Быкаў Васіль Уладзіміравіч
(1924–2003)
Нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 года ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Памёр 22 чэрвеня 2003 года. Беларускі празаік, драматург, публіцыст, грамадскі дзеяч. Герой Сацыялістычнай Працы (1984). Народны пісьменнік БССР (1980). Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1964) за аповесць «Трэцяя ракета», Дзяржаўнай прэміі СССР (1974) за аповесці «Абеліск» і «Дажыць да світання», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1978) за аповесці «Воўчая зграя» і «Яго батальён», Ленінскай прэміі (1986) за аповесць «Знак бяды».
Васіль Быкаў – адзін з найбольш вядомых беларускіх пісьменнікаў. Амаль усе яго творы прысвечаны тэме Вялікай Айчыннай вайны. Ён з кагорты тых нешматлікіх пісьменнікаў, якія імкнуцца ў сваёй творчасці найбольш праўдзіва і рэалістычна, без усялякіх прыўкрас паказаць сапраўдны твар гэтай вялікай бяды. Падзеі, людзі, якія ў іх удзельнічаюць, іх рэакцыя на тое, што адбываецца вакол, па-майстэрску намаляваны пісьменнікам.
Да 90-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі супрацоўнікамі аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі на працягу года будзе падрыхтаваны цыкл выстаў пад назвай «Стваральнік ваеннай эпапеі»:
Талент суровы і добры: жыццёвы і творчы шлях В. Быкава
Ave Maria: вобразы жанчыны і маці ў творах В. Быкава
Гэты доўгі далёкі жураўліны крык: чалавек і подзвіг у творах В. Быкава
Дарога да Васіля: экранізацыя твораў В. Быкава