быкава, Янкі Брыля, Алеся Адамовіча, Івана Мележа, Уладзіміра Караткевіча і інш.

 

 


01

Макмілін, А. Беларуская літаратура ў 50-60-я гады XX стагоддзя = Belarusian Literature in the 1950 and 1960 : манаграфія / А. Макмілін. — Мн. : Беларускі кнігазбор, 2001. — 332 с. — (Беларускі кнігазбор).

 

Манаграфія Арнольда Макміліна прысвечана беларускай літаратуры 50–60-х гг. ХХ ст., але аўтар шчодра пашырыў даследаванне і ашчадным аглядам старажытнай беларускай літаратуры, і даволі пашыранымі экскурсамі ў творчасць асабліва выбітных пісьменнікаў, а менавіта В. Быкава, І. Мележа, І. Пташнікава, У. Караткевіча і інш., да 90-х гг. уключна.

 

 


01

Мішчанчук, М. І. Беларуская літаратура XX ст. : вучэбны дапаможнік / М. І. Мішчанчук, І. С. Шпакоўскі. — Мн. : Выш. шк., 2001. — 352 с.

 

У кнізе разглядаюцца даваенны і сучасны перыяды развіцця беларускай літаратуры. Прадстаўлена творчасць малавядомых, але таленавітых паэтаў А. Вечара, А. Моркаўкі, В. Казлоўскага; аналізуюцца творы М. Гарэцкага, К. Чорнага, А. Мрыя.

 

 


01

Мяснікоў, А. Ф. Дзеля гэтага варта жыць : публіцыстыка: дыялогі, эсэ / А. Ф. Мяснікоў. — Мн. : Дом прэсы, 2000. — 95 с.

 

У кнізе публіцыстыкі ўсхвалявана, з роздумам і аналізам, трывогай і болем вядзецца гаворка пра жыццё: складанае, цяжкое, неадназначнае. Аўтар аналізуе жыццё і творчасць беларускіх пісьменнікаў, у тым ліку і Васіля Быкава.

 

 


01

Навумовіч, У. А. Беларуская літаратура : вучэбны дапаможнiк / У. А. Навумовіч. — Мн. : Вышэйшая шк., 2007. — 478 с.

 

Раскрывае агульны рух і галоўныя тэндэнцыі развіцця мастацкага слова, шляхі станаўлення творчых індывідуальнасцей пісьменнікаў, ролю і месца беларускай літаратуры ў кантэксце сусветнай літаратуры ад антычнасці да сучаснасці.
 

 


01

Пісьменнікі Беларусі – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны ў зборы Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры : тэматычны каталог / аўт. ідэі і ўклад. В. А. Ціханавецкая. — Мн. : Радыёла-плюс, 2005. — 104 с.

 

На старонках гэтага каталога чытач знойдзе новыя звесткі аб падзеях у гады Вялікай Айчыннай вайны, аб жыцці і творчасці пісьменнікаў Беларусі. 

Каталог уключае ў сябе шэсць раздзелаў.

 

 


01

Пра таварышаў па пяру : зборнік крытычных артыкулаў / склад. К. І. Краўцова. — Мн. : Народная асвета, 1976. — 224 с.

 

У зборнік уключаны лепшыя артыкулы пісьменнікаў і літаратуразнаўцаў. Аб творчай манеры, тэматычным дыяпазоне В. Быкава, І. Мележа, П. Броўкі, Я. Брыля, І. Шамякіна чытач знойдзе ў кнізе цікавы матэрыял.
 

 

 


 

ЛІТАРАТУРА

1. Бондарава, Е. Л. Кінематограф і літаратура: творы В. Быкава на экране / Е. Л. Бондарава. – Мінск, 1991. – 23 с.

2. Бондарева, Е. Повести и фильмы: произведения В. Быкова на экране / Е. Бондарева // Нёман. – 1977. – № 10. – С. 158–167.

3. Бугаёў, Д. Арганічнасць таленту : літаратурна-крытычныя артыкулы / Д. Бугаёў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. – 351 с.

4. Василь Быков. Экранизации // На экранах. – 2012. – № 5. – С. 10–11.

5. «В тумане». Общее дело // На экранах. – 2012. – № 5. – С. 7–8.

6. Гісторыя кінамастацтва Беларусі : у 4 т. / Л. М. Зайцава, І. А. Аўдзееў, А. А. Карпілава, Г. У. Шур. – Т. 4 : 1986–2003 гг. – Мінск : Беларуская навука. – 335 с.

7. «Звышлітаратура» В. Быкава ў кіно і на тэлеканале // Гісторыя кінамастацтва Беларусі : у 4 т. / В. Ф. Нячай, В. А. Мядзведзева, Н. А. Агафонава. – Т. 3 : Тэлевізійнае кіно: 1956–2002 гг. – Мінск : Беларуская навука, 2004. – С.58–62.

8. Карпілава, А. А. Антаніна Карпілава: «Кіно не магло абысці ўвагай літаратуру з такім узроўнем драматызму і глыбіні» / Антаніна Карпілава ; гутарыла Ларыса Цімошык // Літаратура і мастацтва. – 2023. – 4 жн. – С. 13.

9. Карпилова, А. Звуковое пространство трагедии / А. Карпилова // На экранах. – 2013. – № 2. – С. 12–13.

10. Кудравец, А. За дальнім прычалам : літ. партрэты / А. Кудравец. – Мінск : Медисонт, 2007. – 224 с. – (Бiблiятэка часопісу «Дзеяслоў»).

11. Лозница, С. «Я всюду вью себе гнезда» / С. Лозница ; беседовали: С. Катьер, Л. Павлючик // На экранах. – 2013.– № 2. – С. 10–11.

12. Лысы, Я. Экранізацыя беларускай літаратурнай класікі: актуальнасць і гісторыя / Ян Лысы // Роднае слова. – 2022. – № 9. – С. 92–95.

13. Международная пресса о фильме Сергея Лозницы «В тумане» // На экранах. – 2012. – № 6. – С. 4–5.

14. Мішчанчук, М. І. Беларуская літаратура XX ст. : вучэбны дапаможнік / М. І. Мішчанчук, І. С. Шпакоўскі. – Мінск : Выш. шк., 2001. – 352 с.

15. Мяснікоў, А. Ф. Дзеля гэтага варта жыць : публіцыстыка: дыялогі, эсэ / А. Ф. Мяснікоў. – Мінск : Дом прэсы, 2000. – 95 с.

16. Палянская. С. Згадваем фільмы, пастаўленыя па кнігах Васіля Быкава [Электронны рэсурс] / Сафія Палянская // Звязда. – Рэжым доступу: https://zviazda.by/be/news/20190621/1561148671-zgadvaem-filmy-pastaulenyya-pa-knigah-vasilya-bykava. – Дата доступу: 27.12.2023.

17. Пісьменнікі Беларусі – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны ў зборы Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры : тэматычны каталог / аўт. ідэі і ўклад. В. А. Ціханавецкая. – Мінск : Радыёла-плюс, 2005. – 104 с.

18. Пра таварышаў па пяру : зборнік крытычных артыкулаў / склад. К. І. Краўцова. – Мінск : Народная асвета, 1976. – 224 с.

19. Фіцнер, Н. Сябруюць музы на ўроку: развіццё цікавасці да чытання праз кінафільмы (В. Быкаў. Сотнікаў – Л. Шапіцька. Узыходжанне) / Н. Фіцнер // Роднае слова. – 1992. – № 1. – С. 64–68.