eye

База данных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База данных «Человек года Витебщины»

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База данных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База данных «Художники Витебщины»

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

База данных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База данных «Каталог подписных изданий»
  • anons-3D
  • anons-Laman
  • anons-Vitebsk-history-47
  • vicebskij-kraj-2019
banner-90-years-library-2019
banner-Bykov-2019

Ляснымі сцяжынкамі:партызанскія аповесці В. Быкава

 Bykov-2014

 

 

На пераломе 60–70-х гадоў у творчасці Васіля Быкава заўважаюцца якасныя змены, звязаныя з паглыбленым асэнсаваннем праўды жыцця ў яе дыялектычнай супярэчнасці і складанасці. На першы план выступае маральна-філасофская праблематыка з яе заўсёднымі пошукамі ісціны і справядлівасці. Некаторыя яго творы набываюць характар «прытчаў». У гэты час пісьменнік звяртаецца да партызанскай тэматыкі.

Пераарыентацыя на тэму партызанскай вайны адбылася ў пісьменніка неяк мякка, спакойна, амаль незаўважна. Васіль Быкаў як быў, так і застаўся пісьменнікам ваеннай тэмы. У цэнтры ўвагі па-ранейшаму знаходзіцца вострая маральна-філасофская праблема. Але яе ўнутранае развіццё набывае больш прыкметную самастойную логіку сцвярджэння і завяршэння. У «партызанскіх» аповесцях Быкава героі ўжо не ў такой ступені падначалены абставінам. Аднак гэта ўсё ж поўныя творы па жыццёвым змесце і напаўненні, яны не страчваюць фон падзей.

Першым подступам В. Быкава да партызанскай тэматыкі з'явілася апавяданне «Сваякі» (1966). Драматызм гэтага твора ўнутрана звязаны з тым комплексам праблем, якія нараджаліся ў партызанскім краі ў сувязі з акупацыяй савецкай зямлі ворагам.

Непасрэдным зваротам Васіля Быкава да паказу партызанскай вайны, партызанскага асяроддзя з'явілася аповесць «Круглянскі мост». Твор не прэтэндуе на ўсебаковасць адлюстравання партызанскай рэчаіснасці, на эпічную шырыню, як не прэтэндуюць «франтавыя» аповесці В. Быкава на паказ панарамы вайны, на характарыстыку ўсіх яе сацыяльна-гістарычных фактараў. Пісьменніка цікавіць пытанне сродкаў дасягнення мэты: ці ўсё дазволена дзеля поспеху? Не раз гэтае пытанне гучала ў падтэксце аповесцей Быкава. Цяпер яно стала тэмай асобнага твора і, як заўсёды, калі пэўная праблема бярэцца асобна, у шырокім маштабе, набыло незвычайную вастрыню.

Цікавым крокам Васіля Быкава ў мастацкім асваенні партызанскай тэмы і адначасова ў яго творчым росце з'явілася аповесць «Сотнікаў» (1970). Задума напісання твора прыйшла пасля шматразовага абдумвання жыццёвага матэрыялу – тых супярэчлівых, нярэдка парадаксальных фактаў, з'яў, чалавечых лёсаў, у якіх, калі добра ўгледзецца, адкрываецца нешта вельмі істотнае, павучальнае і агульназначнае. Памяць зберагла даўні франтавы выпадак – сустрэчу з чалавекам, якога лічылі загінуўшым на Дняпроўскім плацдарме і пра якога ў яго аднапалчан засталіся добрыя ўспаміны. I вось гэтага чалавека Быкаў убачыў у жніўні 1944 года, у разгар Яса-Кішынёўскай аперацыі, пад Унгенамі, у лагеры для нямецкіх ваеннапалонных. Ён быў у форме ўласаўца... Выявілася, што чалавек не загінуў, а трапіў параненым у палон. Перад ім былі дзве дарогі: галодная смерць у лагеры або служба ў здрадніка Уласава. Ён выбраў другую. Выбраў таму, што спадзяваўся перахітрыць немцаў – у зручны момант перабегчы да сваіх. Аднак пралічыўся. Як жа так сталася, што чалавек загубіў самога сябе? Што штурхнула яго на ілюзорны шлях паратунку? Пра гэта расказвае аповесць В. Быкава вобразам Рыбака.

Аповесць «Сотнікаў» вылучаецца пастаноўкай кардынальных праблем чалавечага быцця, якія маюць непасрэдныя адносіны да барацьбы дзвюх супрацьлеглых ідэалогій. Асноўны канфлікт тут перанесены ў сферу псіхалагічнага і маральна-філасофскага, галоўны плацдарм барацьбы – свядомасць чалавека, яго светаразуменне. Такая накіраванасць прозы Васіля Быкава не з'яўляецца нечым нечаканым: заяўка на філасафічнасць і псіхалагізм зроблена пісьменнікам літаральна з першых апавяданняў.

«Партызанскія» аповесці В. Быкава ідэйна аб'яднаны праблемай выбару, заснаванага на ступені разумення чалавечага і грамадзянскага абавязку. Новы тэматычны паварот у творчасці пісьменніка выклікаў адпаведныя змены ў паэтыцы жанру ваеннай прозы. Герой уступіў у больш непасрэднае, асабістае, самастойнае адзінаборства з ворагам і цяжкімі абставінамі вайны. Немалая заслуга пісьменніка і ў тым, што ён паказаў партызанскую вайну на тэрыторыі Беларусі яшчэ ў большай ступені, чым яго папярэднікі, як духоўнае барэнне, як мноства душэўных, маральных драм і трагедый агульначалавечага зместу, здольных уразіць свет ідэйнай і гуманістычнай стойкасцю, гераізмам духу савецкіх людзей.

 


01

Алейнік, Л. Пясочны гадзіннік : літаратурна-крытычныя артыкулы, нарысы, рэцэнзіі, нататкі / Л. Алейнік. — Мн. : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 248 с.

Кнігу склалі артыкулы, рэцэнзіі, нарысы і палемічныя нататкі, прысвечаныя беларускаму літаратурнаму працэсу ХХ–ХХІ стагоддзяў. У полі зроку аўтара – адмысловыя мастацкія з'явы нацыянальнага прыгожага пісьменства, творчасць класікаў, эстэтычныя пошукі сучаснікаў, а таксама – навуковая дзейнасць і творчасць вядучых беларускіх вучоных-філолагаў.

 

 


02

 

Биков, В. Круглянський міст / В. Биков ; пер з біл. В. В. Стрілка. — Киів : Книга, 2011. — 320 с.

У кнізе змешчаны творы беларускага пісьменніка В. Быкава: «Круглянскі мост», «Пастка», «Пакахай мяне, салдацік», «Воўчая яма», «Афганец», на украінскай мове.

 

 


03

Бугаёў, Д. Спавядальнае слова : літаратурная крытыка, успаміны / Д. Бугаёў. — Мн. : Мастацкая літаратура, 2001. — 327 с.: іл.

Кніга пра мастакоўскі і чалавечы лёс В. Быкава, У. Дубоўкі, М. Танка, І. Мележа, Я. Брыля, А. Адамовіча і інш. Творчасць гэтых пісьменнікаў асэнсоўваецца па-новаму з агульначалавечых маральна-этычных пазіцый.

 

 


04

Быков, В. Военные повести : перевод / В. Быков. — М. : Воениздат, 1966. — 381 с.

В сборник включены следующие произведения: «Фронтовая страница», «Третья ракета», «Альпийская баллада», «Западня», «Четвертая неудача», «Утрата», на русском языке.


05

Быков, В. Собрание военных повестей в одном томе / В. Быков. — М. : Эксмо, 2011. — 960 с. — (Полное собрание сочинений).

В книгу включены самые нашумевшие военные повести В. Быкова, принесшие писателю мировую известность и признание миллионов читателей.

 


06

Жибуль, В. В. Белорусская проза о войне и классическая трагедия / В. В. Жибуль. — Мн. : Наука и техника, 1986. — 151 с.

В книге проблема многообразия трагического как целостной эстетической системы решается на основе сопоставления произведений В. Быкова, Я. Брыля, И. Навуменко, А. Адамовича, И. Чигринова, В. Козько с произведениями Эсхила, Шекспира, Пушкина, Достоевского, что позволяет обнаружить в белорусской прозе о войне как черты, свойственные трагедийной классике, так и черты, свидетельствующие о национальном вкладе в древнейшее искусство трагедии.


 

 


07

Жураўлёў, В. П. У пошуку духоўных ідэалаў: на матэрыяле беларускай літаратуры ХІХ – пачатку ХХ ст. / В. П. Жураўлёў. — Мн. : Беларуская навука, 2000. — 191 с.

У кнізе робіцца спроба асэнсаваць шляхі і накірункі развіцця і сцвярджэння ў беларускай літаратуры гуманістычных і дэмакратычных прынцыпаў, умацаванне агульначалавечых маральна-этычных каштоўнасцей. Разглядаецца творчасць такіх беларускіх пісьменнікаў як В. Быкаў, Я. Баршчэўскі, Я. Чачот і інш.


 

 


08

Каваленка, В. Веліч праўды : выбранае / В. Каваленка. — Мн. : Мастацкая літаратура, 1989. — 559 с.

Зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў В. Каваленкі складаецца з найбольш важных і праблемных па змесце артыкулаў аўтара. У іх аналізуюцца многія яскравыя асаблівасці літаратурнага працэсу ў краіне, пачынаючы з канца 50-х гадоў. У артыкулах разглядаецца і творчасць В. Быкава.


 

 


09

Каваленка, В. А. Прага духоўнасці : літаратурна-крытычныя артыкулы / В. А. Каваленка. — Мн. : Мастацкая літаратура, 1975. — 254 с.

Кніга прысвечана некаторым актуальным праблемам беларускай літаратуры. У ёй разглядаецца творчасць многіх беларускіх пісьменнікаў, у тым ліку і Васіля Быкава.

 

 


10

Шагалов, А. Василь Быков : повести о войне / А. Шагалов. — М. : Художественная литература, 1989. — 302 с.

В книге на конкретном материале быковских повестей автор прослеживает полноту творческого воплощения замыслов писателя в его стремлении к постижению сложных уроков прошедшей войны.

 


 

ЛІТАРАТУРА

1. Афанасьев, И. Самоценность жизни (философия выживания) / И. Афанасьев // Кто восходит на Голгофу : антивоенная идея в творчестве Василя Быкова / И. Афанасьев. — Мн. : Мастацкая літаратура, 1993. – С. 98–153.

2. Биков, В. Круглянський міст / В. Биков ; пер. з біл. В. В. Стрілка. – Киів : Книга, 2011. – 320 с.

3. Бугаёў, Д. «Сотнікаў» / Д. Бугаёў // Васіль Быкаў : нарыс жыцця і творчасці / Д. Бугаёў. – Мн. : Народная асвета, 1987. – С. 124–150.

4. Буран, В. «Партызанскі» цыкл / В. Буран // Васіль Быкаў : нарыс творчасці / В. Буран. – Мн. : Мастацкая літаратура, 1976. – С. 160–198.

5. Быкаў, В. Аповесці. Апавяданні / В. Быкаў. – Мн. : Мастацкая лiтаратура, 2007. – 285 с.

6. Быков, В. Военные повести : перевод / В. Быков. – М. : Воениздат, 1966. – 381 с.

7. Быков, В. Собрание военных повестей в одном томе / В. Быков. – М. : Эксмо, 2011. – 960 с. – (Полное собрание сочинений).

8. Каваленка, В. А. Новая тэма ці новыя рубяжы? (пра «партызанскія» аповесці Быкава) / В. А. Каваленка // Прага духоўнасці : літаратурна-крытычныя артыкулы / В. А. Каваленка. – Мн. : Мастацкая літаратура, 1975. – С. 75–93.

9. Карасева, Е. В. Жанровое своеобразие повестей В. Быкова / Е. В. Карасева // Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Серыя IV, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. Псіхалогія. – 1985. – № 2. – С. 22–26.

10. Шагалов, А. Ответственность выбора / А. Шагалов // Василь Быков : повести о войне / А. Шагалов. – М. : Художественная литература, 1989. – С. 159–201.