У 2008 годзе споўнілася 485 год з часу стварэння паэмы "ПЕСНЯ ПРА ЗУБРА" Міколы Гусоўскага. Уся паэма прасякнута любоўю паэта да роднага краю, глыбокім адчуваннем радзімы як месца адзінага і непаўторнага.
На выставе ў аддзеле беларускай літаратуры можна пабачыць розныя выданні паэмы і пазнаёміцца з крытычнымі артыкуламі пра гэты твор.
МІКОЛУ ГУСОЎСКАМУ
...І слухаў Рым нячутнай пушчы пахі,
Туровы гром, алені бег ракі.
Ляцелі ў вырай з Белай Русі птахі,
І ў вырай вечнасці – твае радкі.
Ты з год юначых меў талан на ловы,
Сіло латыні самі рвалі словы,
Ішлі ў Еўропу з годнасцю здалёк.
Каб дум раскутасць лёс не ўрок суровы,
Кужэльную кашулю роднай мовы
Ад забыцця замовіў васілёк.
Рыгор Барадулін