Узмах бясконцага крыла: старонкі з жыцця Максіма Гарэцкага
- Подробности
- Создано 23.04.2013 08:56
Пісьменнік, драматург, публіцыст, літаратуразнавец, перакладчык, крытык, фалькларыст, мовазнавец, гісторык... I ўсё гэта ён – Максім Гарэцкі. У кожнай з гэтых галін «чалавеказнаўства» Максім Іванавіч не проста «адзначыўся», а пакінуў след... I такім жа, уласна кажучы, быў і яго лёс, і яго, Максімава, доля...
Максім Гарэцкі нарадзіўся ў 1893 годзе ў вёсцы Малая Багацькаўка, што на Мсціслаўшчыне, у сялянскай сям'і. Хлопчык меў добрую музычную памяць і граў на скрыпцы, балалайцы, з захапленнем слухаў і запамінаў народныя песні. Пачатковыя веды набываў у суседняй вёсцы Вялікая Багацькаўка, потым – у двухкласным вучылішчы ў Вольшы Аршанскага павета Магілёўскай губерніі.
Радавод сям'і Гарэцкіх
У літаратуру – вялікую і сапраўдную – ён не ўвайшоў, а ўварваўся ў прамым сэнсе гэтага слова. У 16-гадовым узросце Максім Гарэцкі ўзяў першы ў жыцці бар'ер: перамог у вялікім конкурсным адборы і стаў навучэнцам Горы-Горацкага каморніцка-агранамічнага вучылішча. Там юны Максім упершыню пачаў пісаць. У 1912 годзе ў газеце «Наша ніва», якая выдавалася ў Вільні, пачалі з'яўляцца карэспандэнцыі, допісы, нататкі Гарэцкага, а 25 студзеня 1913 года там жа пад псеўданімам Максім Беларус было апублікавана яго першае апавяданне «У лазні». Менш за год папрацаваў Гарэцкі каморнікам у Літве.
Пачалася Першая сусветная вайна, і ўжо напрыканцы чэрвеня 1914-га яго мабілізавалі ў дзеючую царскую армію. Уражанні ад вайны, прапушчаныя праз душу і сэрца творцы, знойдуць потым адлюстраванне ў дакументальным творы М. Гарэцкага «На імперыялістычнай вайне» – аповедзе аб самым нечалавечым выпрабаванні, у якім аказваецца чалавек. Акрамя таленавітых запісак «На імперыялістычнай вайне» Максім Гарэцкі стварыў таксама і такія арыгінальныя творы-палотны жыцця беларусаў, як «Камароўская хроніка», «Віленскія камунары», аповесці «Меланхолія», «За што?» і іншыя.
У 1919 годзе пісьменнік пераехаў у Мінск, потым у Вільню. Там выкладаў на беларускіх настаўніцкіх курсах і ў Віленскай беларускай гімназіі, дзе пазнаёміўся з настаўніцай Леанілай Усцінаўнай Чарняўскай, якая неўзабаве стала яго жонкай, паплечніцай і вернай спадарожніцай на нялёгкім жыццёвым шляху.
Напрыканцы кастрычніка 1923 года сям'я Гарэцкіх пераехала ў Мінск. Максім Іванавіч выкладаў на рабфаку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, актыўнічаў у літаратурным і грамадскім жыцці. На працягу 1926–1928 гадоў ён працаваў у Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, потым – вучоным спецыялістам Інстытута беларускай культуры ў Мінску. Яшчэ раней – у студзені 1925-га – разам з Янкам Купалам, Якубам Коласам, Цішкам Гартным і іншымі майстрамі беларускай нацыянальнай культуры Максім Гарэцкі быў зацверджаны правадзейным членам (акадэмікам) Інбелкульта.
А ў сярэдзіне ліпеня 1930-га Максіма Гарэцкага арыштавалі і разам з іншымі выдатнымі людзьмі Бацькаўшчыны абвінавацілі ў прыналежнасці да неіснаваўшага, міфічнага «Саюза вызвалення Беларусі»... Прысуд: высылка на 5 гадоў у горад Вятку. Пасля адбыцця тэрміну надуманага пакарання ён выкладаў рускую літаратуру і мову ў пасёлку Пясочня на Смаленшчыне, але праз два гады – у жудасным 1937-м, падчас новых масавых рэпрэсій – зноў быў арыштаваны.
5 студзеня 1938 года на несправядлівы па тым часе свет Боскі з'явіўся «дакумент»: «Протокол № 85 заседания Тройки УНКВД Смоленской области», у якім Максім Іванавіч Гарэцкі прыгаворваўся да расстрэлу. Потым яго сям'я атрымала паведамленне, што Максім Гарэцкі памёр 20 мая 1939 года ў Комі АССР. На справе ж Максіма Іванавіча, як было ўстаноўлена даследчыкамі, расстралялі 10 лютага 1938 года ў 15 гадзін у Вязьме...
Бугаёў, Д. Максім Гарэцкі / Д. Бугаёў. — 2-е выд., выпр. і дап. — Мн. : Беларуская навука, 2003. — 239 с. У кнізе, прысвечанай М. І. Гарэцкаму, вызначаюцца асаблівасці яго светапогляду, мастацкага стылю і індывідуальнай творчай манеры. У працы аналізуецца дакастрычніцкая творчасць М. Гарэцкага і творчасць савецкага часу. Выкарыстана шмат неапублікаваных матэрыялаў. Прызначана для ўсіх, каго цікавіць творчасць Максіма Гарэцкага. |
|
|
Гарэцкі, Р. Г. Ахвярую сваім «я»... (Максім і Гаўрыла Гарэцкія) / Р. Г. Гарэцкі. — Мн. : Беларуская навука, 1998. — 287 с. — (Людзі беларускай навукі). Гэтая кніга прысвечана жыццю і дзейнасці братоў Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх – вядомых дзеячаў нацыянальнага адраджэння Беларусі. Прыведзены архіўныя матэрыялы КДБ пра іх арышты. |
Гарэцкі, Р. Г. Браты Гарэцкія / Р. Г. Гарэцкі. — Мн. : Медысонт, 2008. — 344 с. — (Бiблiятэка Бацькаўшчыны. Людзі Беларусі ; кн. 1). Кніга прысвечана жыццю і дзейнасці выдатных дзеячаў беларускага нацыянальнага руху ХХ стагоддзя братоў Гарэцкіх: Максіма Іванавіча – класіка беларускай літаратуры, літаратуразнаўца, крытыка, рэдактара-выдаўца, мовазнаўца, фалькларыста, педагога, публіцыста, грамадскага дзеяча; Гаўрылы Іванавіча – аднаго з заснавальнікаў Беларускай акадэміі навук, вядомага эканаміста, дэмографа, геолага, географа, археолага, грамадскага дзеяча. |
|
Дасаева, Т. М. Летапіс жыцця і творчасці Максіма Гарэцкага / Т. М. Дасаева. — Мн. : Навука і тэхніка, 1993. — 87 с. У кнізе шырока асветлена навуковая дзейнасць М. Гарэцкага, прадстаўлена эпісталярная спадчына, уключаны новыя звесткі пра творы пісьменніка. Выданне ўключае факты, узятыя з архіва КДБ, а таксама выкарыстаны матэрыялы з успамінаў жонкі пісьменніка – Леанілы Усцінаўны Чарняўскай. |
|
Жураўлёў, В. П. Класіка і літаратурная сучаснасць : духоўны патэнцыял чалавека / В. П. Жураўлёў. — Мн. : Беларуская навука, 2011. — 244 с. У кнізе, абапіраючыся на фундаментальныя асновы літаратурнай класікі, выяўляюцца глыбінныя прычыны фарміравання і складання яркіх чалавечых характараў і сацыяльных тыпаў эпохі. Аналізуецца творчасць класікаў беларускай літаратуры, у тым ліку і Максіма Гарэцкага. |
|
Ляшук, В. Я. Літаратурная Берасцейшчына : краязнаўчыя нарысы, партрэты, артыкулы / В. Я. Ляшук, Г. М. Снітко. — Мн. : Литература и Искусство, 2008. — 320 с. У кнізе разглядаюцца літаратурныя дасягненні Берасцейшчыны. Аўтары кнігі выявілі і раскрылі літаратурныя стасункі майстроў беларускага пісьменства, чый жыццёвы лёс так ці інакш звязаны з гэтым краем. Сярод іх і Максім Гарэцкі.
|
|
Мішчанчук, М. І. Беларуская літаратура XX ст. : вучэбны дапаможнік / М. І. Мішчанчук, І. С. Шпакоўскі. — Мн. : Выш. шк., 2001. — 352 с. У кнізе разглядаюцца даваенны і сучасны перыяды развіцця беларускай літаратуры. Прадстаўлена творчасць малавядомых, але таленавітых паэтаў А. Вечара, А. Моркаўкі, В. Казлоўскага; аналізуюцца творы М. Гарэцкага, К. Чорнага, А. Мрыя.
|
|
Мяснікоў, А. Ф. Дзеля гэтага варта жыць : публіцыстыка : дыялогі, эсэ / А. Ф. Мяснікоў. — Мн. : Дом прэсы, 2000. — 95 с. У кнізе публіцыстыкі ўсхвалявана, з роздумам і аналізам, трывогай і болем вядзецца гаворка пра жыццё: складанае, цяжкое, неадназначнае. Аўтар аналізуе жыццё і творчасць беларускіх пісьменнікаў, у тым ліку і Максіма Гарэцкага.
|
|
Навумовіч, У. А. Беларуская літаратура : вучэбны дапаможнiк / У. А. Навумовіч. — Мн. : Выш. шк., 2007. — 478 с. Раскрывае агульны рух і галоўныя тэндэнцыі развіцця мастацкага слова, шляхі станаўлення творчых індывідуальнасцей пісьменнікаў, ролю і месца беларускай літаратуры ў кантэксце сусветнай літаратуры ад антычнасці да сучаснасці.
|
|
ЛІТАРАТУРА
1. Бугаёў, Д. Максім Гарэцкі / Д. Бугаёў. — 2-е выд., выпр. і дап. — Мн. : Беларуская навука, 2003. — 239 с.
2. Гарэцкі, Р. Г. Ахвярую сваім «я»... (Максім і Гаўрыла Гарэцкія) / Р. Г. Гарэцкі. — Мн. : Беларуская навука, 1998. — 287 с. — (Людзі беларускай навукі).
3. Гарэцкі, Р. Г. Браты Гарэцкія / Р. Г. Гарэцкі. — Мн. : Медысонт, 2008. — 344 с. — (Бiблiятэка Бацькаўшчыны. Людзі Беларусі ; кн. 1).
4. Гарэцкі, Р. Радавод Максіма Гарэцкага / Р. Гарэцкі // Роднае слова. — 1994. — № 2. — С. 65—70.
5. Гарэцкі, Р. Расстрэл Максіма Гарэцкага / Р. Гарэцкі // Літаратура і мастацтва. — 1992. — 9 кастр. — С. 14—15 ; 16 кастр. — С. 14—15.
6. Голуб, Т. Адбітак эпохі : рэдактарска-выдавецкая дзейнасць Максіма Гарэцкага / Т. Голуб // Роднае слова. — 1997. — № 2. — С. 41—47.
7. Дасаева, Т. М. Летапіс жыцця і творчасці Максіма Гарэцкага / Т. М. Дасаева. — Мн. : Навука і тэхніка, 1993. — 87 с.
8. Дасаева, Т. Максім Гарэцкі і Леаніла Чарняўская. Гісторыя кахання / Т. Дасаева // Звязда. — 2003. — 20 лют. — С. 4 ; 22 лют. — С. 2.
9. Жураўлёў, В. П. Класіка і літаратурная сучаснасць : духоўны патэнцыял чалавека / В. П. Жураўлёў. — Мн. : Беларукая навука, 2011. — 244 с.
10. Запартыка, Г. Максім Гарэцкі. 1923 год. Хроніка адной падзеі : (па старонках архіўных крыніц) ; Да гісторыі вяртання літаратурнай спадчыны М. Гарэцкага / Г. Запартыка // Полымя. — 2008. — № 2. — С. 136—143.
11. Запартыка, Г. Педагагічная дзейнасць Максіма Гарэцкага ў высылцы : па дакументах асабістага архіва пісьменніка / Г. Запартыка // Роднае слова. — 2008. — № 2. — С. 10—11.
12. Іванова, І. Багацькаўка і Гарэцкі / І. Іванова // Звязда. — 2008. — 15 лют. — С. 8.
13. Іофе, Э. Максім Гарэцкі як вучоны / Э. Іофе // Голас Радзімы. — 2003. — 27 лют. — С. 4.
14. Ляшук, В. Я. Літаратурная Берасцейшчына : краязнаўчыя нарысы, партрэты, артыкулы / В. Я. Ляшук, Г. М. Снітко. — Мн. : Литература и Искусство, 2008. — 320 с.
15. Міхнюк, У. Вінаватым сябе не прызнаў / У. Міхнюк // Роднае слова. — 1993. — № 10. — С. 68—72.
16. Мішчанчук, М. І. Максім Гарэцкі. Штрыхі да творчага партрэта / М. І. Мішчанчук, І. С. Шпакоўскі // Беларуская літаратура XX ст. : вучэбны дапаможнік / М. І. Мішчанчук, І. С. Шпакоўскі. — Мн. : Вышэйшая школа, 2001. — С. 150—167.
17. Мушынскі, М. І. Падзвіжнік з Малой Багацькаўкі : жыццёвы і творчы шлях Максіма Гарэцкага / М. І. Мушынскі. — Мн. : Беларуская навука, 2008. — 510 с.
18. Мяснікоў, А. Ф. Гарэцкі з роду Гарэцкіх / А. Ф. Мяснікоў // Дзеля гэтага варта жыць : публіцыстыка : дыялогі, эсэ / А. Ф. Мяснікоў. — Мн. : Дом прэсы, 2000. — С. 86—90.
19. Мяснікоў, А. Максім Гарэцкі / А. Мяснікоў // Сто асоб беларускай гісторыі : гістарычныя партрэты / А. Мяснікоў. — 2-е выд., дапрац. — Мн. : Литература и Искусство, 2009. — С. 225—228.
20. Навумовіч, У. А. Максім Гарэцкі (1893—1938) / У. А. Навумовіч // Беларуская літаратура : вучэбны дапаможнiк / У. А. Навумовіч. — Мн. : Вышэйшая школа, 2007. — С. 293—304.
СПАСЫЛКІ