
Выставка "Жывая гісторыя Беларусі"
- Подробности
- Создано 21.06.2010 07:55
З 19 чэрвеня аддзел беларускай літаратуры прапануе чарговую экспазіцыю пад назвай "Жывая гісторыя Беларусі" з цыкла "Пад чароўным ветразем стагоддзяў", прысвечанага 80-годдзю класіка беларускай літаратуры У. Караткевіча, з мэтай пазнаёміць чытачоў і ўсіх зацікаўленых з матэрыяламі, якія адлюстроўваюць значнасць аповесці айчыннага празаіка ў кантэксце гісторыі беларускай і сусветнай літаратуры.
Уладзімір Караткевіч выказваў пастаянную і асаблівую прыхільнасць да гістарычнага і дэтэктыўнага жанраў, дзе ставіў і імкнуўся вырашыць агульначалавечыя праблемы жыцця і смерці, дабра і зла. Сваё выступленне на VII з'ездзе Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Сямёнавіч пачаў і скончыў заклікам да калег пісаць дэтэктывы і прыгодніцкія раманы, як гэта рабілі славацкія пісьменнікі, калі сярод чытачоў упала цікавасць да роднай літаратуры і ўзнікла пагроза страціць мову. Гістарычныя дэтэктывы У. Караткевіча карысталіся вялікай папулярнасцю. Нечаканы паварот сюжэту, незвычайныя гісторыі, дынамічнасць падзей, загадкавасць учынкаў герояў, псіхалагічныя "неспадзяванкі" – усё гэта даспадобы чытачу. Аповесці Караткевіча "прынеслі ў беларускую літаратуру тое, што англійскай далі творы В. Скота ці польскай – раманы Г. Сянкевіча – дух мінуўшчыны і яе патрыятычную ідэалізацыю".
У той жа час Уладзімір Караткевіч надзвычай нацыянальны пісьменнік, што выразна адчуваецца ў адным з самых папулярных яго твораў, гістарычна-дэтэктыўнай аповесці "Дзікае паляванне караля Стаха" (1950, 1958). У гэтым літаратурным шэдэўры пісьменнік асудзіў сацыяльны прыгнёт, тыранію, уціск і дэспатызм, увасабленнем якіх з'яўляецца дзікае паляванне, якое наганяе жах як на Надзею Яноўскую, уладальніцу маёнтка Балотныя Яліны, так і на сялян у акрузе. Адначасова ў аповесці узнімаюцца вечныя пытанні аб прызначэнні чалавека на зямлі, аб сутнасці ягонага жыцця і любові да радзімы, паказваецца вялікае, прыгожае і чыстае каханне...
ЛІТАРАТУРА
1. Бязлепкіна, А.П. Дэтэктыўнае ў аповесці У. Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха" / А.П. Бязлепкіна // Беларускае літаратуразнаўства : навукова-метадычны альманах / рэдкал.: Л.Д. Сінькова (гал. рэд.) [і інш.]. – Вып. 1. – Мн. : Права і эканоміка, 2005. – С. 28-37.
2. Верабей, А. Уладзімір Караткевіч : жыццё і творчасць / Анатоль Верабей. – 2-е выд., дапрац. і выпраўл. – Мінск : Бел. навука, 2005. – 271 с.
3. Все белорусские фильмы : каталог-справочник / авт.-сост. И. Авдеев, Л. Зайцева ; науч. ред. А.В. Красинский. – Т. 2. Игровое кино (1971-1983). – Мн. : Бел. навука, 2000. – 299 с. : ил.
4. Выскварка, Т. Пад рэдакцыяй Уладзіміра Караткевіча / Таццяна Выскварка // Літаратура і мастацтва. – 2009. – № 9 (6 сак.). – С. 13.
5. Гарадко, Г.С. Пошукі жыццёвага ідэалу і сваёй Бацькаўшчыны : вывучэнне аповесці У. Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха" ў школе / Г.С. Гарадко // Беларуская мова і літаратура. Сер. "У дапамогу педагогу". – 2000. - № 4. – С. 36-56.
6. Даніленка, С.І. Асаблівасці нацыянальнай гісторыі ў прозе Уладзіміра Караткевіча / С.І. Даніленка // Вестник МГЛУ. Сер. 1. Филология. – 2006. - № 2. – С. 219-224.
7. Ждановіч, В. Адрэналін з пяшчотай над безданню дыялектыкі / Валянціна Ждановіч // Беларусь (Belarus). – 2006. - № 3. – С. 40-42.
8. Караткевіч, У. Дзікае паляванне караля Стаха : аповесці, апавяданні : для ст. шк. узросту / Уладзімір Караткевіч. – Мн. : Маст. літ., 1995. – 511 с. : іл. – ( З вякоў мінулых).
9. Караткевіч, У.С. Дзікае паляванне караля Стаха : аповесць ; Зямля пад белымі крыламі : нарыс : для ст. шк. узросту / Уладзімір Караткевіч ; прадм. А. Расінскага. – Мінск : Маст. літ., 2008. – 493 с. – (Бібліятэка школьніка).
10. Козел, В. Яго вялікасць кароль Стах у мантажным цэху / Вераніка Козел // Літаратура і мастацтва. – 1979. – 24 жн. – С. 14.
11. Короткевич, В. Дикая охота короля Стаха : повесть : для ст. шк. возраста / Владимир Короткевич ; авториз. пер. с белорус. В. Щедриной ; худож. А.М. Кашкуревич. – Мн. : Юнацтва, 1983. – 175 с. : ил.
12. Мальдзіс, А. Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча : партрэт пісьменніка і чалавека / Адам Мальдзіс ; маст. Наталля Сустава ; фота Валянціна Ждановіча. – Мн. : Маст. літ., 1990. – 230 с. : іл.
13. Мальдзіс, А. Яшчэ адзін "добры сярэдні"? / Адам Мальдзіс // Літаратура і мастацтва. – 1980. – 23 мая. – С. 12.
14. Нячай, В. Жывы подых гісторыі : экраннае прачытанне твораў "Дзікае паляванне караля Стаха", "Чорны замак Альшанскі", "Ладдзя Роспачы" Уладзіміра Караткевіча / Вольга Нячай // Роднае слова. – 2005. - № 11. – С. 83-86.
15. Рублевская, Л. Король Стах, скелеты и вечность : 50 лет назад была написана повесть "Дзікае паляванне караля Стаха" / Людмила Рублевская // СБ. Беларусь сегодня. – 2008. – 14 мая. – С. 12.
16. Русаковіч, В. Прывіды мінулага / Вераніка Русаковіч // Культура. – 2006. - № 1 (7-13 студз.). – С. 7.
17. Саўчук, А. Як сказаць, што прадмет "вельмі"?... : на прыкладзе мовы аповесці Уладзіміра Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха" / Алеся Саўчук // Роднае слова. – 1998. - № 7. – С. 33-38.
18. Скарабагатаў, В. "Дзікае паляванне..." на опернай сцэне : вобразы літаратурныя і музычныя / Віктар Скарабагатаў, Ірына Шыкунова // Роднае слова. – 2006. - № 11. – С. 74-80.
19. Уладзімір Караткевіч і яго творчасць у еўрапейскім культурным кантэксце : навук. зборнік / рэдкал.: А. Мальдзіс (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн. : Беларускі кнігазбор, 2000. – 272 с. – (Беларусіка=Albaruthenica ; Кн. 16).
20. Шынкарэнка, В.К. Пад ветразем дабра і прыгажосці : жанрава-стылявыя асаблівасці прозы У. Караткевіча / Вольга Шынкарэнка. – Мн.: Навука і тэхніка, 1995. – 175 с.