Гарэцкі Максім Іванавіч
(1893–1938)
Псеўданімы: Беларус, М. Беларус, Максім Беларус, Дзед Кузьма, Кузьмянкоў, Мізэрыус Монус, А. Мсціслаўскі, Мацей Мышка і інш.
Нарадзіўся 6 (18).02.1893 у в. Меншая Багацькаўка Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер в. Малая Багацькаўка Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобласці. Памёр 10.02.1938. Празаік, драматург, літаратуразнавец, перакладчык, лексікограф, фалькларыст. Акадэмік АН Беларусі (1928–1930).
Пасля доўгіх гадоў забыцця імя Максіма Гарэцкага вярнулася да чытача, да беларускай культуры і навукі. Выйшла з друку большасць яго твораў, з'явіліся літаратурныя манаграфіі, артыкулы, успаміны. Прайшлі ўрачыстыя вечары, прысвечаныя юбілейным датам пісьменніка. Імя Максіма Гарэцкага носяць вуліцы ў Мінску, Мсціслаўлі, Горках. У Мінску ўстаноўлены помнік, а на радзіме, у Малой Багацькаўцы, працуе музей-сядзіба.
Да 120-годдзя слыннага беларускага пісьменніка аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі падрыхтаваў цыкл выстаў пад назвай « Узмах бясконцага крыла »:
Узмах бясконцага крыла: старонкі з жыцця Максіма Гарэцкага
Браму скарбаў сваю адчыняю: творчая спадчына М. Гарэцкага
Зачараванасць патаемным: Максім Гарэцкі і сімвалізм
У творчай майстэрні класіка: мова твораў М. Гарэцкага
Творы за рамкамі кніг: публіцыстычная спадчына М. Гарэцкага
Лёс пісьменніка – лёс пакаленняў: М. Гарэцкі ва ўспамінах