Чараўнік роднага слова
- Подробности
- Создано 13.01.2015 08:30
Барадулін Рыгор Іванавіч
(1935–2014)
Нарадзіўся 24 лютага 1935 года ў в. Верасоўка, цяпер в. Гарадок Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Памёр 2 сакавіка 2014 года. Беларускі паэт, эсэіст, перакладчык. Ганаровы доктар БДУ і ганаровы грамадзянін Ушацкага раёна. Рыгор Барадулін – апошні беларус, якому надалі званне «Народны паэт Беларусі» (1992 г.). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1976 г.) і Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы (1976 г.) за зборнік вершаў «Рум» і пераклады Гарсіі Лоркі.
Рыгор Барадулін – адзін з самых знакамітых паэтаў нашай сучаснасці, яркая асоба ў беларускай літаратуры ХХ–XXI стст. Яго паэзія ўражвае багаццем вобразаў і нацыянальнай канкрэтыкі, разнастайнасцю жанрава-стылёвых формаў. Рыгор Барадулін – чарадзей беларускай паэзіі.
Да 80-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі супрацоўнікамі аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі на працягу года будзе падрыхтаваны цыкл выстаў пад назвай «Чараўнік роднага слова»:
«Я сын зямлі»: постаць Рыгора Барадуліна ў беларускай літаратуры
«Мы ўсе жывём пад зоркамі матуль»: вобраз маці ў паэзіі Рыгора Барадуліна
Радзіму любяць не па абавязку: тэма Радзімы ў творчасці Рыгора Барадуліна
Калі рукаюцца душы: сяброўства Рыгора Барадуліна і Васіля Быкава
«Бога і маму ў душы нашу»: духоўная паэзія Рыгора Барадуліна
Запаветных крыніц перазвоны: народная спадчына ў творчасці Рыгора Барадуліна
СПАСЫЛКІ
Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць. Рыгор Барадулін
Афіцыйны сайт Рыгора Барадуліна
Беларускае літаратурнае радыё «Літрадыё»