eye

База данных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База данных «Человек года Витебщины»

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База данных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База данных «Художники Витебщины»

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

База данных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База данных «Каталог подписных изданий»

Абліччы мінулага

banner-Korotkevich-big

 

 Абліччы мінулага


Асаблівасці нацыянальнай гісторыі ў прозе Уладзіміра Караткевіча

Уладзімір Караткевіч – адна з самых яркіх постацей беларускай літаратуры XX стагоддзя. Ён яскрава раскрыўся як паэт, празаік, драматург, сцэнарыст, публіцыст, перакладчык і літаратурны крытык. Але перш за ўсё Уладзімір Караткевіч лічыцца заснавальнікам нацыянальнага гістарычнага рамана.

Уладзімір Сямёнавіч шмат зрабіў для развіцця ідэй адраджэння, абуджэння нацыянальнай свядомасці беларусаў. Яго творчасць вызначаецца рамантычнай акрыленасцю, высокай мастацкай культурай, патрыятычным пафасам, значнай пазнавальнасцю і гуманістычным гучаннем.

У сваіх празаічных творах пісьменнік уздымае шырокія пласты нацыянальнай гісторыі, перадае дух мінулых эпох. Ён стварыў адметныя характары сваім героям, раскрыў іх багаты духоўны свет. І самае галоўнае – звязаў іх асабісты лёс з народным.

Уладзімір Караткевіч дасканала ведаў і па-мастацку адлюстроўваў падзеі далёкай мінуўшчыны. Ён абгрунтоўваў сваю ідэю пра непарыўную повязь часоў: «У падзеях мінулага – нашы карані. А дрэва без каранёў не можа ні існаваць, ні, тым больш, прыносіць плады». Гісторыя была арганічнай часткай духоўнага жыцця пісьменніка. Ён шырока абапіраўся на творчую фантазію, не пералічваў з навуковай дасканаласцю гістарычныя падзеі і факты, а ствараў мастацкі летапіс роднай зямлі. У. Караткевічу было важна ўзнавіць дух мінулых эпох, зразумець сэнс гісторыі.

Мастацкаму ўвасабленню гістарычных падзей прысвечаны раманы: «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Каласы пад сярпом тваім», «Чорны замак Альшанскі», «Леаніды не вернуцца да Зямлі», аповесці: «Дзікае паляванне караля Стаха», «Ладдзя роспачы», «Сівая легенда», «Цыганскі кароль».

Са старонак гэтых твораў паўстаюць няпростыя і загадкавыя героі: змагары за народнае шчасце, прарокі, інтэлігенты, рыцары і прыгоннікі, кардыналы і прыгожыя дзяўчаты. Яны ўвабралі ў сябе ўсё лірычнае і эпічнае, рамантычнае і рэалістычнае, філасофскае і публіцыстычнае, кніжнае і жыццёвае, драматычнае і гумарыстычнае, гратэскавае. Іх лёсы непарыўна звязаны з гістарычнымі падзеямі і абумоўлены імі. І ў кожным творы – эпоха, складаны і часам трагічны лёс народа, Радзімы.

Уладзімір Караткевіч стварыў мастацкі летапіс жыцця Беларусі на працягу XVI–XX стагоддзяў: у філасофска-гістарычным рамане «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» і легендзе «Ладдзя роспачы» апісваюцца падзеі XVI стагоддзя, у рамантычнай аповесці «Сівая легенда» – першай трэці XVII стагоддзя, у гумарыстычна-сатырычнай аповесці «Цыганскі кароль» – XVIII стагоддзя, у рамане «Каласы пад сярпом тваім» і аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха» – XIX стагоддзя, у псіхалагічным дэтэктыве «Чорны замак Альшанскі» падзеі разгортваюцца ў ХVІІ–ХХ стагоддзях. Гістарычны аспект таксама прысутнічае і ў рамане «Леаніды не вернуцца да Зямлі».

Своеасаблівай мастацкай энцыклапедыяй Беларусі можна лічыць нарыс «Зямля пад беламі крыламі». Пісьменнік ахапіў у кнізе беларускую гісторыю ад старажытных часоў і да 70-х гадоў XX стагоддзя, асвятліў многія гістарычныя падзеі і факты, расказаў пра помнікі гісторыі і культуры, згадаў пра славутых грамадскіх і культурных дзеячаў, апісаў прыроду роднага краю.

Гістарычныя творы Уладзіміра Караткевіча дазваляюць нам адкрыць для сябе невядомыя старонкі Беларусі, убачыць трагічную і хвалюючую мінуўшчыну старажытных зямель. Яны вучаць нас любіць Радзіму, берагчы чалавечнае, абуджаюць, трывожаць фантазію і розум. Творчасць Уладзіміра Караткевіча – гэта мастацкі летапіс жыцця беларускага народа, напісаны шчыра і таленавіта.

 


01

Караткевіч, У. С. Хрыстос прызямліўся ў Гародні : Евангелле ад Іуды / У. С. Караткевіч ; мастак М. Басалыга. – Мінск : Беларусь, 2017. – 438 с.


Гістарычна-філасофскі раман У. С. Караткевіча пра жыццё ў сярэдневяковай Беларусі напоўнены драматызмам і адначасова гумарам і аптымізмам. Шкаляр Юрась Братчык і яго сябра паўстаюць перад народам у абліччы Хрыста і апосталаў. Пад правадырствам народнага Хрыста людзі, паверыўшы ў цуд, пачынаюць барацьбу за свабоду любімай Радзімы.


02

Караткевіч, У. С. Дзікае паляванне караля Стаха : апошняя аповесть «Сямейных паданняў роду Яноўскіх», расказаная Андрэем Беларэцкім / У. С. Караткевіч ; мастак М. Басалыга. – Мінск : Беларусь, 2017. – 174 с.


У гісторыка-дэтэктыўнай аповесці расказваецца пра трагедыю, якая разыгралася ў адным з глухіх куткоў старой Беларусі, пра змовы цемрашалаў, прагных да золата і ўлады, пра смелых людзей, якія сталі на іх шляху, пра вераломства і высакароднасць, пра страшны лёс асуджанага на гібель высакароднага роду Яноўскіх.


03

Караткевіч, У. С. Чорны замак Альшанскі : раман / У. С. Караткевіч. – Мінск : Попурри, 2018. – 496 с.


Раман «Чорны замак Альшанскі» – адзін з найпапулярнейшых твораў Уладзіміра Караткевіча, які напісаны ў жанры гістарычнага дэтэктыва. У рамане пісьменнік раскрывае падзеі, якія адбываюцца ў далёкім мінулым. Гэтыя падзеі гістарычна і сюжэтна звязаны з сучаснасцю.


04

Караткевіч, У. С. Ладдзя роспачы : аповесці / У. С. Караткевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. – 367 с.


Кнігу склалі аповесці «Ладдзя Роспачы», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Сівая легенда». У творах пісьменнік імкнецца выявіць повязь паміж мінулым і сучасным, сцвярджае думку пра непераможнасць і ўсёмагутнасць дабра і чалавечнасці.


05

Караткевіч, У. С. Каласы пад сярпом тваім : раман / У. С. Караткевіч. – 2-е выд. – Мінск : Попурри, 2018. – 928 с.


«Каласы пад сярпом тваім» – адзін з найлепшых гістарычных раманаў у беларускай літаратуры. У. Караткевіч па-майстэрску ўзнаўляе панараму жыцця краю напярэдадні паўстання 1863 года. Чытач трапляе ў магнацкі палац і сялянскую хату, у гімназічны клас і на велікасвецкі баль і разам з галоўным героем адкрывае для сябе прыгажосць, веліч і трагедыю сваёй Радзімы.


06

Караткевіч, У. С. Сівая легенда. Ладдзя роспачы. Цыганскі кароль / У. С. Караткевіч. – Минск : Попурри, 2016. – 256 с. – (Мая беларуская кніга).


Кнігу склалі аповесці «Сівая легенда», «Ладдзя Роспачы», «Цыганскі кароль». Твор «Сівая легенда» – гэта старонкі гісторыі беларускага народа, дзеянні нашых продкаў, іх мужнасць у барацьбе супраць прыгнятальнікаў, іх вера ў святую свабоду, іх высакароднасць і духоўная прыгажосць.


07

Караткевіч, У. С. Зямля пад белымi крыламi : нарыс / У. С. Караткевiч. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1977. – 175 с.


Гэта кніга – своеасаблівае эсэ-даследаванне. У ёй ідзе размова пра прыроду роднага краю, фаўну і флору, фальклор і этнаграфію, пра далёкае і блізкае мінулае. Гэта кніга пра любоў да Айчыны.


08

 

Караткевіч, У. С. Збор твораў : у 25 т. / У. Караткевіч ; [прадм., падрыхт. тэкст. і камент. А. Вераб'я] ; рэдкал.: А. Бельскі [і інш.] ; рэд. тома А. Верабей. – Т. 6 : Леаніды не вернуцца да зямлі. – 2014. – 562 с.


У шосты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшоў раман «Леаніды не вернуцца да Зямлі», які раней выдаваўся пад назвай «Нельга забыць».


09

Караткевіч У. С. Аповесці. Вершы / У. С. Караткевіч. – Мінск : Мінская фабрыка каляровага друку, 2000. – 368 с.

 

Аповесці Уладзіміра Караткевіча – гэта старонкі гісторыі беларускага народа, старонкі дзеянняў нашых продкаў, іх веры ў святую свабоду.


10

Караткевіч, У. С. Выбраныя творы / У. С. Караткевіч. – Мінск : Беларускі кнігазбор, 2005. – 672 с. – (Беларускi кнiгазбор).


Аднатомнік класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча склалі паэтычныя творы, апавяданні, аповесці, нарысы, эсэ і лісты да вядомых пісьменнікаў, сяброў.



ЛІТАРАТУРА

1. Бурдзялёва, І. А. Традыцыі беларускай літаратуры XIX стагоддзя ў дэтэктыўнай прозе У. Караткевіча / І. А. Бурдзялёва // Сучасная беларуская літаратура і працэсы славянскага культурна-цывілізацыйнага ўзаемадзеяння : матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (да 80-годдзя НАН Беларусі). (Мінск, 28 мая 2008 года) / рэдкал: В. А. Максімовіч [і інш.]. – Мінск : Права і эканоміка, 2008. – С. 127–132.

2. Верабей, А. Л. Абуджаная памяць : нарыс жыцця i творчасцi Уладзiмiра Караткевiча / А. Л. Верабей. – Минск : Мастацкая лiтаратура, 1997. – 256 с.

3. Верабей, А. Л. Жывая повязь часоў : нарыс творчасці Уладзіміра Караткевіча / А. Л. Верабей. – Мінск : Навука і тэхніка, 1985. – 119 с.

4. Верабей, А. Л. Уладзімір Караткевіч : жыццё i творчасць / А. Л. Верабей. – Мінск : Беларуская навука, 2005. – 271 с.

5. Даніленка, С. І. Асаблівасці нацыянальнай гісторыі ў прозе У. Караткевіча / С. І. Даніленка // Вестник МГЛУ. Серия 1. Филология. – 2006. – № 2. – С. 219–224.

6. Лаппо, М. С. Мастацкі час і прастора ў рамане У. Караткевіча «Леаніды не вернуцца да Зямлі» / М. С. Лаппо // Веснік БДУ. Серыя 4. Філалогія, журналістыка, педагогіка. – 2016. – № 3. – С. 16–20.

7. Лаппо, М. С. Раманы Уладзіміра Караткевіча ў гісторыка-культурным кантэксце 1960–80-х гг. / М. С. Лаппо // Журнал Белорусского государственного университета. Филология = Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Філалогія = Journal of the Belarusian State University. Philology. – 2018. – № 3. – С. 38–48.

8. Пошук сучаснага маральнага ідэалу ў мінулым. Гісторычная проза У. Караткевіча // Маральна-філасофскія пошукі беларускай ваеннай і гістарычнай прозы: 1950–1960-я гады / В. І. Локун. – Мінск : Навука і тэхніка, 1995. – С. 84–105.

9. Русецкі, А. У. Уладзімір Караткевіч: праз гісторыю ў сучаснасць / А. У. Русецкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2000. – 300 с.

10. Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы : зборнік эсэ, вершаў, прысвячэнняў / уклад.: А. Верабей, М. Мінзер, С. Панізнік. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010. – 364 с.

11. Шынкарэнка, В. К. Пад ветразем дабра і прыгажосці : жанрава-стылявыя асаблівасці прозы У. Караткевіча / В. К. Шынкарэнка. – Мінск : Навука і тэхніка, 1995. – 175 с.