eye

База данных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База данных «Человек года Витебщины»

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База данных «Витебщина: документальное наследие»

type your text for third image here

База данных «Витебщина: документальное наследие»

База данных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База данных «Художники Витебщины»

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

База данных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База данных «Каталог подписных изданий»

База данных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 8th image here

База данных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Виртуальный проект «Библиотекари Витебщины в борьбе за Победу»

type your text for 9th image here

Виртуальный проект «Библиотекари Витебщины в борьбе за Победу»

Виртуальный проект «Витебщина в войне 1812 года»

type your text for 10th image here

Виртуальный проект «Витебщина в войне 1812 года»

Няўрымслівасць душы і веліч духу

banner-Korotkevich-big

 

 НЯЎРЫМСЛІВАСЦЬ ДУШЫ І ВЕЛІЧ ДУХУ


Успаміны пра Уладзіміра Караткевіча

Мы, хто блізка ведаў Валодзю, кожны патроху, кожны па-свойму раскажам пра яго, успамінаючы.

Янка Брыль

 

Уладзімір Караткевіч прыйшоў у літаратуру ў сярэдзіне XX стагоддзя і зведаў на сваім уласным жыцці ўсе асаблівасці той гістарычнай эпохі. Яго заслужана называюць знакавым беларускім мастаком, «улюбёным» пісьменнікам шматлікіх чытачоў зямлі, якая мроілася яму «пад белымі крыламі». Больш за 20 гадоў яго няма з намі. Вырасла маладое пакаленне, для якога Уладзімір Караткевіч ужо – класік, хрэстаматыйны аўтар. Але многія са старэйшых яшчэ могуць сёння згадаць пра незабыўныя сустрэчы з Уладзімірам Сямёнавічам, пра ўплыў яго слова, яго светапогляду на развіццё літаратурнай думкі, увогуле – культурнага працэсу на тэрыторыі Беларусі.

Вядомы беларускі публіцыст, доктар філалагічных навук, сябра У. Караткевіча, Адам Мальдзіс пісаў: «Ты стварыў у літаратуры нашу гісторыю, стварыў нанова нашае мінулае. З тваёй лёгкай рукі вякі загаварылі з намі як добрыя субяседнікі, цікава і даходліва». Прафесар Вячаслаў Рагойша ўспамінаў, як Уладзімір Сямёнавіч прыгожа спяваў, быў артыстычным, нават здымаўся ў кіно, валодаў фенаменальнай памяццю, цытаваў па памяці цэлыя старонкі рускіх класікаў, маляваў партрэты і сюжэтныя малюнкі. Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль характарызаваў пісьменніка як нястомнага працаўніка, літаратара, які ўвесь час грунтоўна працаваў над сабой. Таксама ён казаў, што шмат хто ведаў Уладзіміра Караткевіча як чалавека светлага настрою, які ўмеў смяяцца як дзіця, усёй душой любіў родных людзей і родную зямлю. Пісьменнік Уладзімір Ліпскі назваў Уладзіміра Сямёнавіча «чалавечай планетай», на якой знаходзяць суцяшэнне людзі розных узростаў, дзе можна адшукаць адказы на тыя пытанні, якіх няма ў падручніках і на якія не могуць адказаць вопытныя настаўнікі. Беларускі паэт, перакладчык, мовазнаўца Кастусь Цвірка пісаў, што «творы Уладзіміра Караткевіча адкрывалі перад вачамі беларуса яго забытую, занядбаную гісторыю, велічную славу яго продкаў». Беларускі мастак, паэт і пісьменнік Адам Глобус успамінаў, што «Уладзімір Караткевіч паводзіў сябе, як вялікі французскі пісьменнік XIX стагоддзя. Ён пісаў захапляльныя прыгодніцкія гісторыі, як Аляксандр Дзюма і Тэафіль Гацье. Караткевіч жыў і пісаў запойна, як у свой час жылі і пісалі французскія літаратары, якія належалі да вялікай эпохі рамантызму». Народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў успамінаў У. Караткевіча як «навыдатнейшага пісьменніка, мастака нашай сучаснасці», а народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін пісаў: «Любая літаратура можа сказаць, што яна багатая і сталая, калі мае свайго Уладзіміра Караткевіча. Ты пісаў як дыхаў. Сваім асабістым прыкладам творцы паказваў узор служэння Радзіме, народу, мове. Кнігі твае чыталіся, чытаюцца і будуць чытацца, бо яны напісаны як бы навырост. Тыя, хто прыйдуць на зямлю ўслед за намі, будуць зайздросціць нам як тваім сучаснікам, тваім першачытачам». Пляменніца Уладзіміра Караткевіча Алена Сінкевіч успамінае: «Я лічу, што яго роля ў беларускай літаратуры і беларускай культуры бяспечна вялікая і магчыма яшчэ да канца не асэнсаваная. Ён стварыў мастацкую гісторыю Беларусі. Многія людзі лічылі яго фантазёрам, лічылі, што ён рамантызаваў гісторыю. Няхай будзе так, калі яго чытачы зацікавяцца гісторыяй сваёй краіны, захочуць яе ведаць, захочуць ганарыцца ёю».

Найбольш поўны збор прысвячэнняў адной з самых яркіх постацей беларускай літаратуры XX стагоддзя змешчаны пад вокладкай кнігі «Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Буду!». Гэта ўспаміны яго сяброў, сваякоў, літаратараў, гісторыкаў, артыстаў, жывапісцаў, рэжысёраў, кампазітараў. Тых, каму сапраўды пашчасціла быць побач з пісьменнікам: працаваць, спрачацца пра творчасць, разам сталець і проста радавацца жыццю. Усе яны адчулі на сябе харызматычнасць асобы Караткевіча.

Цеплыня і павага, з якой сябры згадваюць Уладзіміра Сямёнавіча, яшчэ раз пераконваюць у разуменні, што праз гады «ўсё мінае – Гонар не мінае, бо народжаны адным сумленнем».

На радзіме пісьменніка ўсталяваны помнік. Аршанская школа, дзе вучыўся Уладзімір Сямёнавіч, носіць яго імя. У 2000 годзе ў Оршы быў адкрыты музей імя Уладзіміра Караткевіча. На будынку дома, дзе жылі яго бацькі, усталявана мемарыяльная дошка. Імя Уладзіміра Караткевіча ўвекавечана ў назвах вуліц у Віцебску, Гродне, Оршы, Рагачове. У памяць пра Уладзіміра Сямёнавіча быў створаны дакументальны фільм-успамін «Як сканаю – душа застанецца...».

Уладзімір Караткевіч «Быў. Ёсць. Будзе» апосталам беларускай духоўнасці, сімвалам нацыянальнага духу Беларусі. Глыбокі мысліцель і пранікнёны эстэт, ён марыў пра «чыстага», высокамаральнага чалавека. Ён заўсёды «Быў. Ёсць. Будзе» ў авангардзе нацыянальнай культуры і яго месца ў беларускай літаратурнай прасторы будзе адмысловым. Значэнне яго творчасці будзе расці разам са зваротам да ўсяго спрадвечна беларускага.

 

Быў. Ёсць. Будзеш...

З сэрцам за волю распятым

Сынам сваёй Беларусі,

Годным і сонечна вартым.

Быў. Ёсць. Будзеш

Роднаму слову адданым,

Сумленне сваё не засмуціш

Прызваннем ад неба абраным.

Быў. Ёсць. Будзеш

Рыцарам зорнае праўды,

Любові сваёй не астудзіш

Ні кропляй халоднай пагарды.

Быў. Ёсць. Будзеш

Сёння, і заўтра, і вечна...

І праз быццё сваё мусіш

Душам адкрыць чалавечнасць.

                                                     Таццяна Тамашэвіч

 


01

Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Буду! : успаміны, інтэрв'ю, эсэ / уклад. Г. В. Шаблінскай. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2005. – 518 с. – (Жыццё знакамітых людзей Беларусі).


У кнізе сабраны матэрыялы, якія ствараюць жывы вобраз выдатнага пісьменніка XX стагоддзя Уладзіміра Караткевіча. Праз успаміны сяброў, сваякоў, літаратараў, гісторыкаў, артыстаў, жывапісцаў, рэжысёраў, кампазітараў паўстае постаць Мастака ва ўсёй яе філасофскай велічыні і чалавечай прыгажосці.


02

Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы : зборнік эсэ, вершаў, прысвячэнняў / уклад.: А. Верабей, М. Мінзер, С. Панізнік. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010. – 364 с.


Адметнасць і непаўторнасць гэтай кнігі пра Уладзіміра Караткевіча заключаецца найперш у тым, што яна нечым нагадвае сяброўскую сагу пра вялікага і легендарнага пісьменніка, пра чалавека, чые ўплывы на грамадскую думку, на фарміраванне гістарычнага светапогляду сучасніка працягваюцца і цяпер.


03

Верабей, А. Л. Уладзімір Караткевіч : жыццё i творчасць / А. Л. Верабей. – Мінск : Беларуская навука, 2005. – 271 с.


У кнізе асэнсоўваецца постаць Уладзіміра Караткевіча. Выкарыстоўваецца даволі багатая колькасць архіўных матэрыялаў, а таксама эпісталярная спадчына пісьменніка і ўспаміны пра яго. Засяроджваецца ўвага на характарыстыцы ягонай паэзіі, прозы, драматургіі, публіцыстыкі і мастацкага перакладу, прасочваецца творчая эвалюцыя пісьменніка, даследуецца праблематыка і жанрава-стылёвыя асаблівасці твораў.


04

Мальдзіс А. І. Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча : партрэт пісьменніка і чалавека / А. І. Мальдзіс. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. – 230 с. + 9 л. іл.


Уладзімір Караткевіч апярэдзіў свой час, узняўся над застойным канфармізмам, над паўсядзённасцю і бездухоўнасцю да вышыняў, з якіх добра відаць шляхі, што яднаюць мінулае з будучыняй, чалавека з людзьмі і народамі. Пісьменнік незвычайнага, рэнесанснага таленту, ён стаў зоркай першай велічыні на нацыянальным літаратурным небасхіле. I задача гэтай кнігі – растлумачыць, хаця б часткова, той феномен, імя якому Караткевіч. Кніга ілюстравана фатаграфіямі, а таксама малюнкамі пісьменніка.


05

Русецкі, А. У. Уладзімір Караткевіч: праз гісторыю ў сучаснасць / А. У. Русецкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2000. – 300 с.


Дадзенае выданне з'яўляецца адным з першых літаратурна-крытычных даследаванняў творчасці Уладзіміра Караткевіча.



ЛІТАРАТУРА

1. «Быў. Ёсць. Буду» / падрыхт. І. Свірко // Рэспубліка. – 2010. – 26 лістап. – С. 4.

2. Верабей, А. Подзвіг творцы / А. Верабей // Літаратура і мастацтва. – 2009. – 20 лістап. – С. 7.

3. Воронина, Т. Учились в одной школе: к 90-летию со дня рождения Владимира Короткевича / Т. Воронина // Аршанская газета. – 2020. – 29 лют. – С. 6.

4. Дамашэвіч, У. Доўг Караткевічу / У. Дамашэвіч // Лiтаратура i мастацтва. – 2008. – 11 студз. – С. 12.

5. Дашкевіч, В. Наш Караткевіч / В. Дашкевіч // Витебский проспект. – 2012. – 29 нояб. – С. 5.

6. Заболоцкий, А. Надежда, им посеянная: (душа славянина) / А. Заболоцкий // Наш современник. – 2005. – № 12. – С. 213–218.

7. Запартыка, Г. Два невядомыя аўтографы Уладзіміра Караткевіча, або Як пісьменнік гасцей запрашаў / Г. Запартыка // Роднае слова. – 2010. – № 11. – С. 103–105.

8. Ліпскі, У. Мой Караткевіч / У. Ліпскі // Сельская газета. – 2020. – 25 июля. – С. 30.

9. Мальдзіс, А. Караткевіч на Астравеччыне / А. Мальдзіс // Літаратура і мастацтва. – 2011. – 16 верасня. – С. 10.

10. Мальдис, А. Вселенная Владимира Короткевича / А. Мальдис // СБ. Беларусь сегодня. – 2010. – 13 нояб. – С. 29.

11. Мальдис, А. Житие и вознесение Владимира Короткевича : из воспоминаний / А. Мальдис // Всемирная литература. – 2005. – № 5. – С. 185–201.

12. Не забыть тот летний вечер : к 90-летию со дня рождения Владимира Короткевича / записала Марина Семашко // Аршанская газета. – 2020. – 11 крас. – С. 8.

13. Пашкоў, Г. П. «Яго клікала свая "Іліяда"» / Г. П. Пашкоў ; гутарыў Я. Казюкін // Белорусская нива. – 2010. – 26 нояб. – С. 7.

14. Прыгодзіч, З. К. Нельга забыць, альбо Чароўныя ветразі памяці / З. К. Прыгодзіч // Звязда. – 2019. – 11 верас. – С. 7.

15. Пчолка, В. Лёсавырашальная сустрэча / В. Пчолка // Віцьбічы = Витьбичи. – 2020. – 24 окт. – С. 9.

16. Рагойша, В. На Ракаўшчыне, у маім родным куце... / В. Рагойша // Полымя. – 2010. – № 11. – С. 170–176.

17. Рагойша, В. Незабываемый 1967-й : до 1967-го... / В. Рагойша // Неман. – 2010. – № 11. – С. 159–172.

18. Рагойша, В. П. «Прыязджайце ў Сваткі ў сваты» : з успамінаў пра Уладзіміра Караткевіча / В. П. Рагойша // Роднае слова. – 2020. – № 7. – С. 19–23.

19. Сакалоўская, А. Цвіце груша... / А. Сакалоўская // Полымя. – 2018. – № 9. – С. 143–145.

20. Сімановіч, Д. З дзённікавых запісаў : да 75-годдзя з дня нараджэння У. Караткевіча / Д. Сімановіч // Народнае слова. – 2005. – 26 лістап. – С. 5.

21. Стадольнік, І. Душой улюбёны ў Беларусь / І. Стадольнік // Рэспубліка. – 2012. – 15 верас. – С. 6.

22. Станкевич, Р. Мой Короткевич / Р. Станкевич // СБ. Беларусь сегодня. – 2010. – 25 нояб. – С. 14.

23. Цвірка, К. Човен майго часу : з новай кнігі / К. Цвірка // Дзеяслоў. – 2017. – № 5. – С. 305–316.

24. Цвяткоў, Ю. Рамантык, які не паступіўся і коскай / Ю. Цвяткоў // Культура. – 2008. – № 16 (крас.). – С. 15.

25. Цыпіс, Н. Па той бок часу / Н. Цыпіс // Полымя. – 2006. – № 11. – С. 196–203.

26. Чаропка, В. Бласлаўленне класіка або аванс на будучыню / В. Чаропка // Маладосць. – 2016. – № 12. – С. 128–134.

27. Чаропка, В. Каб можна было сказаць... / В. Чаропка // Маладосць. – 2016. – № 11.— С. 103–114.

28. Чыгір, Г. Уладзімір Караткевіч: «І дзе воля для майго народа?!» / Г. Чыгір // Народная воля. – 2011. – № 111–112 (26 ліп.). – С. 6.

29. Шабека, А. Аднакласнік, настаўнік, сябар... / А. Шабека // Літаратура і мастацтва. – 2013. – 13 верас. – С. 12.

30. Шабека, А. Вяселле ў Руклях... з Караткевічам / А. Шабека // Літаратура і мастацтва. – 2013. – 5 ліп. – С. 9.

31. Шпакоўская, Г. «Кампанейскі, шчодры чалавек...» / Г. Шпакоўская // Народнае слова. – 2010. – 25 лістап. – С. 9.