eye

База данных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База данных «Человек года Витебщины»

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База данных «Витебщина: документальное наследие»

type your text for third image here

База данных «Витебщина: документальное наследие»

База данных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База данных «Художники Витебщины»

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

База данных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База данных «Каталог подписных изданий»

База данных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 8th image here

База данных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Виртуальный проект «Витебщина в войне 1812 года»

type your text for 9th image here

Виртуальный проект «Витебщина в войне 1812 года»

Виртуальный проект «Святые покровители Витебщины»

type your text for 10th image here

Виртуальный проект «Святые покровители Витебщины»

Виртуальный проект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 11th image here

Виртуальный проект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

База данных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

type your text for 12th image here

База данных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»
Выборы Президента Республики Беларусь

  • anons-INTELLECTUAL-RING 30 01 2025
  • anons-notarius-30-01-2025
  • anons-psychology-know-yourself
  • anons-ExLibris
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

К Году благоустройства
К 80-летию Великой Победы

Зачараванасць патаемным: Максім Гарэцкі і сімвалізм

 garecki

 

Сімвалізм у творчасці Максіма Гарэцкага выявіўся як вынік інтэлектуальнага пошуку, цяжару ведаў і яго пераадольвання. У нейкай ступені гэта парадаксальна, бо значная колькасць твораў празаіка напісана ў паслядоўнай рэалістычнай манеры, у традыцыі аналітызму і псіхалагізму, без прэтэнзій на пашыраныя падтэкст і іншасказальнасць. Прыкладам гэтага могуць быць «Віленскія камунары» (1931–1932), «Камароўская хроніка» (1930–1932). На словах М. Гарэцкі, асабліва за савецкім часам, спрабаваў адхрысціцца ад эстэтыкі сімвалізму.

Мастацкі свет М. Гарэцкага не мае такой разгалінаванай і ўзаемазвязанай сістэмы вобразаў-сімвалаў, якая назіраецца ў творчасці такіх пісьменнікаў як Я. Колас, Я. Купала, М. Багдановіч. Але ж сімвалізм – не толькі стыль, а і светапогляд, які мае асновай загадку пра таямнічую, невядомую сферу быцця, непадуладную логіцы, навуцы, веры. Адзіны спосаб спасцігнуць таемнае – інтуіцыя, узброеная сімвалам.

Сімвалісты бачылі таемнае вакол чалавека і ў ім самім. Яны па-свойму ўяўлялі чалавечы лёс, душэўную гармонію асобы, яго ўнутраны спакой. У пошуку шчасця героі іх твораў праходзілі праз рэальны свет і апраметную, знаходзілі шчасце поруч з сабой і зноў страчвалі. «Што яно і адкуль яно?» – над гэтым пытаннем пакутуюць і героі-інтэлігенты ранняй прозы Максіма Гарэцкага. Маладыя інтэлігенты з твораў М. Гарэцкага мусяць перажываць не толькі радасць, але і смутак ведаў, калі сустракаюцца з неспазнаным. Часам аўтар разам з яго персанажамі спрабуе вытлумачыць прыродны або псіхалагічны феномен рацыянальным спосабам. Страхі, што апаноўваюць герояў М. Гарэцкага, караняцца не толькі ў жахлівых паданнях; іх падстава – боязь самога жыцця, якое патрабуе ад актыўнай, дзейснай і свядомай натуры адэкватнага стваральнага акту. Гэта – прадчуванне няўдачы, боязь яе.

Прастора, у якой рэальнае жыццё ўзаемадзейнічае з літаратурным, поўніцца прыкладамі павучальных, парадаксальных, а часам амаль містычных узаемадачыненняў аўтара, рэальных прататыпаў і літаратурных герояў. Гэта таксама сфера неспазнаных, амаль не вывучаных пісьменніцкіх прагнозаў, прадчуванняў і прароцтваў.

Да канца жыцця Максім Гарэцкі імкнуўся прыстасаваць свае дэмакратычныя шуканні да лёсу грамады, шчыра спрабаваў тварыць у абставінах дыктатуры пралетарыяту і таталітарызму, дзеля чаго пісаў лаяльныя да новай улады творы. Заканчэнне «асабістай справы грамадзяніна М. Гарэцкага» дапіша крывавымі літарамі «тройка» УНКУС Смаленскай вобласці, што прысудзіла пісьменніка да расстрэлу. Мяркуючы па тэксце пратакола, судзілі Максіма Гарэцкага хутка і нядоўга, судзілі малапісьменныя людзі, выхадцы з той самай шэрай грамады, пра лёс якой гэтулькі клапаціліся ды перажывалі творца і яго героі. Ірацыянальнае, агрэсіўнае і жорсткае, што таілася ў нетрах масавай свядомасці, вылілася ў рэальнае жыццё. Але гэтая перамога не была канчатковай. Інтэлектуальны пошук герояў М. Гарэцкага, іх вера і сумненні, іх ростані і пошукі выбару былі далёка не марнымі і працягнулі традыцыю беларускай інтэлектуальнай прозы.

Адной з рыс сімвалісцкай творчасці М. Гарэцкага была крэатыўнасць. Рэфлексійнасць і дапытлівасць, пераўтваральны пачатак, зачараванасць «патаёмным» – гэтыя якасці творчай асобы пісьменніка актуальныя і сёння. Яны выспеліліся дзякуючы творчаму пераасэнсаванню майстрам мастацкага вопыту сімвалізму. У змаганні з ірацыянальнымі, варожымі для чалавека праявамі быцця варта спадзявацца адначасова на веру і веды, інтуіцыю і творчасць, як гэта рабіў Максім Гарэцкі.

 


01

Беларуска-руска-польскае супастаўляльнае мовазнаўства, літаратуразнаўства, культуралогія : матэрыялы VI Міжнароднай навуковай канферэнцыі, Віцебск, 15—17 мая 2003 г. / пад агул. рэд. Л. М. Вардамацкага, Г. М. Мезенкі. — Ч. 2. — Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2003. — 227 с.


Разглядаецца шырокі спектр пытанняў па праблемах кампаратывістыкі. Прадстаўлены вынікі даследаванняў апошніх гадоў вучоных розных краін у галіне беларускага, рускага, польскага мовазнаўства, літаратуразнаўства, культуралогіі.

 

02

 

Васючэнка, П. Ад тэксту да хранатопа : артыкулы, эсэ, пятрогліфы / П. Васючэнка. — Мн. : Галіяфы, 2009. — 200 с.


Пісьменнік і навуковец Пятро Васючэнка сузірае класіку беларускай літаратуры з пазіцыі сучаснасці. Аўтар кнігі, перакананы ў жыццятворчай місіі літаратуры, знаходзіць у старых і новых тэкстах тое, што робіць іх актуальнымі, займальнымі і павучальнымі для чытача ХХІ стагоддзя.


03

Гарэцкія чытанні : тэзісы дакладаў і паведамленняў, (г. Горкі, 17—19 лютага 1993 г.) / рэдкал.: У. М. Ліўшыц (адк. рэд.) [і інш.]. — Горкі, 1993. — 148 с.


Універсальны характар творчай спадчыны класіка беларускай літаратуры, вучонага М. І. Гарэцкага аб'яднаў у гэтых тэзісах успаміны родных пісьменніка, даклады і паведамленні навукоўцаў розных напрамкаў. У прадстаўленых імі матэрыялах, якія друкуюцца ў выглядзе тэзісаў, разглядаюцца многія пытанні жыцця і творчасці М. І. Гарэцкага.

 

04

Максім і Гаўрыла Гарэцкія і спадарожніцы іх жыцця і творчай дзейнасці : матэрыялы XIV Гарэцкіх чытанняў : (прысвячаюцца Году Маці), Мінск, 8 чэрвеня 2006 г. / рэдкал.: Я. Аношка [і інш.]. — Мн., 2007. — 176 с.


Зборнік складаюць даклады і выступленні ўдзельнікаў чытанняў, прысвечаныя жыццю і творчай дзейнасці класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага і яго брата Гаўрылы Гарэцкага.

 

05

Марціновіч, А. Брама, адчыненая ў вечнасць : дзецям пра Максіма Гарэцкага : нарысы / А. Марціновіч. — Мн. : Мастацкая літаратура, 2013. — 206 с. — (Гісторыя ў асобах).


Гэтая першая мастацкая біяграфія класіка нацыянальнай літаратуры Максіма Гарэцкага, адрасаваная юным чытачам. М. Гарэцкі адносіцца да самых выдатных прадстаўнікоў беларускага прыгожага пісьменства.


06

Шаўлякова, І. Л. Сентыментальнае паляванне, або У крытычных сутарэннях : артыкулы, рэцэнзіі / І. Л. Шаўлякова. — Мн. : Дом прэсы, 2000. — 92 с. — (Бiблiятэка часопiса «Маладосць»).


Кніга ўключае артыкулы, прысвечаныя творчасці беларускіх пісьменнікаў.


 

ЛІТАРАТУРА

1. Васючэнка, П. Зачараванасць патаёмным : Максім Гарэцкі і сімвалізм / П. Васючэнка // Ад тэксту да хранатопа : артыкулы, эсэ, пятрогліфы / П. Васючэнка. — Мн. : Галіяфы, 2009. — С. 38—48.

2. Гарэцкі, М. Асілак / М. Гарэцкі ; публ. Г. Кажамякіна // Максім і Гаўрыла Гарэцкія і спадарожніцы іх жыцця і творчай дзейнасці : матэрыялы XIV Гарэцкіх чытанняў : (прысвячаюцца Году Маці), Мінск, 8 чэрвеня 2006 г. / рэдкал.: Я. Аношка [і інш.]. — Мн., 2007. — С. 166—173.

3. Гарэцкі, М. Праграма збірання вуснай народнай творчасці (складзена літаратурнай камісіяй Інбелкульта) / М. Гарэцкі ; публ. А. Дзянісава, В. Скалабана // Полымя. — 2007. — № 3. — С. 188—192.

4. Гарэцкія чытанні : тэзісы дакладаў і паведамленняў, (г. Горкі, 17—19 лютага 1993 г.) / рэдкал.: У. М. Ліўшыц (адк. рэд.) [і інш.]. — Горкі, 1993. — 148 с.

5. Конан, У. У містычных сферах быцця / У. Конан // Полымя. — 1997. — № 3. — С. 261—271.

6. Марціновіч, А. Брама, адчыненая ў вечнасць : дзецям пра Максіма Гарэцкага : нарысы / А. Марціновіч. — Мн. : Мастацкая літаратура, 2013. — 206 с. — (Гісторыя ў асобах).

7. Мішчанчук, М. Вобразная сістэма прозы Максіма Гарэцкага ў кантэксце пошукаў мадэрнісцкай літаратуры першай палавіны ХХ стагоддзя / М. Мішчанчук // Максім і Гаўрыла Гарэцкія і спадарожніцы іх жыцця і творчай дзейнасці : матэрыялы XIV Гарэцкіх чытанняў : (прысвячаюцца Году Маці), Мінск, 8 чэрвеня 2006 г. / рэдкал.: Я. Аношка [і інш.]. — Мн., 2007. — С. 100—106.

8. Новік, М. Слова і вобраз у «Скарбах жыцця» Максіма Гарэцкага / М. Новік // Роднае слова. — 2005. — № 4. — С. 12—14.

9. Пятровіч, А. Біблейскія вобразы ў апавяданні Максіма Гарэцкага «Рускі» : Максім Гарэцкі як мастак і сучаснік ХХ стагоддзя / А. Пятровіч // Роднае слова. — 1997. — № 11. — С. 44—56.

10. Тарасава, Т. Катэгорыя сну ў вобразнай сістэме М. Гарэцкага і Ф. Кафкі / Т. Тарасава // Максім і Гаўрыла Гарэцкія і спадарожніцы іх жыцця і творчай дзейнасці : матэрыялы XIV Гарэцкіх чытанняў : (прысвячаюцца Году Маці), Мінск, 8 чэрвеня 2006 г. / рэдкал.: Я. Аношка [і інш.]. — Мн., 2007. — С. 107—112.

11. Уткевіч, В. І. Міфалагічныя вобразы ў творах К. Гамсуна і М. Гарэцкага як крыніца нацыянальнага характару / В. І. Уткевіч // Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. — 1999. — № 2. — С. 26—28.

12. Уткевіч, В. Параўнальны аналіз міфалагічных матываў у творчасці М. Гарэцкага і К. Гамсуна / В. Уткевіч // Беларуска-руска-польскае супастаўляльнае мовазнаўства, літаратуразнаўства, культуралогія : матэрыялы VI Міжнароднай навуковай канферэнцыі, Віцебск, 15—17 мая 2003 г. / пад агул. рэд. Л. М. Вардамацкага, Г. М. Мезенкі. — Ч. 2. — Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2003. — С. 218—220.

13. Шаўлякова, І. Л. Шлях і вечнасць Патмосца : сімвал у міфапрасторы «Скарбаў жыцця» М. Гарэцкага / І. Л. Шаўлякова // Сентыментальнае паляванне, або У крытычных сутарэннях : артыкулы, рэцэнзіі / І. Л. Шаўлякова. — Мн. : Дом прэсы, 2000. — С. 44—49. — (Бiблiятэка часопiса «Маладосць»).

14. Ярмоленка, А. Максім Гарэцкі і вусная народная творчасць / А. Ярмоленка // Роднае слова. — 2008. — № 8. — С. 105—106.