eye

База данных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База данных «Человек года Витебщины»

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База данных «Витебщина: документальное наследие»

type your text for third image here

База данных «Витебщина: документальное наследие»

База данных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База данных «Художники Витебщины»

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

База данных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База данных «Каталог подписных изданий»

База данных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 8th image here

База данных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Виртуальный проект «Библиотекари Витебщины в борьбе за Победу»

type your text for 9th image here

Виртуальный проект «Библиотекари Витебщины в борьбе за Победу»
  • library-exhibitions
  • anonns-Simanovich-konkurs
  • anons-Simanovich-23-06
  • anons-Litres
  • anons-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
І сёння з намі Колас і Купала
Здесь осталась его душа...

"Папялішча – не тлен"

100495 жніўня 2009 года адбылася перадача 100 экзэмпляраў кнігі "Папялішча – не тлен". Такі падарунак для бібліятэк вобласці зрабіў яе аўтар Мікалай Мароз. Кніга адлюстроўвае жорсткія часы барацьбы Обальскіх падпольшчыкаў Шумілінскага раёна з фашыстамі. Вялікі дзякуй Мікалаю Аркадзьевічу за падарунак.

Мікалай Мароз нарадзіўся 13 снежня 1954 года ў вёсцы Старое Янчына Барысаўскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і. Бацькі памерлі рана, калі пачынаў вучыцца ў педінстытуце, таму студэнцкае жыццё выпала нялёгкім. Пасля заканчэння інстытута ў 1976 годзе быў накіраваны настаўнікам у Докшыцкі раён, дзе шэсць гадоў аддаў школе – выкладаў беларускую мову і літаратуру.

Але лёс і прага да журналістыкі перамаглі. Праўда, выспелая думка пайсці на сталую працу ў газету не была нечаканай. Яшчэ калі вучыўся ў Бродаўскай школе, на Барысаўшчыне, употай пісаў. Пасталеўшы,прыйшоўшы на працу ў школу, зразумеў, што неадольна пацягнула да газетнага слова. Паехаў у Віцебск, і яго накіравалі ў Шуміліна. Пачынаў карэспандэнтам. Апошнія сем гадоў займае пасаду намесніка галоўнага рэдактара шумілінскай газеты "Герой працы". У снежні 1999 года быў узнагароджаны Дыпломам Саюза журналістаў Беларусі за лепшую публікацыю – эсэ "Сваю  любоў я патлумачу прозай..."

Вольным часам пісаў для душы. Так нараджаліся апавяданні, абразкі, мініяцюры, так нараджаліся аповесці. Гзтая скарбонка творчых намаганняў пісьменніка вылілася ў першую кнігу мастацкай прозы "Развеяны сум", якая выйшла ў 2006 годзе.

Рукапісу "Папялішча – не тлен" Мікалай Мароз аддаў два гады працы. Прыйшла чарга падзяліцца пісьменніку сваімі думкамі і развагамі пра Обальскае падполле з тымі, хто возьме ў рукі яго новую кнігу. Яна для аўтара – не менш любае дзіця, чым першае, чым "Развеяны сум". Бо яна пра моладзь, якая гартавалася ў гады апошняй вайны...