«Калі рукаюцца душы…»: Рыгор Барадулін і Васіль Быкаў
- Подробности
- Создано 11.07.2015 14:56
«Калі рукаюцца душы...»
Рыгор Барадулін і Васіль Быкаў
Калі рукаюцца душы,
Цемра сябе даядае,
І раніца апраметнасць
Выбачае начы.
У трапяткім непарушшы
Анёлкавасць маладая
Ад куфра шчырасці
Давярае ключы...
Рыгор Барадулін
Сяброўства і адзіная творчая скіраванасць аб'ядноўвалі Рыгора Барадуліна з такімі яго таленавітымі сучаснікамі, як Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч, Андрэй Вазнясенскі. Мабыць, збіраючыся разам, гэтыя людзі маглі адчуваць, што знаходзяцца ў коле тых, хто сапраўды разумее цябе.
Васіль Быкаў для Рыгора Барадуліна быў сябрам жыцця. Яны, узгадаваныя адной зямлёй, і абраўшы поручныя шляхі, разумелі адзін аднаго, знаходзячыся на любых адлегласцях. Разумелі і адчувалі. «Быкаў быў для мяне ўсім — сябрам, старэйшым братам, бацькам. Ён быў для мяне і родным месцам, і Ушаччынай, і навогул усім беларускім. Без Васіля мне няўтульна і сумна. У маім жыцці галоўным застаецца трыядзінства: Бог, Мама і Быкаў», — так вызначыў месца Быкава ў сваім жыцці Барадулін.
З Васілём Быкавым Рыгор Барадулін пазнаёміўся прыкладна ў 1959 годзе, хоць ён сам дакладна не памятае, але менавіта гэты год называў у сваіх успамінах крытык і перакладчык Ванкарэм Нікіфаровіч. Да таго ж і першы вядомы ліст Быкава да Барадуліна ад 27 лютага 1960 г. сведчыць аб тым, што ў гэты час абодва пісьменнікі былі ўжо добра знаёмыя. Васіль Уладзіміравіч пісаў, у прыватнасці: «Яшчэ раз жадаю табе сумленнага імя ў літаратуры, шчырага таленту, мужнасці, якой, відаць, у літаратуры трэба не меней, чым на вайне – усяго гэтага жадаю табе на парозе другога 25-годдзя». А ўжо на 26-годдзе жадаў сябру:
«Боты новыя рыпяць:
– Сто пяць,
Сто пяць
Барадуліну гадоў
пісаць.
І не спісацца!»
У 2002 годзе Васіль Быкаў прыгадваў: «Перш, чым пазнаёміцца з Рыгорам Барадуліным – чалавекам, пазнаёміўся з яго першай паэтычнай кніжкай, з якой пачарпнуў першае яркае ўяўленне пра паэта, майго земляка. Ужо тады выяўлялася незвычайнасць яго таленту, які хутка мужнеў і ўдасканальваўся, без ніякіх няўдач і спадаў». Аднак гэтае завочнае знаёмства адбылося ўсё ж такі раней, таму што першая кніга Барадуліна – «Маладзік над стэпам» – з'явілася ў 1959-м, між тым 10 снежня 1957 г. Быкаў пісаў у лісце да паэткі Еўдакіі Лось: «А ці не ведаеце Вы, здаецца, Рыгорка Барадулін таксама наш ушацкі? Неяк я ў старым часопісе «Работніца і сялянка» убачыў яго верш і – пра Ушачы. Вось дык справы!». Размова ішла хутчэй за ўсё пра верш «Дома» («Я ў свой дарагі горпасёлак Ушачы...»).
Рыгор Барадулін успамінаў: «Мая першая сустрэча з Васілём Быкавым адбылася на пачатку 1960-х гадоў, як гэта ні дзіўна гучыць, мінулага стагоддзя. Па заданні рэдакцыі газеты «Советская Белоруссия», дзе я займаў пасаду літсупрацоўніка ў аддзеле культуры, я паехаў у Горадню, дзе жыў і працаваў Васіль. Мы з ім хутка паразумеліся, як людзі вушацкай зямлі. Тады ж у нас пачалася перапіска, перазвоньванне па тэлефоне. І пісалі мы адзін аднаму, і званілі практычна да апошніх Васілёвых дзён».
І хоць розніца ва ўзросце была відавочнай, аднак сяброўскія адносіны паміж землякамі (і, трэба думаць, шмат у чым дзякуючы менавіта зямляцтву) узнікнуць практычна адразу. Той жа В. Нікіфаровіч прыгадваў, як аднойчы Быкаў адкрочыў пятнаццаць кіламетраў з Бычкоў да Ушачаў дзеля таго толькі, каб нараніцы ўбачыцца с сябрам.
На працягу жыцця імёны двух літаратараў неаднойчы сустракаліся побач і на старонках газет і часопісаў, і пад рознага кшталту заявамі, і нават у сумесных кніжных выданнях.
Васіль Быкаў высока цаніў чалавечую годнасць, сумленнасць, яскравы паэтычны талент свайго сябра.
Пісьмовы дуэт двух уладароў слова, уладароў думак, двух таленавітых пісьменнікаў-сяброў ператварыўся ў паэтычнае ліставанне. Вяршынямі творчага супрацоўніцтва паэта і празаіка сталі кнігі «Лісты ў Хельсінкі» (2000), «Калі рукаюцца душы... Паэзія з прозай» (2003), «Дажыць да зялёнай травы...» (2008).
У кнізе «Лісты ў Хельсінкі» Быкаў, па сутнасці, упершыню выступіў у нязвыклай для шырокага чытача ролі – у якасці мастака. Такой жа нязвычайнай сталася і кніга «Калі рукаюцца душы...». Трэцяя сумесная кніга паэта і празаіка «Дажыць да зялёнай травы...» – літаратурны помнік іх больш чым саракагадоваму сяброўству. Гэта і своеасаблівы мастацкі твор, і адначасова кніга-дакумент. Лісты, надрукаваныя тут, падчас не саступаюць лепшым прыкладам эпісталярнага жанру класічнай літаратуры, яны нагадваюць прыватны дзённік, які дае найбольш поўнае ўяленне і пра адносіны двух выдатных сучаснікаў, і пра невядомыя старонкі іх жыцця, і пра той драматычны час, у якім пісьменнікі жылі, ствараючы сваю непадуладную гэтаму часу літаратуру.
«Дарагі братка Рыгорка, ужо атрымаў сем тваіх лістоў з цудоўнымі вершамі, якія прачытаў некалькі разоў і перадрукаваў на кампутары. Не ведаю, дзе мяжа тваёй таленавітасьці, у вершах яна паднімаецца да самага неба».
«Усе твае лісты я хаваю, берагу і маю надзею, што калі-небудзь, хоць пасьля нас, іх надрукуюць. Бо і ў эпісталярным жанры ты ня меней цікавы, чым у паэтычным».
«Ты паехаў – і пачужэў Менск, які ніколі ня быў мне цёплым домам. Душа мая блукае там, на Вушаччыне, недзе ля Ваўчэнскага возера, ля Вечалля й Чаравэчча, ля Белюкоўскага возера, ля Штундаравых гораў. Там ты, мне здаецца, й жывеш, а толькі зрэдчас куды-нікуды адлучаесся».
Барадулін, Р. Аратай, які пасвіць аблокі: сяброўскае слова, эсэ і некананізаваныя ўспаміны / Рыгор Барадулін ; рэд. Н. А. Давыдзенка ; маст. М. Р.Казлоў. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1995. — 350 с., [8] л. іл. Кнігу складаюць артыкулы пра творчасць беларускіх пісьменнікаў і ўспаміны пра тых, з кім аўтар сябраваў, працаваў, жыў побач. Змешчаны трыпціх артыкулаў пра Васіля Быкава. |
|
Барадулін, Р. І. Калі рукаюцца душы... Паэзія з прозай / Р. І. Барадулін, В. У. Быкаў. — Мн.: Кніга, 2003. — 342, [1] с. : іл., партр. Пісьмовы дуэт: прыпавесці Васіля Быкава і вершалісты Рыгора Барадуліна. |
|
Барадулін, Р. І. Ксты : [вершы] / Р. І. Барадулін. — Мн. : Рымска-катал. парафія св. Сымона і св. Алены, 2009. — 528 с. Падзяка Усявышняму і Маме, спроба наблізіцца да сэнсу Вечнае Кнігі, жаданне пачуць душу людскую і сваю – у кнізе «Ксты». У кнігу ўваходзіць падборка вершаў «З лістоў да Васіля Быкава ў Хельсінкі, Нямеччыну, Злату Прагу». |
|
Барадулін, Р. Лісты ў Хельсінкі: вершы / Р. Барадулін. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2000. — 81 с.: іл. У зборнік увайшлі 26 дасланых і адзін недасланы вершаваны ліст Рыгора Барадуліна аго сябру пісьменніку Васілю Быкаву. Кніга ўтрымлівае таксама малюнкі Васіля Быкава, якія былі адказам на лісты ў вершах. |
|
Барадулін, Р. І. Трэба дома бываць часцей... : выбр. старонкі лірыкі / Р. І. Барадулін. — Мн. : Маст. лiт., 1993. — 352 с. У аднатомнік народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна «Трэба дома бываць часцей...» увайшлі лепшыя радкі лірыкі. |
|
Быкаў, В. Доўгая дарога дадому : кніга ўспамінаў / В. Быкаў. — Мн. : Кніга, 2002. — 544 с. Гэта кніга – успаміны народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава пра асабіста перажытае амаль за 70 гадоў яго багатага падзеямі жыцця. |
|
Дажыць да зялёнай травы... : ліставанне і аўтографы Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна (1960-2003) / уклад., прадм. і камент. С. Шапрана. – Львів : Воля, 2008. — 260 с. Кнігу пад такой назвай Васіль Быкаў і Рыгор Барадулін пісалі сорак тры гады. Складаецца яна з сяброўскага ліставання двух выдатных творцаў, якое пачалося ў 1960 годзе і закончылася ў 2003. |
|
Наш Быкаў : кніга ўспамінаў / уклад. Г. Бураўкін. — Мн. : Кніга, 2004. — 496 с. У кнізе змешчаны ўспаміны беларускіх пісьменнікаў пра знаёмства з Васілём Быкавым. |
|
Пасланец мужнасці : паэтычныя прысвячэнні Васілю Быкаву / укл. Ю. Голуб. — Мн.: Кнігазбор, 2009. — 104 с. У кнізе змешчаны вершы паэтаў многіх краін свету, прысвечаныя народнаму пісьменніку Беларусі Васілю Быкаву. |
|
Шапран, С. Васіль Быкаў : гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах / С. Шапран. — Мн. ; Гародня : [б. в.], 2009. — Ч. 1. — 734 с. : іл. Гэта кніга – першая спроба стварэння энцыклапедыі Васіля Быкава ці дакументальнага бібліяграфічнага летапісання народнага пісьменніка Беларусі. |
|
Шапран, С. Васіль Быкаў : гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах / С. Шапран. — Мн. ; Гародня : [б. в.], 2009. — Ч. 2. — 768 с. : іл. Гэта кніга – першая спроба стварэння энцыклапедыі Васіля Быкава ці дакументальнага бібліяграфічнага летапісання народнага пісьменніка Беларусі. |
|
Шапран, С. Тры мяхі дзядзькі Рыгора, альбо сам-насам з Барадуліным / Сяргей Шапран. — Мінск : І. П. Логвінаў, 2012. — 362 с. «Тры мяхі дзядзькі Рыгора, альбо сам-насам з Барадуліным» – кніга гутарак журналіста, лаўрэата літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча Сяргея Шапрана з Рыгорам Барадуліным, размова ў якой ідзе не толькі пра чалавечы лёс народнага паэта Беларусі, але і пра родную Ушаччыну, пра маму Акуліну Андрэеўну і самых блізкіх сяброў: Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча, Міхася Стральцова, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева. І ў непарыўнай сувязі з гэтым – пра літаратуру, родную мову і пра краіну. |
|
ЛІТАРАТУРА
1. Барадулін, Р. Аратай, які пасвіць аблокі: сяброўскае слова, эсэ і некананізаваныя ўспаміны / Рыгор Барадулін ; рэд. Н. А. Давыдзенка ; маст. М.Р.Казлоў. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1995. — 350 с., [8] л. іл.
2. Барадулін, Р. Дзённікі і запісы. Выпуск I. 1951–1969 / Рыгор Барадулін ; укл., прадм., Н. Давыдзенка. — Мінск : Кнігазбор, 2015. — 328 с. [24] с. : іл. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны. Людзі Беларусі: кн. 3).
3. Барадулін, Р. Каб на зямлі жыцьцю цяплей было / Р. Барадулін // Дзеяслоў. — 2003. — №5. — С. 27—38.
4. Барадулін,Р. І. Калі рукаюцца душы... : паэзія з прозай / Р.І. Барадулін, В.У. Быкаў. — Мн.: Кніга, 2003. — 342, [1] с. : іл., партр.
5. Барадулін, Р. Лісты ў Хельсінкі: вершы / Р. Барадулін. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2000. — 81 с.: іл.
6. Барадулін, Р. Сяброў пасылае лёс... / Р. Барадулін // Дзеяслоў. — 2010. — № 1. — С. 5—14.
7. Барадулін, Р. Сам-насам з вечнасцю... / Рыгор Барадулін // Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў ; укл. Г. Бураўкін. — Мн.: Кніга, 2003. — С. 43—51.
8. Барадулін, Р. Трэба дома бываць часцей...: выбраныя старонкі лірыкі / Рыгор Барадулін. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1993. — 352 с.: 1 л. партр.
9. Барадулін, Р. Урокі Быкава / Р. Барадулін // Роднае слова. — 2004. — №1. — С. 93—94.
10. Быкава, В. Братка Рыгорка / В. Быкава // Дзеяслоў. — 2015. — № 1 (74). — С. 229—230.
Успаміны сястры Васіля Быкава пра Рыгора Барадуліна.
11. Быкаў, В. Доўгая дарога дадому : кніга ўспамінаў / В. Быкаў. — Мн. : Кніга, 2002. — 544 с.
12. Быкаў, В. Ад роднай зямлі / Васіль Быкаў // Трэба дома бываць часцей...: выбраныя старонкі лірыкі / Рыгор Барадулін. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1993. — С. 3—5.
13. Дажыць да зялёнай травы... : ліставанне і аўтографы Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна (1960–2003) / уклад., прадм. і камент. С. Шапрана. — Львів : Воля, 2008. — 260 с.
14. Дольнік, Д. Дажыць да зялёнай травы... / Д. Дольнік // Витебский проспект. — 2008. — 27 нояб. — С. 3.
15. Корань, В. Дажыць да зяленай травы... : [літаратурная крытыка] / Вадзім Корань // Літаратура і мастацтва. — 2008. — № 51 (19 снежня). — С. 7.
16. Лободенко, Г. Дзядзька Рыгор / Глеб Лободенко // Женский журнал. — 2012. — № 10. — С. 33—40.
17. Макмілін, А. Быкаў і Барадулін: творчае літаратурнае сяброўства / А. Макмілін // Веснік БДУ. Серыя 4. – 2004. — № 2. — С. 33—39.
18. Пасланец мужнасці : паэтычныя прысвячэнні Васілю Быкаву / укл. Ю. Голуб. — Мн.: Кнігазбор, 2009. — 104 с.
19. Сітніца, Р. Побач з Геніем / Р. Сітніца // Дзеяслоў. — 2015. — № 1 (74). — С. 235—237.
Успаміны пра Рыгора Барадуліна.
20. Твая паэзія вартая, каб гучаць з нябесных сфераў / падрыхтаваў Сяргей Шапран // Дзеяслоў. — 2010. — № 1. — С. 284—287.
Невядомыя старонкі ліставання Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна.
21. Чулае слова ад цябе было мне асабліва дарагім... / падрыхтаваў Ціхан Чарнякевіч // Дзеяслоў. — 2012. — № 1. — С. 225—230.
22. Шапран, С. У. Васіль Быкаў : гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах / Сяргей Шапран ; [навуковы рэдактар М. Тычына ; уступнае слова Р. Барадуліна] Ч. 1. — 2009. — 734 с., [20] с. іл.
23. Шапран, С. У. Васіль Быкаў : гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах / Сяргей Шапран ; [навуковы рэдактар М. Тычына ; уступнае слова Р. Барадуліна] Ч. 2. — 2009. — 768 с.
24. Шапран, С. Тры мяхі дзядькі Рыгора, альбо сам-насам з Барадуліным / Сяргей Шапран. — Мн.: Логвінаў, 2011. — 362 с. — (Кнігарня «Наша ніва»).