eye

База данных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База данных «Человек года Витебщины»

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База данных «Витебщина: документальное наследие»

type your text for third image here

База данных «Витебщина: документальное наследие»

База данных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База данных «Художники Витебщины»

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

База данных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База данных «Каталог подписных изданий»

База данных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 8th image here

База данных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Виртуальный проект «Витебщина в войне 1812 года»

type your text for 9th image here

Виртуальный проект «Витебщина в войне 1812 года»

Виртуальный проект «Святые покровители Витебщины»

type your text for 10th image here

Виртуальный проект «Святые покровители Витебщины»

Виртуальный проект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 11th image here

Виртуальный проект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

База данных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

type your text for 12th image here

База данных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»
Выборы Президента Республики Беларусь

  • anons-CHEKHOV-PALETTE 23 01 2025 anons
  • anons-INTELLECTUAL-RING 30 01 2025
  • anons-notarius-30-01-2025
  • anons-ExLibris
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

К Году благоустройства
К 80-летию Великой Победы

Сустрэліся мы...: ваеннае каханне вачамі Васіля Быкава

 Bykov-2014

 

 

Сярод беларускіх пісьменнікаў, якія прыйшлі ў літаратуру ў другой палове ХХ стагоддзя, самую шырокую вядомасць атрымаў Васіль Быкаў. І гэта не было выпадковай удачай. Пісьменнік, надзелены магутным талентам і бескампраміснай сумленнасцю, упарта шукаў праўду народнага жыцця, ад паказу якой свядома не адступаўся ніколі.

Васіль Быкаў – пісьменнік, шматгранная творчасць якога не пазбаўленая рамантычнай плыні. Асабліва прыкметныя элементы рамантызму ў аповесцях «Альпійская балада», «Трэцяя ракета», «Пакахай мяне, салдацік», у аснову якіх пакладзены пачуцці паміж маладымі людзьмі, іх каханне ў ваенную пару. Зрэшты, сцэны сардачнай прыхільнасці, высокія душэўныя памкненні закаханых, іх перажыванні ў той ці іншай ступені мы сустракаем у многіх творах В. Быкава. Пісьменнік любуецца светлымі пачуццямі юнакоў і дзяўчат, цёплымі словамі абмалёўвае хараство ўзаемаадносінаў, дзе ён – мужны, яна – сціплая і жаноцкая. Да дарагіх сэрцу жанчын салдаты і афіцэры звяртаюцца ў думах, прыгадваючы мінулае, з імі звязваюць будучыню, да якой імкнуцца, за якую змагаюцца. Каханне надае байцам мужнасць і рашучасць у барацьбе з ворагамі. Многія з іх менавіта на фронце сустрэлі сваё першае каханне. Часам, гледзячы на жанчыну, байцы забываліся, што вакол вайна.

Васіль Быкаў прытрымліваўся меркавання , што антыгуманна, што побач з мужчынамі на фронце апынуліся і прадстаўніцы слабага полу. Для аўтара надзвычай жахліва, калі гіне дзяўчына. Прыклад гэтага Люся з аповесці «Трэццяя ракета», Каця з «Мёртвым не баліць», Вера з «Яго батальён», Франя з аповесці «Пакахай мяне, салдацік». На думку В. Быкава найважнейшае прызначэнне жанчыны ў працягу чалавечага роду, у наражэнні і выхаванні дзяцей, у клопаце пра сям'ю.

У творах В. Быкава праглядаецца, што мужчына, які па-сапраўднаму кахае жанчыну, ніколі не здрадзіць сваім баявым таварышам, сваёй радзіме. Гэтая заканамернасць у поўнай ступені прасочваецца ў аповесці «Трэццяя ракета».

Значнае месца ў быкаўскіх творах займаюць успаміны герояў. Прыгадваюцца каханыя, сем'і. Усведамленне ўласнага абавязку перад самымі блізкімі і роднымі перарастае ва ўсведамленне абавязку перад Радзімай, народам, тысячамі іншых каханых, маці, жонак і дзяцей. Прыкладам таму выступае старшына Карпенка з аповесці «Жураўліны крык», якут Папоў з «Трэццяй ракеты», Ігар Іваноўскі з аповесці «Дажыць да світання». Каханне напаўняе жыццё і барацьбу сэнсам, яно, відаць, перамагае і смерць.

У войску патрэбны, безумоўна, парадак і дысцыпліна. Але ж, хіба, справядліва, што жанчыны былі мабілізаваны на фронт, а кахаць пры гэтым забаранялася. Нягледзячы на загады-забабоны, калі сярод мужчын з'яўлялася жанчына, узнікала і каханне. Адбывалася гэта патаемна. Прасачыць гэта можна па вобразе лейтэнанта Барэйкі і Франі з аповесці «Пакахай мяне, салдацік», беларуса Івана Цярэшкі і італьянкі Джуліі Навэлі з «Альпійскай балады».

У інтымных узаемаадносінах немалаважную ролю адыгрывае знешні выгляд. Праўда, быкаўскія гераіні, прыгажуні ад прыроды, апрануты не самым лепшым чынам. Гэта ўсё вайна... Але дзяўчаты і ў латаных ботах захоўваюць сваю жаноцкасць. Апрануўшы ж сукенку яны назаўжды пакідаюць свой вобраз у памяці зачараваных мужчын. І тут можна звярнуцца да вобраза Франі з аповесці «Пакахай мяне, салдацік», Янінкі з «Дажыць да світання». Хлопцы, здаецца, менш дбаюць пра сваю знешнасць, але перад дзяўчатамі і ім хочацца выглядаць як мага больш прыстойна. Таму, нягледзячы на вайну, імкнуцца прывесці сябе ў парадак героі «Трэццяе ракеты», Змітрок Барэйка з аповесці «Пакахай мяне, салдацік», іншыя быкаўскія персанажы, побач з якімі знаходзяцца прадстаўніцы прыгожага полу.

Аднак Быкаў у сваіх творах адзначае і іншыя ганебныя з'явы. Сястра Мырыі з рамана «Кар'ер» гуляе з паліцаем. Маці Блішчынскага з аповесці «Здрада», муж якой мабілізаваны на вайну, бярэ сабе прымака з акружэнцаў. Неўзабаве гэты прыблуда-п'яніца становіцца паліцаем. У аповесці «Мёртвым не баліць» згадваецца эпізод, у якім салдат расказвае пра датэрміновае вяртанне з адпачынку. Ён прыехаў з фронту дахаты і даведаўся ад людзей, што жонка здраджвае. Прыкра стала на душы ў чырвонаармейца. Так і не пабыў дома. А Джуліі Навэлі з «Альпійскай балады» няпроста было выклікаць прыхільнасць Івана Цярэшкі, таму што ён, хоць і апасродкавана, таксама быў падмануты. Перад яго вачыма прайшло каханне ротнага Глебава і медсястры Анюткі. Цяжка паранены ротны памёр на аперацыйным стале. Не паспела загаіцца рана, атрыманая ў тым баі Цярэшкам, як Анюта здрадзіла памяці Глебава.

Часцей за ўсё ў творах Васіля Быкава апавядаецца пра каханне якое зарадзілася на вайне. У «Трэццяй ракеце» Лазняк кажа пра яго: «цяжкая і нават недарэчная на вайне з'ява...». У ліхую часіну бязлітасна ламаюцца людскія лёсы, што дае пра сябе знаць і пазней. Зноў жа, як і заўсёды, Васіль Быкаў пра ўсё піша вельмі дакладна і пераканальна, з той мастакоўскай выверанасцю, за якою выразна праглядвае нявыдуманая праўда часу, праўда абставін, рэалістычна ўзноўленых ва ўсёй іх складанасці.

 


01

Асоба і час : беларускі біяграфічны альманах / уклад. А. Фядута. — Мн. : Лімарыус, 2009. — Вып. 1. — 499 с. : іл.


Гэта альманах пра людзей, чые жыццё было звязанае з Беларуссю. У першы выпуск альманаха ўвайшлі матэрыялы, прысвечаныя добра вядомым асобам: Васілю Быкаву, Зоські Верас, Фёдару Фёдараву і інш.


 

 


02

 

Асоба і час : беларускі біяграфічны альманах / уклад. А. Фядута. — Мн. : Лімарыус, 2010. — Вып. 2. — 390 с. : іл.


Другі выпуск альманаха складаецца з матэрыялаў, прысвечаных як шырока вядомым у нашай гісторыі князю Вітаўту Вялікаму, пісьменнікам У. Караткевічу, В. Быкаву і М. Лужаніну, так і сціплым грамадзянам Беларусі, успаміны і дзённікі якіх дапамагаюць лепш зразумець іхні час.


 

 


03

Асоба і час : беларускі біяграфічны альманах / уклад. А. Фядута. — Мн. : Лімарыус, 2011. — Вып. 4. — 409 с. : іл.


У чацвёрты выпуск увайшлі матэрыялы, прысвечаныя выдатным дзеячам гісторыі і культуры, чые лёсы звязаны з беларускай зямлёй. Сярод іх А. Нарбут, А. Міцкевіч, У. Плятэр, В. Ластоўскі, Я. Баршчэўскі, З. Верас, Л. Геніюш, В. Быкаў.


 

 


04

Бугаёў, Д. Служэнне Беларусі : праблемныя артыкулы, літаратурныя партрэты, эсэ, успаміны / Д. Бугаёў. — Мн. : Мастацкая літаратура, 2003. — 381 с.

 

У кнізе прыводзяцца звесткі пра творчасць, мастакоўскую і чалавечую адметнасць цэлага шэрагу пісьменнікаў – ад вялікіх класікаў да сучаснікаў. Літаратурныя з'явы разглядаюцца па-новаму.


 


05

Быкаў, В. Выбранае / В. Быкаў. — Мн. : Ураджай, 2001. — 415 с. : іл. — (Школьная бібліятэка).


У кнігу ўвайшлі аповесці «Абеліск», «Жураўліны крык», «Аблава», «Сотнікаў», а таксама апавяданні «Ружовы туман» і «Сцяна». Большасць твораў прысвечана паказу гераічных падзей Вялікай Айчыннай вайны.



 

 


06

Быкаў, В. Пакахай мяне, салдацік : аповесці, апавяданні / В. Быкаў. — Мн. : Мастацкая літаратура, 2013. — 574 с.

 

Кнігу народнага пісьменніка Васіля Быкава складаюць аповесці і апавяданні, напісаныя ў розныя гады.



 

 


07

Быкаў, В. Салдацкі лёс : аповесці, апавяданні / В. Быкаў. — Мн. : Мастацкая літаратура, 2014. — 304 с. : іл.


У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава увайшлі аповесці і апавяданні, якія паказваюць нялёгкі салдацкі лёс у гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэтыя творы сталі класікай беларускай літаратуры.



 

 


08

Быков, В. Повести: Дожить до рассвета; Его батальон; Волчья стая; Сотников; Обелиск / В. Быков. — Мн. : Мастацкая літаратура, 1985. — 638 с.


Повести Василя Быкова, народного писателя БССР, вошедшие в книгу, посвящены незабываемым событиям Великой Отечественной войны, мужеству и героизму советских воинов и партизан.


 

 


09

Дзюбайла, П. К. У пошуках духоўных каштоўнасцей: беларуская проза сёння / П. К. Дзюбайла. — Мн. : Навука і тэхніка, 1987. — 176 с.

 

У кнізе паказваецца, як сучасная беларуская літаратура, глыбока занятая маральна-філасофскімі пошукамі, раскрыццём духоўных каштоўнасцей і асобнага чалавека і грамадства ў цэлым, змагаецца супраць бездухоўнасці. Даследуецца спрадвечна маральныя каштоўнасці, а таксама іх абнаўленне і абагачэнне ў сучасных умовах. У цэнтры ўвагі творы В. Быкава, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, В. Адамчыка, В. Карамазава, А. Кудраўца і інш.


 

 


10

Локун, В. І. Маральна-філасофскія пошукі беларускай ваеннай і гістарычнай прозы: 1950–1960-я гады / В. І. Локун. — Мн. : Навука і тэхніка, 1995. — 109 с.

 

Даследуецца змест беларускай прозы на тэму вайны і гістарычнага мінулага беларускага народа у пошукавым маральна-філасофскім аспекце. Разглядаюцца творы В. Быкава, А. Адамовіча, І. Навуменкі, І. Шамякіна, І. Чыгрынава і інш.


 

 


11

Семнаццатай вясной : зборнік сучаснай беларускай прозы і крытыкі / уклад.: Л. Алейнік, М. Мінзер. — Мн. : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 192 с.


Пад адной вокладкай аб'яднаны хрэстаматыйныя творы і літаратуразнаўчыя артыкулы, у тым ліку і аповесць Васіля Быкава «Пакахай мяне, салдацік». У літартурна-крытычных артыкулах, уключаных у кнігу, аналізуюцца прыведзеныя творы і расказваецца пра жыццёвы і творчы шлях пісьменнікаў.



 

 


 

ЛІТАРАТУРА

1. Асоба ічас : беларускі біяграфічны альманах / уклад. А. Фядута. — Мн. : Лімарыус, 2009. — Вып. 1. — 499 с. : іл.

2. Асоба ічас : беларускі біяграфічны альманах / уклад. А. Фядута. — Мн. : Лімарыус, 2010. — Вып. 2. — 390 с. : іл.

3. Асоба ічас : беларускі біяграфічны альманах / уклад. А. Фядута. — Мн. : Лімарыус, 2011. — Вып. 4. — 409 с. : іл.

4. Бугаёў, Д. Праўда пра мужнасць беларусаў — на ўвесь свет / Д. Бугаёў // Семнаццатай вясной : зборнік сучаснай беларускай прозы і крытыкі / уклад.: Л. Алейнік, М. Мінзер. — Мн. : Літаратура і Мастацтва, 2010. — С. 8—21.

5. Бугаёў, Д. Служэнне Беларусі : праблемныя артыкулы, літаратурныя партрэты, эсэ, успаміны / Д. Бугаёў. — Мн. : Мастацкая літаратура, 2003. — 381 с.

6. Быкаў, В. Выбранае / В. Быкаў. — Мн. : Ураджай, 2001. — 415 с. : іл. — (Школьная бібліятэка).

7. Быкаў, В. Пакахай мяне, салдацік : аповесці, апавяданні / В. Быкаў. — Мн. : Мастацкая літаратура, 2013. — 574 с.

8. Быкаў, В. Салдацкі лёс : аповесці, апавяданні / В. Быкаў. — Мн. : Мастацкая літаратура, 2014. — 304 с. : іл.

9. Быков, В. Повести: Дожить до рассвета; Его батальон; Волчья стая; Сотников; Обелиск / В. Быков. — Мн. : Мастацкая літаратура, 1985. — 638 с.

10. Дзюбайла, П. К. У пошуках духоўных каштоўнасцей: беларуская проза сёння / П. К. Дзюбайла. — Мн. : Навука і тэхніка, 1987. — 176 с.

11. Лебедзеў, У. А. Рэалістычная і рамантычная трактоўка вобразаў у творчасці Васіля Быкава / У. А. Лебедзеў // Беларуская літаратура / рэдкал.: М. М. Грынчык (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн. : Універсітэтскае, 1984. — С. 142—147.

12. Локун, В. І. Маральна-філасофскія пошукі беларускай ваеннай і гістарычнай прозы: 1950–1960-я гады / В. І. Локун. — Мн. : Навука і тэхніка, 1995. — 109 с.

13. Навойчык, П. Трагізм малой прозы В. Быкава канца ХХ ст. / П. Навойчык // Мова — літаратура — культура : матэрыялы V Міжнароднай навуковай канферэнцыі (да 80-годдзя прафесара Льва Міхайлавіча Шакуна), г. Мінск, 16—17 лістапада 2006 года. — Мн. : Права і эканоміка, 2007. — С. 533—535.