eye

База данных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База данных «Человек года Витебщины»

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База данных «Витебщина: документальное наследие»

type your text for third image here

База данных «Витебщина: документальное наследие»

База данных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База данных «Художники Витебщины»

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

База данных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База данных «Каталог подписных изданий»

База данных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 8th image here

База данных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Виртуальный проект «Витебщина в войне 1812 года»

type your text for 9th image here

Виртуальный проект «Витебщина в войне 1812 года»

Виртуальный проект «Святые покровители Витебщины»

type your text for 10th image here

Виртуальный проект «Святые покровители Витебщины»

Виртуальный проект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 11th image here

Виртуальный проект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

База данных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

type your text for 12th image here

База данных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»
Выборы Президента Республики Беларусь

  • anons-CHEKHOV-PALETTE 23 01 2025 anons
  • anons-INTELLECTUAL-RING 30 01 2025
  • anons-notarius-30-01-2025
  • anons-ExLibris
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

К Году благоустройства
К 80-летию Великой Победы

У творчай майстэрні класіка: мова твораў М. Гарэцкага

 garecki

 

Пільней прыслухоўвайцеся к мове людзей на рынку, на кірмашы і ўсюды-ўсюды, і тыя, што жывіцё на захадзе Беларусі, даведайцеся, як гавораць на яе ўсходзе, а ўсходнія пабывайце на захадзе...

М. Гарэцкі

 

Максім Гарэцкі – шматгранны дзеяч на ніве навукі і культуры роднай Беларусі. Аднак можна паўнапраўна сцвярджаць, што ўсе віды і разнавіднасці ягонай дзейнасці заўсёды і ўсюды былі падпарадкаваныя літаратурна-мастацкаму адлюстраванню рэчаіснасці, мастацтву роднага слова. Уменне па-свойму бачыць і чуць, увогуле ўспрымаць і ўсведамляць навакольнае асяроддзе ці жывую народна-гутарковую мову прывяло пісьменніка да своеасаблівага падбору і выкарыстання моўна-выяўленчых сродкаў не толькі з нацыянальнай скарбніцы, але і з запаснікаў суседніх народаў, суседніх літаратур, лепшых здабыткаў сусветнай культуры. Таму М. Гарэцкі пакінуў пасля сябе немалую колькасць арыгінальных твораў, якія яскрава сведчаць пра ягоны, уласны, уласцівы толькі яму, гарэцкаўскі індывідуальны стыль, у тым ліку і пры фарміраванні думкі, увасобленай у тым ці іншым выказванні.

Мова мастацкай літаратуры – гэта адна з разнавіднасцей літаратурнай мовы са сваёй сістэмай літаратурна-мастацкіх вобразаў, тропаў, стылістычных фігур, якія разам з агульнаўжывальнымі словамі, словазлучэннямі, сказамі і звышсказавымі адзінствамі складаюць непаўторныя з мастацкага боку кантэксты і тэксты. Сістэма моўна-выяўленчых сродкаў у творах М. Гарэцкага – вынік ягонай маўленча-разумовай творчасці, што ўвасобіўся ў мастацка-тэкставых адзінствах розных жанраў, – абразках, апавяданнях, аповесцях і раманах, разлічаных на маральна-этычнае і эстэтычнае ўздзеянне на чытача. Пісьменнік умела стварае свае як мікравобразы, так і макравобразы пераважна на асноўных узроўнях роднай мовы – гукавым, слоўным, марфалагічным, сінтаксічным, стылістычным. На ўзроўні абзаца і тэксту М. Гарэцкі шырока выкарыстоўвае і падтэкст, цесна звязаны як з нацыянальнай, так і сусветнай сімволікай, што надзвычай часта ўзмацняе і вобразную характарыстыку, і псіхалагічны аналіз. Тыповымі ў гэтых адносінах з'яўляюцца апавяданні «У лазні», «Роднае карэнне», «Рунь», апавяданні-замалёўкі ці абразкі «Патаёмнае», «Цёмны лес», «Што яно?» і інш.

Усе моўна-выяўленчыя сродкі ў творах М. Гарэцкага можна разглядаць двухбакова: 1) як традыцыйныя, або пераемныя; 2) як нетрадыцыйныя, або наватарскія. Фактычна ў кожным творы, нават амаль у кожным абзацы, яны ўзаемадзейнічаюць.

Значную ўвагу празаік Максім Гарэцкі ўдзяляе фанетыцы шматлікіх абзацаў, дзе можна сустрэць не толькі гукаперайманні ці гукапераймальныя словы, але, як і ў сапраўдных вершавана-паэтычных творах, асанансы ды алітэрацыі, што просяцца на заўсёднае запамінанне. Гукапераймальныя словы і словы з разнастайнымі гукавымі паўторамі часта надаюць тым ці іншым выказванням своеасаблівую таямнічасць разам з рознымі народнымі прыметамі, перададзенымі М. Гарэцкім дэталізавана, з пэўнай інтанацыяй, з патрэбным удакладненнем.

Вельмі часта карыстаецца пісьменнік лексічнымі паўторамі: і каб звязаць выказванне ў адно сэнсава-інтанацыйнае цэлае, і каб сканцэнтраваць увагу чытача на пэўным прадмеце, дзеянні, стане прыроды ці чалавека, нейкай пастаяннай ці часовай якасці або акалічнасці, і каб паказаць, што мастацтва слова ў яго своеасаблівае, што яно праходзіць адначасова і праз ягоны розум, і праз ягонае сэрца. Лексічныя паўторы ў творах М. Гарэцкага – самыя разнастайныя як са структурнага, так і з функцыянальнага бакоў.

Усёй празаічнай мове твораў Максіма Гарэцкага ўласціва паэтычнасць, якая дасягаецца найперш выкарыстаннем варыянтна-сінанімічных і сінанімічных радоў, а таксама спецыфічна аздобленых рознымі ўстаўкамі сінтаксічных канструкцый. Гэтак званы мясцовы каларыт прыдаюць усім творам Максіма Гарэцкага разнастайныя дыялектызмы і рэгіяналізмы ўсіх узроўняў. Ідучы за народнымі гаворкамі, пісьменнік не забывае пра надзвычай вобразныя і эмацыянальна-экспрэсіўныя словы і выразы з народна-дыялектнага маўлення. народную аснову маюць некаторыя параўнанні і паўторы, якімі напоўнены кожны твор М. Гарэцкага, асабліва навелы. Па-народнаму створаныя шмат якія сінанімічныя словы-кампазіты, перыфразы ці спецыфічныя словазлучэнні. Значную выразнасць аўтарскай мове надаюць разнастайныя ўстойлівыя выразы.

Калі параўноўваць мову гарэцкаўскіх твораў малых жанраў – абразкоў і апавяданняў з мовай твораў вялікіх жанраў – аповесцяў, дакументальных запісак і рамана «Віленскія камунары», то адразу кідаецца ў вочы архітэктоніка твораў у залежнасці ад жанру, а найперш – падача мастацкай інфармацыі праз абзац. Структура абзацаў у так званых малых формах нескладаная, можна сказаць, мазаічная ці лубачная, трымаецца пераважна на гутарковым сінтаксісе, у вялікіх жа формах – ускладнёная, трымаецца галоўным чынам на кніжным сінтаксісе з разнастайнымі ўстаўкамі і камбінацыямі ўсіх відаў сувязі паміж словамі, словазлучэннямі, сказамі, жывая гутарковая мова нібы раствараецца ў кніжна-пісьмовай, дасягаючы моўна-стылёвага адзінства ў эпічным выказванні. Гэта яскрава відаць у тых мясцінах, якія былі перапісаныя пісьменнікам па-новаму ці атрымалі значную дапрацоўку, як напрыклад аповесці «Ціхая плынь», што нават спачатку называлася «За што?», і «Ціхія песні». А найбольш адметнага ў гэтым плане знаходзім у аповесці «У чым яго крыўда?», якая ўзнікла на аснове дарэвалюцыйных апавяданняў «У лазні» і «У чым яго крыўда?».

Спалучэнне агульнанароднага з мясцовым, звычайнага з незвычайным, жартоўнага з сур'ёзным, празаічнага з паэтычным, гутарковага з кніжным стварае спецыфіку мовы разнастайных твораў М. Гарэцкага, яго індывідуальны мастацкі почырк. Ужо з першага ягонага зборніка апавяданняў і абразкоў «Рунь» (1914) было відаць, што пісьменнік клапоціцца пра народнасць і зразумеласць мовы літаратурна-мастацкага твора, дбае пра займальнасць сюжэта, стараецца пашырыць жанравыя рамкі беларускай мастацкай прозы, шырока выкарыстоўваючы дзённікавыя запісы, лісты, вытрымкі з розных дакументаў. У далейшым ён стварае невядомыя да яго ўзоры новай беларускай апавядальнай мовы. Пісьменнік з'яўляецца першапраходцам і ў новай тэматыцы, і ў выпрацоўцы самабытнага стылю. Аўтабіяграфізм і дакументалізм, аўтарскае і няаўтарскае ў такіх творах, як дакументальна-мастацкія запіскі «На імперыялістычнай вайне», «Камароўская хроніка» і інш., вымаглі ад іх аўтара пошукаў неабходных моўна-выяўленчых сродкаў у разнастайных жанрах старажытнай беларускай літаратуры. Таму моўнастылёвы метад М. Гарэцкага аказаў значны ўплыў на розных майстроў беларускага літаратурна-мастацкага слова, у прыватнасці, на пісьменнікаў-маладнякоўцаў.

Арыгінальнасць стылю, уменне па-майстэрску карыстацца не толькі родным словам, словазлучэннем, сказам, але і звышфразавым адзінствам, цытатай, мудрым народным ці кніжным выслоўем робяць мову твораў М. Гарэцкага поліфанічнай, а маўленне кожнага героя індывідуальным.

 


01

Голуб, Т. Тэксталогія беларускай літаратуры XX стагоддзя : гісторыя тэксту як шлях да гісторыі літаратуры / Т. Голуб. — Мн. : Беларуская навука, 2013. — 245 с.


У кнігу ўключаны артыкулы, прысвечаныя актуальным праблемам тэксталогіі: асэнсаванню вопыту навукова-тэксталагічнай працы над падрыхтоўкай шматтомных збораў твораў М. Гарэцкага, Я. Купалы, Я. Коласа, П. Броўкі і інш. І вызначэнню перспектыў выдання творчай спадчыны гэтых і іншых прадстаўнікоў беларускага прыгожага пісьменства ХХ стагоддзя.

 

02

 

Голуб, Т. С. У творчай майстэрні класіка : тэксталогія твораў М. Гарэцкага / Т. С. Голуб. — Мн. : Беларуская навука, 2002. — 157 с.


У кнізе ўпершыню абагульняецца багаты практычны і тэарэтычны вопыт беларускіх тэкстолагаў. На аснове вывучэння розных тыпаў выдання творчай спадчыны Максіма Гарэцкага ўзнімаецца шэраг тэксталагічных праблем, даецца тэарэтычнае абгрунтаванне шляхоў іх вырашэння.


03

Дыялекталогія і гісторыя беларускай мовы : матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, Мінск, 15—16 красавіка 2008 г. / навук. рэд. Л. П. Кунцэвіч, Н. В. Паляшчук. — Мн. : Права і эканоміка, 2008. — 508 с.


У зборнік уключаны матэрыялы, у якіх разглядаюцца актуальныя пытанні дыялекталогіі і гісторыі беларускай, польскай, украінскай моў, а таксама аспекты міжнародных паралеляў і кантактаў. Таксама змешчаны матэрыялы круглага стала, прысвечанага праблемам выдання і захавання пісьмовай спадчыны Беларусі.


04

Кныш, Л. С. Гутарковая камунікацыя ў мастацкай прозе Максіма Гарэцкага: спосабы стылізацыі : аўтарэферат дысертацыі / Л. С. Кныш. — Мн. : Iн-т мовазнаўства iмя Я. Коласа НАНБ, 2006. — 20 с.


У аўтарэфераце выяўляецца роля элементаў гутарковай камунікацыі ў рэпрэзентацыі індывідуальна-аўтарскай карціны свету, а таксама вызначаюцца асноўныя прыёмы і спосабы стылізацыі гутарковага маўлення персанажаў у празаічных творах М. Гарэцкага.


05

Савіцкая, І. І. Лексікаграфічная спадчына М. Гарэцкага: моўна-гістарычны кантэкст, фарміраванне лексікону, нармалізатарская практыка : аўтарэферат дысертацыі / І. І. Савіцкая. — Мн. : БДУ, 2002. — 19 с.


У аўтарэфераце выяўляюцца і асвятляюцца агульныя заканамернасці станаўлення лексічных норм беларускай літаратурнай мовы ў 20-я гады ХХ стагоддзя. Аналізуецца лексічная спадчына М. Гарэцкага.

 

 

ЛІТАРАТУРА

1. Абабурка, М. В. Асаблівасці выкарыстання моўна-выяўленчых сродкаў у творах М. Гарэцкага / М. В. Абабурка // Гарэцкія чытанні : тэзісы дакладаў і паведамленняў, (г. Горкі, 17—19 лютага 1993 г.) / рэдкал.: У. М. Ліўшыц (адк. рэд.) [і інш.]. — Горкі, 1993. — С. 13—18.

2. Абабурка, М. Мова твораў Максіма Гарэцкага / М. Абабурка // Роднае слова. — 1993. — № 7. — С. 30—33 ; № 8. — С. 31—35.

3. Белавусава, В. В. Некаторыя моўныя асаблівасці апавяданняў М. І. Гарэцкага / В. В. Белавусава // Гарэцкія чытанні : тэзісы дакладаў і паведамленняў, (г. Горкі, 17—19 лютага 1993 г.) / рэдкал.: У. М. Ліўшыц (адк. рэд.) [і інш.]. — Горкі, 1993. — С. 30—33.

4. Голуб, Т. Тэксталогія беларускай літаратуры XX стагоддзя : гісторыя тэксту як шлях да гісторыі літаратуры / Т. Голуб. — Мн. : Беларуская навука, 2013. — 245 с.

5. Голуб, Т. С. У пошуках сапраўднага імя : псеўданімы і крыптанімы М. Гарэцкага / Т. С. Голуб // Беларуская мова і літаратура ў школе. — 1988. — № 2. — С. 37—42.

6. Голуб, Т. С. У творчай майстэрні класіка : тэксталогія твораў М. Гарэцкага / Т. С. Голуб. — Мн. : Беларуская навука, 2002. — 157 с.

7. Іваноў, Я. Я. Афарызмы ў мове твораў Максіма Гарэцкага / Я. Я. Іваноў // Беларуская мова і літаратура. — 2008. — № 8. — С. 62—64.

8. Кныш, Л. С. Гутарковая камунікацыя ў мастацкай прозе Максіма Гарэцкага: спосабы стылізацыі : аўтарэферат дысертацыі / Л. С. Кныш. — Мн. : Iн-т мовазнаўства iмя Я. Коласа НАНБ, 2006. — 20 с.

9. Кныш, Л. Моўныя сродкі ў творах Максіма Гарэцкага / Л. Кныш // Роднае слова. — 1998. — № 6. — С. 72—81.

10. Кныш, Л. Спосабы стылізацыі гутарковага маўлення ў прозе Максіма Гарэцкага / Л. Кныш // Роднае слова. — 2005. — № 11. — С. 22—24.

11. Падстаўленка, В. «Не забі ў сабе добрае карэнне!» : жанрава-стылёвы аспект гумарыстычна-сатырычных апавяданняў Максіма Гарэцкага 1920-х гг. / В. Падстаўленка // Роднае слова. — 2003. — № 12. — С. 15—17.

12. Рагаўцоў, В. Іранізмы ў п'есах Максіма Гарэцкага / В. Рагаўцоў // Краязнаўчая газета. — 2013. — № 6 (люты). — С. 5 ; № 7 (люты). — С. 5.

13. Савіцкая, І. І. Лексікаграфічная спадчына М. Гарэцкага: моўна-гістарычны кантэкст, фарміраванне лексікону, нармалізатарская практыка : аўтарэферат дысертацыі / І. І. Савіцкая. — Мн. : БДУ, 2002. — 19 с.

14. Сачанка, С. Б. Перадача дыялектнага вымаўлення запазычанняў у «Камароўскай хроніцы» Максіма Гарэцкага / С. Б. Сачанка // Дыялекталогія і гісторыя беларускай мовы : матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, Мінск, 15—16 красавіка 2008 г. / навук. рэд. Л. П. Кунцэвіч, Н. В. Паляшчук. — Мн. : Права і эканоміка, 2008. — С. 465—469.

15. Явар, С. Назоўнікі з памяншальнымі суфіксамі ў пісьмах Максіма Гарэцкага да жонкі Леанілы / С. Явар // Максім і Гаўрыла Гарэцкія і спадарожніцы іх жыцця і творчай дзейнасці : матэрыялы XIV Гарэцкіх чытанняў : (прысвячаюцца Году Маці), Мінск, 8 чэрвеня 2006 г. / рэдкал.: Я. Аношка [і інш.]. — Мн., 2007. — С. 116—120.