eye

База данных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База данных «Человек года Витебщины»

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База данных «Витебщина: документальное наследие»

type your text for third image here

База данных «Витебщина: документальное наследие»

База данных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База данных «Художники Витебщины»

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

База данных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База данных «Каталог подписных изданий»

База данных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 8th image here

База данных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Виртуальный проект «Витебщина в войне 1812 года»

type your text for 9th image here

Виртуальный проект «Витебщина в войне 1812 года»

Виртуальный проект «Святые покровители Витебщины»

type your text for 10th image here

Виртуальный проект «Святые покровители Витебщины»

Виртуальный проект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 11th image here

Виртуальный проект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

База данных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

type your text for 12th image here

База данных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»
Выборы Президента Республики Беларусь

  • anons-INTELLECTUAL-RING 30 01 2025
  • anons-notarius-30-01-2025
  • anons-psychology-know-yourself
  • anons-ExLibris
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

К Году благоустройства
К 80-летию Великой Победы

Зусім няможна жыць без Беларусі...

 
Burawkin-2016
 

«ЗУСІМ НЯМОЖНА ЖЫЦЬ БЕЗ БЕЛАРУСІ...»

Генадзь Бураўкін, Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў у творчасці і сяброўстве


Я не ганю землі чужыя, –

Хай іх сонца не абміне.

Толькі дзе б за морам ні жыў я,

Беларусь мая снілася мне...

Генадзь Бураўкін

 

Ax, Беларусь, мая ты доля,

Мая сляза і пацалунак,

Маё ў бярозках белых поле,

Мой песнямі набіты клунак!

Нясу цябе праз далі ў далі,

Спыняюся на землях розных,

Каб скрозь пачулі і пазналі

Гамонку вёсен вербалозных...

Рыгор Барадулін

 

«Усё болей прыходжу да элементарнай высновы: трэба жыць дома!..

Дома лепей. Канешне, для тых у каго ёсць людскі дом. Мы ж яго не маем. А адносіны да бяздомных у свеце вядома якія...»

Васіль Быкаў

 

 

Генадзь Бураўкін, Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў... Яны пакінулі пасля сябе не толькі вельмі багатую літаратурную спадчыну, але і добрыя ўспаміны, і вялікую павагу. Алесь Пашкевіч: «Трэба дзякаваць Богу, што гэтыя людзі адбыліся і здзейсніліся. Тое, што яны напісалі і прыдумалі, – усё засталося тут».

Безумоўна, што словы сказаныя, напісаныя нашымі славутымі землякамі, іх спадчына, будуць асэнсоўвацца многімі пакаленнямі беларусаў. Іх яднала вялікая, бязмежная любоў да Беларусі. Беларусь была іх вялікім клопатам, з роднай краінай былі звязаны іх думкі і спадзяванні.

Для кожнага з гэтых вялікіх творцаў было немагчыма жыць без Беларусі. Чалавечая прыстойнасць, сумленнасць, годнасць, вернасць слову і сябрам – рысы, што аб'ядноўваюць Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна.

Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін адзначаў, што Генадзь Бураўкін з'яўляецца знакавай асобай Беларусі, якая ўнесла значны ўклад у беларускае нацыянальнае адраджэнне. «Там, дзе ён – мудрасць, павага і беларуская нацыянальная ідэя. Бураўкін зрабіў часопіс «Маладосць» лепшым часопісам краіны, а Беларускае тэлебачанне – па-сапраўднаму нацыянальным. На яго «Калыханцы» выхавана не адно пакаленне беларусаў. Працуючы ў ААН, ён першым працягнуў руку эмігрантам – вядомым дзеячам нацыянальнай культуры. Яго паэзію трэба чытаць душою, таму што Бураўкін не піша вершы, а дыхае імі», – гаварыў Барадулін.

«Генадзь быў першы, каго я сустрэў ва ўніверсітэце, і адразу пацягнуўся да яго. Пасля ж вайны на філфак і журфак, і наогул у літаратуру, прыйшла цэлая плынь будучых паэтаў і празаікаў. А з Бураўкіным мы да ўсяго іншага яшчэ і землякі – сорак кіламетраў паміж намі. Полаччына – гэта ж адзін моўны край, асвечаны Скарынам. Полаччына – гэта і цемя нацыі, і сэрца нацыі. Але справа, відаць, не толькі ў філалагічнай і псіхалагічнай роднасці – на Полаччыне шмат азёр, а вада дае не толькі настрой, але і характар чалавеку. У глыбіні азёр – памяць вякоў. Гэта ж не пустэча... І, відаць, з-за гэтай крэўнасці, як у нас казалі, мы і сышліся з Генадзем практычна ад самага пачатку. Паміж намі толькі год розніцы... Мая мама дужа любіла і паважала Генадзя, ставіла мне ў яго ў прыклад, а мяне пры гэтым называла «галамежкай». Наогул кажучы, там, дзе быў Генадзь, заўсёды была ўсмешка, быў жарт, была мудрасць. Ён ніколі не быў абыякавы і, канешне, заўсёды быў за Беларусь і яшчэ раз за Беларусь...».

У сваю чаргу Генадзь Бураўкін адзначаў: «Усялякая кніга Рыгора Барадуліна – гэта падзея не толькі для яго, але і для ўсіх тых, хто сёння яшчэ нешта чытае, хто сёння яшчэ ў нечым беларус. Я кажу: «у нечым» і «нешта», – бо гэтага нечага, на жаль, у нас усё меней і меней...».

Адным з любімых пісьменнікаў Генадзя Бураўкіна быў Васіль Быкаў. Яму прысвечаны артыкул «Па доўгу і праву салдата», з яго відаць як удумліва прачытваецца Бураўкіным кожны твор празаіка, вылучаецца самае галоўнае. Пасля смерці Васіля Быкава Генадзь Бураўкін стаў укладальнікам кнігі «Наш Быкаў» – першай кнігі ўспамінаў пра Васіля Быкава. Ён разумеў, што значыць Быкаў для Беларусі. На пытанне, якія свае ўчынкі ён лічыць галоўнымі, Генадзь Бураўкін падчас адной з апошніх гутарак з Сяргеем Шапранам назваў найперш абарону Быкава. У 1966-ым годзе разам з Анатолем Вярцінскім яны падрыхтавалі афіцыйны ліст і збіралі подпісы ў падтрымку Васіля Быкава, якога ў той час шальмавалі за аповесць «Мёртвым не баліць».

Таксама значэнне Васіля Быкава для Беларусі падкрэсліваў і Рыгор Барадулін: «Яго натуральная культура – глыбінная. Ён увабраў у сябе ўвесь сусвет. І – меў свой сусвет. Які пакуль яшчэ недаацэнены і неспазнаны. Таму яшчэ доўга будуць пісацца даследаванні па Быкаву. І тут няма сакрэту – бо па ім, па Васілю, можна будзе зразумець таямніцу беларускай душы. А яна асаблівая. Яна не паддаецца ціска, Гвалту. Васіль Быкаў быў узорам беларускага інтэлігента. Таго інтэлігента, якога так намагаліся знішчыць нашыя суседзі... І злева, і справа... Васіль Быкаў – гэта сымбаль Беларусі. Асоба, якая ўвабрала ў сябе ўвесь свет, а свет ведае Беларусь па творчасці Васіля Быкава. Ён пасланы да нас Богам. Гэта апостал нацыі... Быкаў як пісьменнік варты лічыцца майстрам сусветнага маштабу. Без яго не ўяўляюцца ні Беларусь, ні беларуская літаратура...».

Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін разам з іншымі майстрамі слова ўздымалі нашу літаратуру на сусветны ўзровень, клапаціліся пра стан роднай мовы, пра месца Беларусі ў свеце. Вельмі важна, каб мы, іх нашчадкі, не забываліся пра гэта і працягвалі слаўную справу вялікіх сыноў нашай Бацькаўшчыны.

 

 
 

 


01

Барадулін, Р. Дзённікі і запісы. Выпуск I :1951–1969 / Рыгор Барадулін ; укл., прадм., Н. Давыдзенка. – Мінск : Кнігазбор, 2015. – 328 с. [24] с. : іл. – (Бібліятэка Бацькаўшчыны. Людзі Беларусі: кн. 3).


У кнігу ўвайшлі вершы, якія не друкаваліся ў ранейшых зборніках, сяброўскія эпіграмы, віншаванні, дарчыя надпісы, а таксама малюнкі і аўтографы сяброў і знаёмых Рыгора Барадуліна.


02

Барадулін, Р. Дзённікі і запісы. Выпуск 2 : 1970–1978 / Р. Барадулін ; уклад., прадмова Н. Давыдзенкі. – Мінск : Кнігазбор, 2015. – 416 с. [24] с.: іл. – (Бібліятэка Бацькаўшчыны. Людзі Беларусі: кн. 3).


У другім выпуску «Дзённікаў і запісаў (1970—1978)» народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна сабраныя рабочыя штодзённікі, запісы шматлікіх паездак па гарадах і вёсках Беларусі, па рэспубліках Савецкага Саюза, а таксама зацемкі аб пабачаным ў падарожжы ў Фінляндыю, Швецыю і Данію.


03

Барадулін, Р. Дзённікі і запісы. Выпуск 3 : 1979–1982 / Р. Барадулін ; уклад., прадмова Н. Давыдзенкі. – Мінск : Кнігазбор, 2016. – 340 с. [8] с.: іл. – (Бібліятэка Бацькаўшчыны. Людзі Беларусі: кніга 3).


Трэці выпуск «Дзённікаў і запісаў. 1979—1982» народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна змяшчае запісы рабочых штодзённікаў і нататнікаў малююць вобраз нястомнага працаўніка, бясконца закаханага ў роднае слова паэта, шчырага сябра і ўважлівага да любых праяў жыцця назіральніка. Кнігу дапаўняюць сяброўскія эпіграмы, віншаванні і, канечне ж, вершы, якія не ўваходзілі ў зборнікі паэта ці наогул не друкаваліся.


04

Барадулін, Р. І. Калі рукаюцца душы... Паэзія з прозай / Р. І. Барадулін, В. У. Быкаў. – Мінск : Кніга, 2003. – 342, [1] с. : іл., партр.


«Калі рухаюцца душы...» – кніга, дзе паразумелася проза з паэзіяй : прыпавесьці Васіля Быкава і вершаліста Рыгора Барадуліна.


05

Барсток, М. Руплівы поўдзень : нарыс творчасці Генадзя Бураўкіна / М. Барсток. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. – 173 с.


У кнізе літаратурнага крытыка Марыны Барсток аналізуецца творчае станаўленне Генадзя Бураўкіна і асаблівасці яго паэтычнага слова.


06

Бураўкін, Г. Выбраныя творы / Г. Бураўкін. – Мінск : Кнiгазбор, 2009. – 536 с., [8] с. іл. – (Беларускi кнiгазбор).


У кнігу выбраных твораў лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы Генадзя Бураўкіна ўвайшлі яго лепшыя вершы, паэмы і песні, а таксама эсэ і публіцыстычныя выступленні 1955–2000 гадоў. Сорак дзявяты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».


07

Быкаў, В. Доўгая дарога дадому : кніга ўспамінаў / В. Быкаў. – Мінск : Кніга, 2002. – 544 с.


Гэтая кніга – успаміны народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава пра асабіста перажытае амаль за 70 гадоў ягонага багатага на падзеі жыцьця.


08

Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя : у 4 т. / [нав. рэд. : У. В. Гніламёдаў, С. С. Лаўшук]. – Мінск : Беларуская навука, 2002. – Т. 4. – Кн. 1 : 1966–1985. – 928 с.


У выданні разглядаецца творчасць пісьменнікаў, якія ўнеслі значны ўклад у нацыянальную прозу, паэзію, драматургію, літаратуразнаўства.


09

Наш Быкаў : кніга ўспамінаў / уклад. Г. Бураўкін. – Мінск : Кніга, 2004. – 496 с.


У кнізе змешчаны ўспаміны беларускіх пісьменнікаў пра знаёмства з Васілём Быкавым.


10

Перадусім Беларусь. Згадваючы Генадзя Бураўкіна : гутаркі, успаміны, эсэ, дзённікі, прысвячэнні / уклад. Сяргея Шапрана. – Смаленск : Інбелкульт, 2016. – 560 с. – (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 83).


Кніга прысвечаная памяці Генадзя Бураўкіна (1936—2014), вядомага дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, аднаго з выбітных беларускіх паэтаў ХХ — пачатку ХХІ ст. Праз успаміны, эсэ, дзённікі сяброў і паплечнікаў паўстае вобраз Чалавека і Мастака, якога, нягледзячы на тое, што ў апошнія два дзесяцігоддзі ён не меў афіцыйнага прызнання, называлі народным паэтам. У кнізе ўпершыню цалкам друкуюцца гутаркі з Г. Бураўкіным, якія былі запісаныя ў апошнія дні і якія падсумоўваюць вынікі яго незвычайнага і вялікага жыцця.

Выданне падрыхтавана да 80-годдзя паэта.


11

Русецкий, А. В. От земли Поозерской... Творчество витебских литераторов в послевоенный период (1946–1965 гг.) : монография / А. В. Русецкий, Ю. А. Русецкий. – Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2010. – 302 с.


12

Шапран, С. Васіль Быкаў : гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах / С. Шапран. – Мінск ; Гародня : [б. в.], 2009. – Ч. 1. – 734 с. : іл.


У кнізе змешчаны невядомыя архіўныя дакументы пра жыццё і творчасць Васіля Быкава, рукапісы, эпісталярная спадчына пісьменніка, у тым ліку ліставанне з А. Адамовічам, Р. Барадуліным, В. Аскоцкім і інш.


13

Шапран, С. Васіль Быкаў : гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах / С. Шапран. – Мн. ; Гародня : [б. в.], 2009. – Ч. 2. – 768 с. : іл.


У кнізе змешчаны невядомыя архіўныя дакументы пра жыццё і творчасць Васіля Быкава, рукапісы, эпісталярная спадчына пісьменніка, у тым ліку ліставанне з А. Адамовічам, Р. Барадуліным, В. Аскоцкім і інш.


14

Шапран, С. Тры мяхі дзядзькі Рыгора, альбо сам-насам з Барадуліным / Сяргей Шапран. – Мінск : І. П. Логвінаў, 2012. – 362 с.


«Тры мяхі дзядзькі Рыгора, альбо сам-насам з Барадуліным» – кніга гутарак журналіста, лаўрэата літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча Сяргея Шапрана з Рыгорам Барадуліным, размова ў якой ідзе не толькі пра чалавечы лёс народнага паэта Беларусі, але і пра родную Ушаччыну, пра маму Акуліну Андрэеўну і самых блізкіх сяброў: Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча, Міхася Стральцова, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева. І ў непарыўнай сувязі з гэтым – пра літаратуру, родную мову і пра краіну.



ЛІТАРАТУРА

1. Барадулін, Р. Дзённікі і запісы. Выпуск I :1951–1969 / Рыгор Барадулін ; укл., прадм., Н. Давыдзенка. – Мінск : Кнігазбор, 2015. – 328 с. [24] с. : іл. – (Бібліятэка Бацькаўшчыны. Людзі Беларусі: кн. 3).

2. Барадулін, Р. Дзённікі і запісы. Выпуск 2 : 1970–1978 / Р. Барадулін ; уклад., прадмова Н. Давыдзенкі. – Мінск : Кнігазбор, 2015. – 416 с. [24] с.: іл. – (Бібліятэка Бацькаўшчыны. Людзі Беларусі: кн. 3).

3. Барадулін, Р. Дзённікі і запісы. Выпуск 3 : 1979–1982 / Р. Барадулін ; уклад., прадмова Н. Давыдзенкі. – Мінск : Кнігазбор, 2016. – 340 с. [8] с.: іл. – (Бібліятэка Бацькаўшчыны. Людзі Беларусі: кніга 3).

4. Барадулін, Р. І. Калі рукаюцца душы... Паэзія з прозай / Р. І. Барадулін, В. У. Быкаў. – Мінск : Кніга, 2003. – 342, [1] с. : іл., партр.

5. Барадулін, Р. «Парастак радка, галінка верша» / Рыгор Барадулін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1987. – С. 286–299.

6. Барадулін, Р. Урокі Быкава / Р. Барадулін // Роднае слова. – 2004. – № 1. – С. 93–94.

7. Барсток, М. М. Адзінства і разнастайнасць сучаснай беларускай паэзіі / М. М. Барсток. – Мінск : Навука і тэхніка, 1973. – 206 с.

8. Барсток, М. Руплівы поўдзень : нарыс творчасці Генадзя Бураўкіна / М. Барсток. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. – 173 с.

9. Бураўкін, Г. М. «Век, адведзены мне, я пражыў не дарма...» / Генадзь Бураўкін ; [размаўляў] Змітрок Верас // Дзеяслоў. – 2011. – № 4. – С. 205–242.

10. Бураўкін, Г. Выбраныя творы / Г. Бураўкін. – Мінск : Кнiгазбор, 2009. – 536 с., [8] с. іл. – (Беларускi кнiгазбор).

11. Быкаў, В. Доўгая дарога дадому : кніга ўспамінаў / В. Быкаў. – Мінск : Кніга, 2002. – 544 с.

12. Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя : у 4 т. / [нав. рэд. : У. В. Гніламёдаў, С. С. Лаўшук]. – Мінск : Беларуская навука, 2002. – Т. 4. – Кн. 1 : 1966–1985. – 928 с.

13. Наш Быкаў : кніга ўспамінаў / уклад. Г. Бураўкін. – Мінск : Кніга, 2004. – 496 с.

14. Пасланец мужнасці : паэтычныя прысвячэнні Васілю Быкаву / укл. Ю. Голуб. – Мінск : Кнігазбор, 2009. – 104 с.

15. Перадусім Беларусь. Згадваючы Генадзя Бураўкіна : гутаркі, успаміны, эсэ, дзённікі, прысвячэнні / уклад. Сяргея Шапрана. – Смаленск : Інбелкульт, 2016. – 560 с. – (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 83).

16. Русецкий, А. В. От земли Поозерской... Творчество витебских литераторов в послевоенный период (1946–1965 гг.) : монография / А. В. Русецкий, Ю. А. Русецкий. – Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2010. – 302 с.

17. Шапран, С. Васіль Быкаў : гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах / С. Шапран. – Мінск ; Гародня : [б. в.], 2009. – Ч. 1. – 734 с. : іл.

18. Шапран, С. Васіль Быкаў : гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах / С. Шапран. – Мінск ; Гародня : [б. в.], 2009. – Ч. 1. – 734 с. : іл.

19. Шапран, С. Тры мяхі дзядзькі Рыгора, альбо сам-насам з Барадуліным / Сяргей Шапран. – Мінск : І. П. Логвінаў, 2012. – 362 с.

20. Васіль Быкаў [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://www.bykau.info/index.htm. – Дата доступу: 16.12.2016.

21. Шапран, С. Апошняя просьба Генадзя Бураўкіна / С. Шапран // Блог Глеба Лабадзенкі [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://labadzenka.by/?p=27172. – Дата доступу: 10.12.2016.

22. BARADULIN.BY : Афіцыйны сайт Рыгора Барадуліна [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://www.baradulin.by/biyagrafiya.html. – Дата доступу: 10.12.2016.