eye

База данных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База данных «Человек года Витебщины»

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База данных «Витебщина: документальное наследие»

type your text for third image here

База данных «Витебщина: документальное наследие»

База данных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База данных «Художники Витебщины»

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

База данных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База данных «Каталог подписных изданий»

База данных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 8th image here

База данных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Виртуальный проект «Витебщина в войне 1812 года»

type your text for 9th image here

Виртуальный проект «Витебщина в войне 1812 года»

Виртуальный проект «Святые покровители Витебщины»

type your text for 10th image here

Виртуальный проект «Святые покровители Витебщины»

Виртуальный проект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 11th image here

Виртуальный проект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

База данных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

type your text for 12th image here

База данных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»
Выборы Президента Республики Беларусь

  • anons-CHEKHOV-PALETTE 23 01 2025 anons
  • anons-INTELLECTUAL-RING 30 01 2025
  • anons-notarius-30-01-2025
  • anons-ExLibris
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

К Году благоустройства
К 80-летию Великой Победы

Гэты доўгі далёкі жураўліны крык: чалавек і подзвіг у творах В. Быкава

 Bykov-2014

 

…Чалавек, часам нягледзячы ні на што, становіцца вышэй за свой лёс і, значыцца, вышэй за магутную сілу выпадку.

В. Быкаў «Яго батальён»

 

Васіль Быкаў заўжды разумеў сваю адказнасць перад чытачамі ў перадачы праўдзівых карцін вайны, ён быў праціўнікам усялякага спрашчэння ў паказе мужнасці і пакут народа ў мінулай вайне, найцяжэйшай за ўсю нашу гісторыю. Вайна прайшла праз лёс пісьменніка, даўшы падставу да нараджэння твораў, што ўвайшлі ў скарбонку айчыннай літаратуры.

Праблема вытокаў чалавечага подзвігу цікавіла не адно пакаленне людзей. Быкаў адным з першых беларускіх пісьменнікаў разбурае класічны вобраз-схему ваеннага патрыёта-самаахвярніка, паглыбляецца ў псіхалогію чалавека. «Ціхія», «спакойныя» і страшныя сваёй будзённасцю сцэны праяўлення бесчалавечнасці вайны ўражваюць у аповесцях пісьменніка.

Сапраўдная творчая біяграфія Васіля Быкава пачынаецца з аповесці «Жураўліны крык», на старонках якой перад намі паўстаюць вобразы і характары салдат, апынуўшыхся ў адной звязцы ў групе заслону. У кожнага з герояў уласны жыццёвы лёс, але ваенны час звёў іх разам. І ўсе яны асуджаны на пагібель. На вайне такіх трагічных сітуацый было сотні і тысячы. Пісьменнік паказвае шараговага вайскоўца, яго паводзіны ў экстрэмальных умовах. Быкаў не імкнецца да паказу вялікіх падзей, у цэнтры яго твораў асобныя франтавыя эпізоды, армейскія будні. Але ў знешняй будзённасці аўтар умее кожны раз высветліць складаны і рэзкі паварот, які выклікае ў героя найвышэйшае праяўленне чалавечага духу. Альбо, наадварот, герой не выносіць выпрабавання і маральна самазнішчаецца. Пісьменнік засяродзіўся на паказе менавіта духоўнага аблічча чалавека. Аўтарскі герой – асоба, якая думае, перажывае, пакутвае, адчувае, а значыць, сама здольна зрабіць свой выбар. Карпенка, Фішар, Свіст, Глечык разумелі, што гэта іх апошні рубеж, але з годнасцю глядзелі ў твар смерці.

Выявіць матывы чалавечых учынкаў заўсёды складана: як у ваенны, так і ў мірны перыяд. Подзвіг патрэбны там, дзе ўзнікае неабходнасць у барацьбе за свабоду і незалежнасць, але прырода яго можа быць розная. Пісьменнік выступае супраць абсурднай смерці, нават калі яна мае самы гераічны пачатак, але нічога не вырашае ў глабальных маштабах. Чалавечае жыццё ёсць найвялікшая каштоўнасць. «Усё роўна хацелася жыць…», – канстатуе аўтар у аповесці «Жураўліны крык». А вынік падводзіць словамі з вуснаў галоўнага героя твора «Мёртвым не баліць»: «Невядома чаму робіцца радасна. Мабыць таму, што ўсё ж абмінуў смерць і цяпер вось, як ні дзіўна, жывы… І ўсё ж жыццё – мабыць, галоўнае. Яно і кара, і ўзнагарода...».

Вобразы, створаныя Васілём Быкавым не з’яўляюцца выключна гераічнымі. Перад чытачамі паўстаюць звычайныя людзі са сваімі радасцямі і бедамі. Але кожны з іх пастаўлены перад выбарам: або жыццё праз здраду сумленню, або смерць, няхай і не зусім гераічная, пра якую, магчыма, ніхто і не даведаецца.

Па-рознаму на вайне паміраюць людзі: адны з унутраным перакананнем, што іначай нельга, бо абараняюць яны самае дарагое і светлае, другія дбаюць пра свой «шкурны» інтарэс. Тыя, хто гэтак мужна і самаахвярна гінуць за родную зямлю ў 1941-ым годзе, яшчэ не бачаць перамогі над ворагам. Нічога асаблівага, акрамя выканання салдацкага абавязку, яны не робяць, але іх характары раскрываюцца аўтарам поўна.

«На колькі ж франтоў суджана змагацца мне, – і з ворагамі ў акружэнні, са сволаччу побач, нарэшце, з самім сабой. Колькі ж гэта перамог трэба здабыць гэтымі вось рукамі, каб яны склаліся ў тую, што напішуць з вялікай літары?», – разважае герой аповесці «Трэцяя ракета» Лазняк.

Пісьменнік увесь час выпрабоўвае сваіх герояў на цяжкіх справах, вымушае прымаць самастойна рашэнні найважнейшых жыццёвых пытанняў. Нават калі чалавек памірае, смерць робіцца яго маральнай перамогай.

Да пэўнага часу нішто ў героях Быкава не выдае той непаказнай мужнасці, той душэўнай глыбіні, што чакаюць рашучай хвіліны. Звычайнасцю, непрыкметнасцю сваіх герояў Быкаў як бы падкрэслівае масавасць гераізму савецкіх людзей.

У разуменні герояў Быкава вайна пазбаўлена ўсялякай рамантыкі. Пісьменнік імкнуўся паказаць радавога ўдзельніка вайны, які вымушаны даваць адпор акупантам на сваёй зямлі. У быкаўскіх апавяданнях і аповесцях сітуацыя выбару – адно з канцэптуальных палажэнняў. Вастрыня сюжэту дасягаецца шляхам выпрабавання герояў экстрэмальнымі і пагранічнымі сітуацыямі, што ўзнікаюць у ваенных умовах, у якіх персанаж пастаўлены перад выбарам маральных каштоўнасцей, далейшага вобразу жыцця. Старшына Карпенка з «Жураўлінага крыку», артылерыст-наводчык Шчарбак са «Здрады», Лазняк з «Трэцяй ракеты», лейтэнант Клімчанка з «Пасткі», сяржант Іван Цярэшка з «Альпійскай балады» – кожны раз перад намі баец са сваімі звычкамі, сваім светапоглядам. Галоўнае для пісьменніка – перадаць адносіны героя да таго, што адбываецца, з максімальнай паўнатой ахарактарызаваць яго байцоўскія якасці, стаўленне да салдацкага абавязку, патрыятызм.
У Быкава вораг рэальны і канкрэтны. Пісьменнік дае чытачу магчымасць зазірнуць па другі бок бітвы, у варожы акоп. Мэта пісьменніка – не выклікаць нянавісць. Ён імкнецца зразумець псіхалогію сапраўднага зла ці зла, якое памылкова лічыцца такім.
Вайна ламае ўсё звыклае, пастаяннае. На выпадковым збегу акалічнасцей многае замешана ў ваеннай прозе. Мужнасць – рэч складаная і не такая выяўная, як гэта з першага позірку здаецца. Не разгубіцца, сустрэўшыся з ворагам вока на вока, – мужнасць. Паўзці праз лінію фронту, калі невядома, дзе прытаіўся вораг, – мужнасць. Здольнасць прыняць агонь на сябе, каб выратавалася як мага больш тваіх таварышаў, – мужнасць. Але ж мужнасць мае і менш прыкметную выяўнасць.

«Важна душа ў чалавеку, каб ён быў сумленны, адданы, таварыскі, праўдзівы. Гэта ж найпершае ў чалавеку. Сіла ад прыроды дадзена, яе не зменіш. Збаяцца чалавек можа і насуперак сабе, а ашукаць каго дзеля карысці сабе – не. Калі ён чысты душой, ніколі не ашукае». Гэта гаворыць Люся ў «Трэцяй ракеце». У гэтых словах закладзена маральная ацэнка ўчынкаў людзей наогул, тая высокая мерка, з якой падыходзіць Васіль Быкаў да сваіх герояў.

Героі многіх ваенных аповесцей Быкава не мелі ўзнагарод: ні Глечык, ні Карпенка, ні Лазняк, ні Ляўчук, ні Сотнікаў, ні Іваноўскі. Гэтыя людзі здзяйснялі подзвігі будзённа, не ідучы супраць свайго сумлення, выконваючы грамадзянскі, чалавечы абавязак да канца, і не пад гукі барабаннага бою, а часцей за ўсё ў адзіночку, без сведкаў.

У прадмове да адной са сваіх першых кніг «Адна ноч» Васіль Быкаў так акрэсліў сваю ідэйна-эстэтычную пазіцыю: «…хацеў узнавіць… некалькі сціплых вобразаў нашых людзей, якім у памятныя гады вайны было наканавана лёсам выканаць свой абавязак у барацьбе з нямецкім фашызмам. Гэта не прыгожае апісанне незвычайных подзвігаў бясстрашных асілкаў, гэта – некалькі будняў вайны, маленькіх кропель у неабсяжным моры барацьбы, якое да краёў было поўна тады і людской крыві і людскіх слёз…».

Адказнасць за будучыню, за тое, што прыйдзе ці не прыйдзе заўтра, калі ад кожнага залежыць усё. Ад таго, як будзе трымаць сябе чалавек на нейкім богам забытым участку вайны ці кутку зямлі, – здаецца, што ад гэтага залежыць усё ў свеце. Гэта пачуццё пранізвае ўсе творы В. Быкава. Герой Васіля Быкава – гэта чалавек з перадавой. З бестэрміновай перадавой, дзе чалавек выпрабоўваецца на стойкасць перад сіламі зла, вайны.

Як сказаў Ю. Фучык, «абавязак быць чалавекам» – бестэрміновы. Аб гэтым абавязку зноў і зноў напамінаюць творы Васіля Быкава.

 

   

 


01

Адамовіч, А. На бестэрміновай перадавой / А. Адамовіч // Іменем чалавечнасці : зборнік крытычных артыкулаў : кніга для вучняў / склад. К. І. Краўцова. — Выд. 2-е, перапрац. і дап. — Мн. : Нар. асвета, 1986. — С. 183—198.

 

У зборнік уключаны артыкулы пісьменнікаў і літаратуразнаўцаў пра Ф. Багушэвіча, Я. Купалу, Я. Коласа, А. Куляшова, М. Танка, І. Мележа, І. Шамякіна, Я. Брыля, В. Быкава, Г. Бураўкіна і інш.
 


01

 

Адамовіч, Я. К. Прынцыпы раскрыцця характару ў беларускім апавяданні 50—60-х гадоў / Я. К. Адамовіч // Гармонія абставін — гармонія душы : беларускае апавяданне 50—60-х гадоў / Я. К. Адамовіч. — Мн. : Бел. навука, 1998. — С. 59—149.

 

У манаграфіі разглядаюцца прынцыпы раскрыцця характару ў апавяданнях Я. Брыля, І. Навуменкі, В. Быкава, І. Пташнікава, В. Адамчыка і інш.
 


01

Андраюк, С. Служыць праўдзе і чалавеку : Васіль Быкаў / С. Андраюк // Пісьменнікі. Кнігі : літаратурна-крытычныя артыкулы. / С. Андраюк. — Мн. : Маст. літ., 1997. — С. 116—142.

 

У книгу ўвайшли артыкулы пра Якуба Коласа, Кузьму Чорнага, Кандрата Крапіву, Васіля Быкава, Янку Брыля, Івана Пташнікава, Аляксея Кулакоўскага, Аляксея Карпюка, Барыса Сачанку, Янку Сіпакова, Вячаслава Адамчыка, Анатоля Кудраўца, Варлена Бечыка.
 


01

Багарадава, Т. Р. Прырода гераічнага ў «ваеннай» аповесці В. Быкава, І. Навуменкі, І. Шамякіна / Т. Р. Багарадава // Белорусская литература и мировой литературный процесс : международный научный сборник / редкол.: А. А. Гугнин [и др.]. — Полоцк : ПГУ, 2007. — Вып. 2. — С. 96—105.

 

Во втором выпуске международного научного сборника опубликованы статьи, рассматривающие широкий круг вопросов литературоведения, лингвистики, искусствоведения, культурологии и др.


01

Быкаў, В. Адна ноч : аповесць, апавяданні / В. Быкаў. — Мн. : Беларусь, 1965. — 184 с.

 

У книгу ўвайшлі творы «Пастка», «Апошні баец», «Чацвёртая няўдача», «Хлебны акраец».
 


01

Быкаў, В. Альпійская балада ; Дажыць да світання : аповесці / В. Быкаў. — Мн. : Маст. літ., 2007. — 333 с. — (Бібліятэка школьніка).

 

У кнігу ўвайшлі аповесці «Альпійская балада» і «Дажыць да світання».
 


01

Быкаў, В. Аповесці. Апавяданні / В. Быкаў. — Мн. : Маст. літ., 2007. — 285 с. — (Бібліятэка школьніка).

 

У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава ўвайшлі аповесці «Аблава», «Пакахай мяне, салдацік», а таксама апавяданні «Сваякі», «Адна ноч», «Круты бераг ракі», «Жоўты пясочак».
 


01

Быкаў, В. Жураўліны крык : аповесць і апавяданні / В. Быкаў. — Мн. : Дзярж. выд-ва БССР, Рэд. маст. літ., 1960. — 318 с.

 

Гэта першая кніга Васіля Быкава. У зборнік увайшла аповесць «Жураўліны крык» і цыклы апавяданняў «У ліхую часіну» і «Сляды на зямлі».
 


01

Быкаў, В. Пайсці і не вярнуцца : аповесці / В. Быкаў. — Мн. :Маст. літ., 1979. — 264 с.

 

У кнігу ўвайшлі аповесці В. Быкава «Яго батальён» і «Пайсці і не вярнуцца».
 


01

Быкаў, В. Поўны збор твораў : у 14 т. / В. Быкаў. — Мн. : Саюз бел. пісьменнікаў, 2005. — Т. 3 : Аповесці. — 656 с.

 

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. У трэці том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Мёртвым не баліць» (1965 г.), «Праклятая вышыня» (1968 г.), «Сотнікаў» (1970 г.).
 


01

Быкаў, В. Поўны збор твораў : у 14 т. / В. Быкаў. — Мн. : Саюз бел. пісьменнікаў, 2006. — Т. 4 : Аповесці. — 600 с.

 

У чацвёрты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Апошні баец» (1957 г.), «Жураўліны крык» (1959 г.), «Здрада» (1960 г.), «Трэцяя ракета» (1961 г.), «Пастка» (1962 г.), «Альпійская балада» (1964 г.).
 


01

Быкаў, В. Поўны збор твораў : у 14 т. / В. Быкаў. — Мн. : Саюз бел. пісьменнікаў, 2006. — Т. 5 : Аповесці. — 544 с.

 

У пяты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Круглянскі мост» (1968 г.), «Дажыць да світання» (1972 г.), «Воўчая зграя» (1974 г.), «Яго батальён» (1974 г.).
 


01

Жураўлёў, В. П. Гуманістычная ідэя як матыў учынку чалавека на вайне / В. П. Жураўлёў // Класіка і літаратурная сучаснасць : духоўны патэнцыял чалавека / В. П. Жураўлёў. — Мн. : Бел. навука, 2011. — С. 176—237.

 

Манаграфія раскрывае галоўныя матывы і стымулы таго, як і якімі мастацкімі спосабамі дасягала нацыянальная літаратура эстэтычных поспехаў на шляху чалавеказнаўства і якімі маральна-этычнымі і эстэтычнымі крытэрыямі вымярала і выпрабоўвала чалавека на чалавечнасць.
 


01

Канэ, Ю. Чалавек і подзвіг / Ю. Канэ // Плынь : літаратурная крытыка / Ю. Канэ. — Мн. : Маст. літ., 1983. — С. 172—176.

 

У кнізе змешчаны крытычныя разважанні, артыкулы пра творчасць Я. Брыля, А. Адамовіча, А. Жука, В. Быкава і інш.
 


01

Локун, В. Быкаўская праўда вайны / В. Локун // Да новых вышынь : літаратурна-крытычныя артыкулы / В. Локун. — Мн. : Маст. літ., 1991. — С. 3—93.

 

У зборніку паказана станаўленне мастацкага стылю Васіля Быкава, Івана Чыгрынава, Барыса Сачанкі, а таксама разглядаюцца асобныя творы беларускіх пісьменнікаў у святле жанрава-стылёвых пошукаў беларускага рамана.
 


01

Навуменка, І. Чалавек на вайне / І. Навуменка // Кніга адкрывае свет : літаратурна-крытычныя артыкулы / І. Навуменка. — Мн. : Маст. літ., 1978. — С. 185—191.

 

У кнізе змешчаны тэарэтычныя артыкулы па важных праблемах літаратуры, артыкулы пра творчасць І. Мележа, І. Шамякіна, В. Быкава, А. Адамовіча і інш.
 


01

Третьяк, З. И. Человек на войне в творчестве Э. Хемингуэя и В. Быкова / З. И. Третьяк // Гендер и проблемы коммуникативного поведения : сборник материалов Третьей международной научной конференции, 1—2 ноября 2007 года : I съезду ученых Республики Беларусь посвящается / редкол.: А. А. Гугнин [и др.]. — Полоцк : ПГУ, 2007. — С. 414—416.

 

В книге обобщены результаты работы по изучению гендера Беларуси, помещены материалы исследований лингвистов, литературоведов, культурологов, историков, психологов, философов о гендере.
 


01

Тычина, М. Народ и война : Национальный характер как объект изображения. Опыт историко-типологического анализа белорусской военной прозы / М. Тычина. — Мн. : Наука и техника, 1985. — 328 с.

 

В центре внимания автора – проблемы национального и интернационального; типологические особенности эстетического осмысления войны в белорусской литературе и литературах других народов мира. Внимание сосредотачивается на творчестве К. Чорного, В. Быкова, А. Адамовича и др., которое рассматривается на фоне произведений о войне Л. Толстого, К. Симонова, Э. Хемингуэя и др.
 


01

Панько, В. Гуманістычныя каштоўнасці ва ўмовах вайны (паводле прозы В. Быкава) / В. Панько // Наша класіка: традыцыі, наватарства, яе сучасная інтэрпрэтацыя ў ВНУ і школе : матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі, 23—24 снежня 2002 года / пад агул. рэд. М. І. Мішчанчука ; рэдкал.: В. Я. Зарэцкая [і інш.]. — Брэст : БрДУ імя А. С. Пушкіна, 2003. — С. 116—

 

У зборнік увайшлі матэрыялы выступленняў на Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі, прысвечанай 120-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. 

 


01

Юрэвіч, У. Патэнцыял мужнасці / У. Юрэвіч // Абрысы : выбранае з літаратурнай крытыкі / У. Юрэвіч. — Мн. : Маст. літ., 1976. — С. 348—354.

 

У кнізе разглядаецца мнагастайнасць жанраў і выяўленчых сродкаў, стылёвае багацце беларускай літаратуры. Змешчаны артыкулы пра творы Я. Брыля, В. Быкава, І. Чыгрынава, І. Навуменкі і інш.
 


 

ЛІТАРАТУРА

1. Адамовіч, А. На бестэрміновай перадавой / А. Адамовіч // Іменем чалавечнасці : зборнік крытычных артыкулаў : кніга для вучняў / склад. К. І. Краўцова. — Выд. 2-е, перапрац. і дап. — Мн. : Нар. асвета, 1986. — С. 183—198.

2. Адамовіч, Я. К. Прынцыпы раскрыцця характару ў беларускім апавяданні 50—60-х гадоў / Я. К. Адамовіч // Гармонія абставін — гармонія душы : беларускае апавяданне 50—60-х гадоў / Я. К. Адамовіч. — Мн. : Бел. навука, 1998. — С. 59—149.

3. Андраюк, С. Служыць праўдзе і чалавеку : Васіль Быкаў / С. Андраюк // Пісьменнікі. Кнігі : літаратурна-крытычныя артыкулы / С. Андраюк. — Мн. : Маст. літ., 1997. — С. 116—142.

4. Багарадава, Т. Р. Прырода гераічнага ў «ваеннай» аповесці В. Быкава, І. Навуменкі, І. Шамякіна / Т. Р. Багарадава // Белорусская литература и мировой литературный процесс : международный научный сборник / редкол.: А. А. Гугнин [и др.]. — Полоцк : ПГУ, 2007. — Вып. 2. — С. 96—105.

5. Быкаў, В. Адна ноч : аповесць, апавяданні / В. Быкаў. — Мн. : Беларусь, 1965. — 184 с.

6. Быкаў, В. Альпійская балада ; Дажыць да світання : аповесці / В. Быкаў. — Мн. : Маст. літ., 2007. — 333 с. — (Бібліятэка школьніка).

7. Быкаў, В. Аповесці. Апавяданні / В. Быкаў. — Мн. : Маст. літ., 2007. — 285 с. — (Бібліятэка школьніка).

8. Быкаў, В. Жураўліны крык : аповесць і апавяданні / В. Быкаў. — Мн. : Дзярж. выд-ва БССР, Рэд. маст. літ., 1960. — 318 с.

9. Быкаў, В. Пайсці і не вярнуцца : аповесці / В. Быкаў. — Мн. : Маст. літ., 1979. — 264 с.

10. Быкаў, В. Поўны збор твораў : у 14 т. / В. Быкаў. — Мн. : Саюз бел. пісьменнікаў, 2005. — Т. 3 : Аповесці. — 656 с.

11. Быкаў, В. Поўны збор твораў : у 14 т. / В. Быкаў. — Мн. : Саюз бел. пісьменнікаў, 2006. — Т. 4 : Аповесці. — 600 с.

12. Быкаў, В. Поўны збор твораў : у 14 т. / В. Быкаў. — Мн. : Саюз бел. пісьменнікаў, 2006. — Т. 5 : Аповесці. — 544 с.

13. Жураўлёў, В. П. Гуманістычная ідэя як матыў учынку чалавека на вайне / В. П. Жураўлёў // Класіка і літаратурная сучаснасць : духоўны патэнцыял чалавека / В. П. Жураўлёў. — Мн. : Бел. навука, 2011. — С. 176—237.

14. Кавальчук, В. М. Хранатопы аповесці «Жураўліны крык» В. Быкава і рамана «А як будзеш каралём, а як катам будзеш» Т. Новака / В. М. Кавальчук // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 3, Філалогія, Педагогіка, Псіхалогія. — 2012. — № 2. — С. 55—61.

15. Канэ, Ю. Чалавек і подзвіг / Ю. Канэ // Плынь : літаратурная крытыка / Ю. Канэ. — Мн. : Маст. літ., 1983. — С. 172—176.

16. Локун, В. Быкаўская праўда вайны / В. Локун // Да новых вышынь : літаратурна-крытычныя артыкулы / В. Локун. — Мн. : Маст. літ., 1991. — С. 3—93.

17. Мачэль, А. Выпрабаванне вайной : урок-канферэнцыя па аповесці «Жураўліны крык» Васіля Быкава : VII клас / А. Мачэль // Роднае слова. — 2004. — № 1. — С. 29.

18. Навуменка, І. Чалавек на вайне / І. Навуменка // Кніга адкрывае свет : літаратурна-крытычныя артыкулы / І. Навуменка. — Мн. : Маст. літ., 1978. — С. 185—191.

19. Третьяк, З. И. Человек на войне в творчестве Э. Хемингуэя и В. Быкова / З. И. Третьяк // Гендер и проблемы коммуникативного поведения : сборник материалов Третьей международной научной конференции, 1—2 ноября 2007 года : I съезду ученых Республики Беларусь посвящается / редкол.: А. А. Гугнин [и др.]. — Полоцк : ПГУ, 2007. — С. 414—416.

20. Тычина, М. Народ и война : Национальный характер как объект изображения. Опыт историко-типологического анализа белорусской военной прозы / М. Тычина. — Мн. : Наука и техника, 1985. — 328 с.

21. Панько, В. Гуманістычныя каштоўнасці ва ўмовах вайны (паводле прозы В. Быкава) / В. Панько // Наша класіка: традыцыі, наватарства, яе сучасная інтэрпрэтацыя ў ВНУ і школе : матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі, 23—24 снежня 2002 года / пад агул. рэд. М. І. Мішчанчука ; рэдкал.: В. Я. Зарэцкая [і інш.]. — Брэст : БрДУ імя А. С. Пушкіна, 2003. — С. 116—118.

22. Юрэвіч, У. Патэнцыял мужнасці / У. Юрэвіч // Абрысы : выбранае з літаратурнай крытыкі / У. Юрэвіч. — Мн. : Маст. літ., 1976. — С. 348—354.