Ave Maria: вобраз жанчыны і маці ў творчасці Васіля Быкава
- Подробности
- Создано 08.04.2014 08:56
Колькі б разоў я ні вяртаўся ў творчасці да вобраза старой, па-народнаму мудрай жанчыны-маці – перш за ўсё мне ўспамінаецца свая.
В. Быкаў
Васіль Быкаў заўсёды з вялікай павагай і сардэчнасцю згадваў пра сваіх бацькоў. Асабліва ён вылучаў дабрыню, ласкавасць сваёй матулі. І не раз узгадваў, што ўсё добрае, чуллівае ў ім – гэта ад яе. Пра цяжкі, няпросты лёс сваёй матулі Ганны Рыгораўны пісьменнік расказваў у аўтабіяграфічнай кнізе «Доўгая дарога дадому», яшчэ больш падрабязна – у кнізе «Пункціры жыцця»: «Маці была дужа далікатная характарам... Я не чуў ад яе якой сваркі з бацькам, ніводнага злосна-пагрозлівага слова да дзяцей. Усё – ласкава, лагодна, з нейкай застарэлай тугой у душы... Колькі яе памятаю, заўжды ў працы, у нязбыўным гаротным клопаце – як накарміць, у што апрануць нас траіх. І гэты свой клопат яна несла моўчкі. Толькі ўсё адбівалася на твары, і я змалку выдатна адчуваў змены яе настрою па выразах яе спакутаванага твару».
Пяшчотная любоў да маці адлюстравалася і ў мастацкіх творах пісьменніка. У аповесці «Жураўліны крык» Васілька Глечык так успамінае пра сваю матулю: «Яна ніколі не ведала сярдзітага, грубага слова, была заўжды вясёлая, бывала, кожны, хто сустракаўся з ёю, адразу радасна і светла ўсміхаўся».
У нататках «Тры абзацы аўтабіяграфіі» Васіль Быкаў падкрэсліваў: «Усю вайну і яшчэ дзесяць год пасля яе быў далёка ад Беларусі, але светлы вобраз роднага краю мацярынскай пяшчотай жыў у маім сэрцы». Вобраз маці ў пісьменніка злучаецца з вобразам Радзімы.
Мацярынскі пачатак Васіль Быкаў вылучаў і ў шэрагу жаночых вобразаў у розных сваіх аповесцях. Гераіня аповесці «Яго батальён» малодшы сяржант Вера Вераценнікава прывыкла апекаваць з мацярынскай клапатлівасцю свайго мужа, лейтэтанта Самохіна. І пасля гібелі мужа яна, цяжарная, камандуе яго ротай і сама гіне. Быкаў піша пра яе, а здаецца, што і пра многіх, загінуўшых у віхуры вайны жанчын: «Колькі людзей гэтыя рукі ўратавалі ад смерці, павыцягвалі з-пад агню, паўладкоўвалі ў выпадковыя палявыя сховішчы, перавязалі, даглядзелі... Але вось наступіла і яе чарга».
Клопат пра жанчыну, якая дае новае жыццё, узвышае чалавека, які і ў крытычныя хвіліны жыцця павінен перш за ўсё заставацца чалавекам. У аповесці «Воўчая зграя» радыстка Клава Шарохіна нараджае дзіця, бацька якога, партызанскі камандзір, ужо загінуў. Неабходнасць выратаваць Клавіна дзіця дапамагае партызану Леўчыку адчуць сябе найперш чалавекам, «гэта было нова і надзвычай прыемна». Інакш паступіў камандзір Сахно з рамана «Мёртвым не баліць», які, каб уратаваць сваё жыццё, загадвае выйсці на міннае поле цяжарнай жанчыне Кацярыне. Супраць сляпой жорсткасці, нечалавечнасці вайны выступае пісьменнік.
Шмат пісаў Васіль Быкаў пра жаночую мужнасць, самаахвярнасць, жыццёвую стойкасць. Гераіні многіх яго твораў ахвяруюць сваім жыццём дзеля выратавання іншых. Войцікава маці з аповесці «У тумане», Дзёмчыха з аповесці «Сотнікаў», Сцепаніда з аповесці «Знак бяды»... Такіх гераінь шмат у творах Быкава, іх было шмат і ў ваенны час. Жанчыны-воіны, жанчыны-партызанкі, санінструктары, радысты, лётчыцы, жанчыны-маці, што расцілі сваіх дзяцей на тэрыторыі акупаванай фашыстамі Беларусі. Гэта пра іх цяжкі лёс, пра цяжкі лёс сваёй маці апавядае нам пісьменнік. Цётка Ядзвіга з аповесці «Абеліск» бярэ на сябе клопат пра акружэнцаў, рызыкуючы жыццём сваей сям'і, Серафімка ў аповесці «Бліндаж» ратуе людзей розных светапоглядаў і розных нацыянальнасцей. Усе чакаюць паратунку, а бліндаж ператвараецца ў Серафімчын каўчэг.
Жаночыя вобразы аповесцей Васіля Быкава падкрэсліваюць жорсткасць, трагедыйнасць вайны. Пісьменнік выводзіць жанчыну ў сваім філасофскім асэнсаванні праблем жыцця на першы план.
Праблема выбару паміж смерцю і здрадай, дабром і злом увесь час паўстае ў ваенных творах Быкава. Вуснамі гераіні сваёй аповесці «Пайсці і не вярнуцца» Зосі Нарэйкі пісьменнік гаворыць усім нам: «...Мы – людзі. І мы ніколі не пагодзімся з імі, нават, калі яны і перамогуць. Ты кажаш, што няма выбару. Выбар ёсць: або мы, або яны. Во ў чым наш выбар».
|
|
Буран, В. Васіль Быкаў : нарыс творчасці / В. Буран. — Мн. : Мастацкая літаратура, 1976. — 232 с.
Гэта першае манаграфічнае даследаванне творчасці вядомага беларускага празаіка. Разгладаючы шлях пісьменніка ад яго першых апавяданняў да аповесці «Дажыць да світання», крытык паказвае фарміраванне творчай індывідуальнасці мастака. |
|
|
|
|
Быкаў Васіль : буклет / аўт. тэксту А. М. Адамовіч. — Мн. : Беларусь, 1986. — 72 с.
Буклет прысвечаны жыццю і творчасці В. Быкава. |
|
|
Быкаў, В. Доўгая дарога дадому : кніга ўспамінаў / В. Быкаў. — Мн. : Кніга, 2002. — 544 с.
Гэта кніга – успаміны народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава пра асабіста перажытае амаль за 70 гадоў яго багатага падзеямі жыцця. |
|
|
|
Быкаў, В. Поўны збор твораў : у 14 т. / В. Быкаў. — Мн. : Саюз бел. пісьменнікаў, 2009. — Т. 8 : Мэмуарная проза. — 576 с.
Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Восьмы том збору склала яго мемуарная проза – усе вядомыя і адшуканыя ў Архіве пісьменніка тэксты. |
|
|
|
Вытокі мужнасці спасцігаючы / навук. рэд. С. С. Лаўшук. — Мн. : Беларуская навука, 2006. — 269 с.
У кнізе на вялікім фактычным і тэарэтычным матэрыяле даследавана надзвычай актуальная для Беларусі праблема мастацкага асэнсавання беларускай літаратурай падзей Вялікай Айчыннай вайны. |
|
|
|
Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя : у 4 т. / рэдкал.: У. В. Гніламёдаў [і інш.]. — Мн. : Беларуская навука, 2001. — Т. 3 : 1941—1965. — 952 с.
Трэці том «Гісторыі беларускай літаратуры XX стагоддзя» ўключае раздзелы агульнага разгляду літаратурнага працэсу ваеннага часу, першага пасляваеннага дзесяцігоддзя і пазнейшых гадоў дэмакратычнага абнаўлення грамадства да 1965 г. Асобныя персанальныя раздзелы прысвечаны творчасці пісьменнікаў, якія ў гэты перыяд дасягнулі вялікіх мастацкіх поспехаў. Сярод іх і Васіль Быкаў. |
|
|
|
Локун, В. І. Васіль Быкаў у кантэксце сусветнай літаратуры : манаграфія / В. І. Локун. — Мн. : Тэхнапрынт, 2005. — 228 с.
У манаграфіі выяўляюцца генетычныя карані прозы В. Быкава. Творчасць беларускага пісьменніка даследуецца ў шырокім еўрапейскім кантэксце. |
|
|
|
Русецкі, А. У. Лёсы. Людзі. Літаратура / А. У. Русецкі. — Віцебск : УА «ВДУ імя П. М. Машэрава», 2008. — 254 с.
У зборнік уключаны матэрыялы, карысныя пры рэгіянальным вывучэнні беларускай літаратуры, менавіта, Віцебскага Паазер'я. |
|
|
|
Сучасная беларуская літаратура і працэсы славянскага культурна-цывілізацыйнага ўзаемадзеяння : матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (да 80-годдзя НАН Беларусі), (Мінск, 28 мая 2008 года) / Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі ; рэдкал.: В. А. Максімовіч (навук. рэд.) [і інш.]. — Мн. : Права і эканоміка, 2008. — 550 с.
Матэрыялы канферэнцыі прысвечаны актуальным праблемам развіцця беларускай літаратуры і беларускага літаратуразнаўства, разнастайным аспектам міжславянскага літаратурнага і культурнага ўзаемадзеяння. |
|
|
ЛІТАРАТУРА
1. Бугаёў, Д. Вобраз маці і ўвогуле жанчыны ў творах Васіля Быкава / Д. Бугаёў // Роднае слова. — 2006. — № 1. — С. 17—20.
2. Буран, В. Васіль Быкаў : нарыс творчасці / В. Буран. — Мн. : Мастацкая літаратура, 1976. — 232 с.
3. Быкаў Васіль : буклет / аўт. тэксту А. М. Адамовіч. — Мн. : Беларусь, 1986. — 72 с.
4. Быкаў, В. Доўгая дарога дадому : кніга ўспамінаў / В. Быкаў. — Мн. : Кніга, 2002. — 544 с.
5. Быкаў, В. Поўны збор твораў : у 14 т. / В. Быкаў. — Мн. : Саюз бел. пісьменнікаў, 2009. — Т. 8 : Мэмуарная проза. — 576 с.
6. Воюш, І. Зварот да гераіні (Воблакі васьмідзесятых) : жаночыя вобразы ў творах Васіля Быкава і Івана Пташнікава / І. Воюш // Роднае слова. — 2002. — № 10. — С. 10—11.
7. Вытокі мужнасці спасцігаючы / навук. рэд. С. С. Лаўшук. — Мн. : Беларуская навука, 2006. — 269 с.
8. Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя : у 4 т. / рэдкал.: У. В. Гніламёдаў [і інш.]. — Мн. : Беларуская навука, 2001. — Т. 3 : 1941—1965. — 952 с.
9. Кабржыцкая, Т. В. Сімволіка жаночага імёнаслоўя ў творчасці Васіля Быкава / Т. В. Кабржыцкая // Сучасная беларуская літаратура і працэсы славянскага культурна-цывілізацыйнага ўзаемадзеяння : матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (да 80-годдзя НАН Беларусі), (Мінск, 28 мая 2008 года) / Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі ; рэдкал.: В. А. Максімовіч (навук. рэд.) [і інш.]. — Мн. : Права і эканоміка, 2008. — С. 234—239.
10. Локун, В. І. Васіль Быкаў у кантэксце сусветнай літаратуры : манаграфія / В. І. Локун. — Мн. : Тэхнапрынт, 2005. — 228 с.
11. Русак, Г. Адвечныя вобразы ў акрэсленым часе / Г. Русак // Мастацтва. — 1995. — № 12. — С. 29—32.
12. Русецкі, А. У. «Негераічныя» подзвігі Сцепаніды Багацькі : па старонках аповесці «Знак бяды» В. Быкава / А. У. Русецкі // Лёсы. Людзі. Літаратура / А. У. Русецкі. — Віцебск : УА «ВДУ імя П. М. Машэрава», 2008. — С. 236—245.
13. Тычына, М. А. Васіль Быкаў / М. А. Тычына // Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя : у 4 т. / рэдкал.: У. В. Гніламёдаў [і інш.]. — Мн. : Беларуская навука, 2001. — Т. 3 : 1941—1965. — С. 640—688.
14. Тычына, М. А. Вялікая Айчынная вайна ў творах сучасных беларускіх пісьменнікаў / М. А. Тычына // Вытокі мужнасці спасцігаючы / навук. рэд. С. С. Лаўшук. — Мн. : Беларуская навука, 2006. — С. 185—220.
15. Яўсеенка, І. «А сын яе дадому не прыйшоў...» : урок-майстэрня беларускай літаратуры па апавяданні «Незагойная рана» Васіля Быкава (VII клас) / І. Яўсеенка // Роднае слова. — 2012. — № 9. — С. 71.
СПАСЫЛКІ
Белорусская цифровая библиотека Library.by. Быков Василий
Большая электронная библиотека. Быков Василий Владимирович
Коллекция электронных книг «Мир книг». Быков Василь
Онлайн-библиотека «Флибуста». Василь Быков