Браму скарбаў сваю адчыняю: творчая спадчына М. Гарэцкага
- Подробности
- Создано 23.04.2013 08:56
Я жыць хачу вольным жыццём – жыццём радасці, добрага, вясёлага смеху і ўсяго таго, што побач з другім творыць гармонію жыцця. Я хачу новага лепшага жыцця. Я крэпка, усімі сваімі сіламі жадаю яго!
М. Гарэцкі
Творчасць Максіма Іванавіча Гарэцкага – адна з самых цікавых старонак беларускай культуры. Без яе цяжка ўявіць працэс станаўлення нашага нацыянальнага мастацтва, складаныя шляхі беларускай прозы.
Працэс фарміравання творчай індывідуальнасці М. Гарэцкага на пачатковым этапе адбываўся вельмі інтэнсіўна. Літаратурным дэбютам Гарэцкага стала апавяданне «У лазні», апублікаванае ў 1913 годзе на старонках «Нашай Нівы» пад псеўданімам Максім Беларус. Неўзабаве адно за другім пачалі з'яўляцца новыя апавяданні, большасць з якіх увайшла ў зборнік «Рунь». Гэты зборнік стаў значнай падзеяй літаратурнага жыцця Беларусі.
У 1914 годзе Максіма Гарэцкага прызвалі ў царскую армію. Падчас службы ён адчуў усе цяжкасці салдацкага жыцця ваеннага часу: адразу трапіў на фронт, быў цяжка паранены, лячыўся ў шпіталях. Антываенны настрой пісьменніка, антыгуманны, антынародны характар імперыялістычнай вайны знайшлі сваё яркае адлюстраванне ў такіх яго творах ваеннага часу, як «Літоўскі хутарок», «Генерал», «Палонны», «На этапе», «Рускі», «Прысяга», а запіскі Гарэцкага «На імперыялістычнай вайне» (1914–1919) дазваляюць даследчыкам лічыць яго адным з пачынальнікаў ваеннай дакументалістыкі ў беларускай прозе.
Камісаваны ў 1917 годзе, Максім Гарэцкі пераехаў у Смаленск, уладкаваўся на працу ў рэдакцыю газеты «Известия Смоленского Совета Рабочих, Солдатских и Крестьянских депутатов», быў супрацоўнікам газеты «Звезда». Разам з братам Гаўрылам склаў і выдаў «Руска-беларускі слоўнік» (1918) – першы вынік працы пісьменніка ў галіне лексікаграфіі. Праз год у Вільні быў выдадзены «Невялічкі беларуска-маскоўскі слоўнічак», а ў 1924 годзе з'явіўся складзены разам з Міколам Байковым «Практычны расійска-беларускі слоўнік».
Педагагічную працу Гарэцкі сумяшчаў з працай у газетах «Наша думка», «Беларускія ведамасці», а таксама з літаратурнай творчасцю. У гэты час былі напісаны аповесць «Дзве душы», апавяданні «Апостал», «Кросны», «Панская сучка». У 1920 годзе ўбачыла свет «Гісторыя беларускай літаратуры», якая доўгі час была адзіным падручнікам для школ і ВНУ.
У студзені 1922 года Максім Гарэцкі разам з іншымі дзеячамі беларускай культуры быў арыштаваны польскімі ўладамі і пасаджаны ў вядомы астрог на Лукішках па абвінавачванні ў сувязях з камуністамі і дзейнасці супраць дзяржаўнага ладу, што афіцыйна так і не пацвердзілася. Палітзняволеным пагражала смяротная кара альбо катарга. Але ж суд так і не адбыўся: дзякуючы шматлікім пратэстам грамадскасці, арыштаваных выслалі з Вільні. Непрацяглы час Гарэцкі знаходзіўся ў Латвіі, чытаў лекцыі на беларускіх настаўніцкіх курсах у Дзвінску. У гэты перыяд ім былі створаны драматычныя абразкі «Салдат і яго жонка», «Свецкі чалавек», «Каменацёс», «Чырвоныя ружы». У ліпені таго ж года вярнуўся ў Вільню, а ў 1923 годзе разам з сям'ёй пераехаў у Мінск.
З 1926 па 1928 год Гарэцкі ўзначальваў кафедру беларускай мовы і літаратуры ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Гэты перыяд жыцця быў вельмі плённым для пісьменніка. Выйшлі з друку яго аповесці «У чым яго крыўда?», «Ціхія песні» («Ціхая плынь»), зборнік «Досвіткі». Пасля паездкі ў Сібір і на Далёкі Усход з'явіўся цыкл невялікіх апавяданняў «Сібірскія абразкі», прысвечаны жыццю беларусаў-перасяленцаў.
18 ліпеня 1930 года па беcпадстаўным абвінавачванні ў прыналежнасці да неіснуючага «Саюза вызвалення Беларусі» Гарэцкага арыштавалі і асудзілі на 5 гадоў з высылкай у Вятку, дзе яму давялося працаваць чарцёжнікам, тэхнікам-каштарыснікам, простым рабочым. Але і ў гэтых неспрыяльных і нават драматычных абставінах пісьменнік не спыняў творчай дзейнасці, пісаў раман-хроніку «Віленскія камунары», які лічыцца адным з найбольш значных твораў беларускай літаратуры 1930-х гадоў.
Працаваў над задуманай яшчэ ў 1920-х гадах «Камароўскай хронікай», своеасаблівай сялянскай, сямейнай хронікай, у якой імкнуўся адлюстраваць лёс беларускага народа ад часу прыгоннага права да сучаснасці. Для работы выкарыстоўваў назапашаныя матэрыялы з уласнага архіва, што ў 1932 годзе прывезла жонка, якая прыехала ў Вятку разам з дзецьмі.
У гэтыя ж гады Гарэцкі працуе над сваімі апошнімі творамі «Лявоніус Задумекус» і «Скарбы жыцця», у якіх адлюстроўваецца драматызм становішча рэпрэсіраванага пісьменніка, яго роздумы пра сутнасць жыцця. Твор «Скарбы жыцця» («Лебядзіная песня») лічыцца даследчыкамі творчасці Гарэцкага своеасаблівай споведдзю яго душы, тэстаментам нашчадкам.
М. Гарэцкі прыйшоў у літаратуру з новай тэматыкай, новым героем, даў узоры высокай культуры псіхалагізму, істотна ўзбагаціў нацыянальную прозу новымі жанрава-стылёвымі формамі, стварыў сапраўдныя мастацкія шэдэўры.
Гарэцкі, М. Віленскія камунары : раман-хроніка ; Камароўская хроніка : аповесць : [для старэйшага школьнага ўзросту] / М. Гарэцкі ; [прадмова М. Мушынскага]. — Мн. : Мастацкая літаратура, 1997. — 542 с.
У кнігу выдатнага дзеяча беларускай літаратуры і культуры М. Гарэцкага ўвайшлі раман-хроніка «Віленскія камунары», у якім паказана, як падзеі гісторыі ўплываюць на лёсы людзей, нечакана і рашуча мяняюць гэтыя лёсы, і аповесць «Камароўская хроніка» — унікальная з'ява ў беларускай літаратуры, як па жанры, па задуме, так і па ахопе падзей і з'яў народнага жыцця. |
|
|
Гарэцкі, М. Выбраныя творы / М. Гарэцкі. — Мн. : Кнігазбор, 2009. — 640 с.
Юбілейны, пяцідзясяты, том вялікага кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор» прысвечаны класіку беларускай літаратуры М. Гарэцкаму. Выданне склалі найлепшыя яго апавяданні, аповесці, драматычныя, дакументальна-мастацкія і публіцыстычныя творы. Асобныя з іх друкуюцца ўпершыню. |
Гарэцкі, М. Дзве душы : аповесць / М. Гарэцкі. — Мн. : Мастацкая літаратура, 2008. — 109 с.
У аповесці пісьменнік надаў вялікае значэнне нацыянальнаму пытанню, стварыў постаці свядомых нацыяналістаў-адраджэнцаў, прааналізаваў іх дзеянні і ўчынкі... |
|
Гарэцкі, М. Прысады жыцця : апавяданні, аповесці / М. Гарэцкі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. — 479 с.
Кніга з'яўляецца ў пэўнай ступені актам аднаўлення справядлівасці ў адносінах да М. Гарэцкага і своеасаблівым падарункам да 110-годдзя з дня яго нараджэння. Выданне складзена паводле «Зместу» машынапіснага «Зборніка апавяданняў», якія М. Гарэцкі падрыхтаваў да друку ў 1928 г. У 1929 г. «Зборнік...» пэўны час знаходзіўся ў беларускім дзяржаўным выдавецтве, але ў свет выпушчаны не быў. |
|
Максімовіч, В. А. Беларуская літаратура першай трэці ХХ стагоддзя : вучэбны дапаможнiк для ВНУ / В. А. Максімовіч. — Мн. : Беларуская навука, 2006. — 424 с.
Даецца сістэмна-канцэптуальная характарыстыка беларускай літаратуры першай трэці ХХ ст. На багатым фактычным матэрыяле аналізуюцца творы Я. Купалы, Я. Коласа, М. Гарэцкага, М. Багдановіча і інш. |
|
Максімовіч, В. А. Шыпшынавы край : старонкі беларускай літаратуры 20–30-х гг. XX ст.: дапаможнік для настаўнікаў / В. А. Максімовіч. — Мн. : IВЦ Мiнфiна, 2002. — 160 с.
Даецца сістэмна-канцэптуальная характарыстыка беларускай літаратуры 20–30-х гг. ХХ ст. і творчасці многіх таленавітых пісьменнікаў і паэтаў. У цэнтры ўвагі аўтара асобныя творы М. Гарэцкага, Я. Коласа, У. Дубоўкі, Я. Пушчы і інш. |
|
Мушынскі, М. Падзвіжнік з Малой Багацькаўкі : жыццёвы і творчы шлях Максіма Гарэцкага / М. Мушынскі. — Мн. : Беларуская навука, 2008. — 510 с. : іл.
У манаграфіі аўтар не толькі падагульніў сказанае пра М. Гарэцкага ў друку, але і значна паглыбіў агляд яго творчасці. Гарэцкі паказаны як мастак-наватар, які імкнуўся ў яскравай вобразнай форме выявіць духоўную сутнасць беларуса, яго глыбокія творчыя патэнцыі. У даследаванні паўстае прыцягальны воблік пісьменніка, беззапаветна адданага роднай краіне. |
|
На імперыялістычнай вайне : (Запіскі салдата 2-й батарэі N-скай артылерыйскай брыгады Лявона Задумы) / М. Гарэцкі. Письма с фронта / Л. Горецкий ; [да ўсяго зборніка] прадмова і ўкладанне М. Мушынскага. — Мн. : Юнацтва, 1987. — 175 с. : іл.
Кніга «На імперыялістычнай вайне» адлюстроўвае службу М. Гарэцкага ў царскай арміі і першы перыяд ваеннай біяграфіі. Пісьменнік паказвае вайну як агульнанародную трагедыю, поўную зацяжных баёў, незлічоных ахвяр. Упершыню ў беларускай літаратуры загучала антываенная, антыімперыялістычная тэма. |
|
Слова пра літаратуру і літаратараў : літаратурна-крытычныя артыкулы па беларускай літаратуры : у 2 кн. / уклад. В. В. Ашмян, У. А. Дзіско, Т. М. Саўчук. — Мн. : Маст. літ., 2001. — Кн. 1 : XIX — пачатак XX стагоддзя. — 558 с. — (Школьная бібліятэка).
Зборнік дае дадатковы матэрыял пра жыццё і творчасць пісьменнікаў ХІХ–ХХ стагоддзяў: Я. Баршчэўскага, Я. Коласа, Я. Купалы, М. Гарэцкага і інш.
|
|
|
|
Чыгрын, І. П. Паміж былым і будучым : проза Максіма Гарэцкага / І. П. Чыгрын. — Мн. : Беларуская навука, 2003. — 166 с
У кнізе зроблена спроба асэнсаваць творчасць М. Гарэцкага з пункту гледжання станаўлення беларускай прозы як мастацкага слова і ў сэнсе далейшага вывучэння беларускага літаратурнага працэсу першай паловы ХХ ст. У цэнтры ўвагі знаходзіцца тое, як і што пісьменніку ўдавалася дамагчыся – у мастацкім і ў ідэйна-творчым плане.
|
|
|
|
Шаладонаў, І. М. Выпрабаванне чалавечнасці : беларускае апавяданне 20-х гадоў аб рэвалюцыі і грамадзянскай вайне / І. М. Шаладонаў. — Мн. : Беларуская навука, 2008. — 175 с.
Кніга прысвечана асэнсаванню важных маральна-этычных і эстэтычных праблем, якія ставіліся і вырашаліся ў жанры беларускага апавядання 20-х гадоў. У цэнтры ўвагі аўтара творы Я. Коласа, М. Гарэцкага, Ц. Гартнага, М. Зарэцкага, К. Чорнага і інш. |
|
ЛІТАРАТУРА
1. Вабішчэвіч, Т. Праблемы выдання спадчыны Максіма Гарэцкага / Т. Вабішчэвіч // Веды. — 2011. — 14 сак. — С. 7.
2. Гарэцкі, М. Віленскія камунары : раман-хроніка ; Камароўская хроніка : аповесць : [для старэйшага школьнага ўзросту] / М. Гарэцкі ; [прадмова М. Мушынскага]. — Мн. : Мастацкая літаратура, 1997. — 542 с.
3. Гарэцкі, М. Выбраныя творы / М. Гарэцкі. — Мн. : Кнігазбор, 2009. — 640 с.
4. Гарэцкі, М. Дзве душы : аповесць / М. Гарэцкі. — Мн. : Мастацкая літаратура, 2008. — 109 с.
5. Гарэцкі, М. Прысады жыцця : апавяданні, аповесці / М. Гарэцкі. — Мн. : Мастацкая літаратура, 2003. — 479 с.
6. Голуб, Т. Лабірынтамі творчай задумы / Т. Голуб // Роднае слова. — 2002. — № 12. — С. 29—34.
7. Губская, В. М. Раман М. Гарэцкага «Віленскія камунары» ў кантэксце беларускай прозы 1920—1930-х гадоў: жанравае наватарства : аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук / В. М. Губская. — Мн., 2012. — 23 с.
8. Губская, В. Творчыя пошукі Максіма Гарэцкага на шляху фарміравання беларускай літаратуры : апавяданні «Красаваў язмін» Максіма Гарэцкага і «Дом з мезанінам» Антона Чэхава: сугучча і рознагалоссе / В. Губская // Роднае слова. — 2008. — № 2. — С. 12—14.
9. Дасаева, Т. М. Творчасць М. Гарэцкага ў школьнай праграме / Т. М. Дасаева // Беларуская мова і літаратура. — 2008. — № 8. — С. 56—61.
10. Караткоў, М. Беларус у апавяданні «Роднае карэнне» Максіма Гарэцкага / М. Караткоў // Роднае слова. — 2004. — № 2. — С. 20—23.
11. Максімовіч, В. А. Канцэпцыя асобы ў творчасці Максіма Гарэцкага / В. А. Максімовіч // Беларуская літаратура першай трэці ХХ стагоддзя : вучэбны дапаможнiк для ВНУ / В. А. Максімовіч. — Мн. : Беларуская навука, 2006. — С. 66—94.
12. Максімовіч, В. А. Праблема «Дзвюх душ» у творчасці М. Гарэцкага / В. А. Максімовіч // Шыпшынавы край : старонкі беларускай літаратуры 20-30-х гг. XX ст. : дапаможнік для настаўнікаў / В. А. Максімовіч. — Мн. : IВЦ Мiнфiна, 2002. — С. 100—118.
13. Марціновіч, А. Брама, адчыненая ў вечнасць / А. Марціновіч // Полымя. — 2013. — № 1. — С. 130—144.
14. Мішчанчук, М. Максім Гарэцкі (1893—1938) / М. Мішчанчук // Слова пра літаратуру і літаратараў : літаратурна-крытычныя артыкулы па беларускай літаратуры : у 2 кн. / уклад. В. В. Ашмян, У. А. Дзіско, Т. М. Саўчук. — Мн. : Мастацкая літаратура, 2001. — Кн. 1 : XIX — пачатак XX стагоддзя. — С. 491—534. — (Школьная бібліятэка).
15. Мушынскі, М. Падзвіжнік з Малой Багацькаўкі : жыццёвы і творчы шлях Максіма Гарэцкага / М. Мушынскі. — Мн. : Беларуская навука, 2008. — 510 с. : іл.
16. На імперыялістычнай вайне : (Запіскі салдата 2-й батарэі N-скай артылерыйскай брыгады Лявона Задумы) / М. Гарэцкі. Письма с фронта / Л. Горецкий ; [да ўсяго зборніка] прадмова і ўкладанне М. Мушынскага. — Мн. : Юнацтва, 1987. — 175 с. : іл.
17. Палынская, Ц. Дамінанта тугі / Ц. Палынская // Крыніца. — 2003. — № 8. — С. 87—88.
18. Саверчанка, І. В. Мастацкія і эстэтычныя дамінанты твораў Максіма Гарэцкага / І. Саверчанка // Роднае слова. — 2012. — № 1. — С. 4—8.
19. Тарасава, Т. М. Шляхі даследавання быцця чалавека ў мастацкай сістэме М. Гарэцкага / Т. М. Тарасава // Весці БДПУ. Серыя 1, Педагогіка, псіхалогія, філалогія. — 2011. — № 3. — С. 63—67.
20. Тычына, М. Максім Гарэцкі і праблема «другога» ў яго творах / М. Тычына // Роднае слова. — 2003. — № 2. — С. 5—9.
21. Чыгрын, І. П. Паміж былым і будучым : проза Максіма Гарэцкага / І. П. Чыгрын. — Мн. : Беларуская навука, 2003. — 166 с.
22. Шаладонаў, І. М. Нацыянальна-этычны канцэптуалізм «малой прозы» Максіма Гарэцкага / І. М. Шаладонаў // Выпрабаванне чалавечнасці : беларускае апавяданне 20-х гадоў аб рэвалюцыі і грамадзянскай вайне / І. М. Шаладонаў. — Мн. : Бел. навука, 2008. — С. 54—75.
23. Шаладонаў, І. Тыпалогія праблемы свету і чалавека ў апавяданнях Максіма Гарэцкага і Кузьмы Чорнага / І. Шаладонаў // Роднае слова. — 2003. — № 10. — С. 14—15.
СПАСЫЛКІ
Максім Гарэцкі на беларускім мультымедыйным партале «Arche.by»