Віцебскай вобласці – 70
- Подробности
- Создано 27.01.2010 06:07
У 2008 годзе Віцебская вобласць святкуе свой 70-гадовы юбілей. Шэраг грамадска-палітычных, культурных мерапрыемстваў, у тым ліку творчых вечароў і чытаняў, канцэртных тураў і спаборніцтваў пройдуць з гэтай нагоды. У бібліятэках горада і вобласці будуць наладжаны выставы, праведзены агляды, арганізаваны сустрэчы з цікавымі людзьмі.
Дзейнасць сектара краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Віцебскай абласной бібліятэкі цалкам скіравана на даследаванне і вывучэнне гісторыі роднага краю. У аддзеле сабрана калекцыя краязнаўчых выданняў, якая прадстаўляе навуковую і культурную значнасць. Фонд аддзела ўключае кнігі, зборнікі, выяўленчыя і картаграфічныя матэрыялы, нотныя і іншыя выданні, газеты, часопісы, дарэвалюцыйныя кнігі аб краі. На сучасным этапе сектарам штогод рыхтуецца да 7 выданняў, прысвечаных Віцебску і вобласці, якія забяспечваюць інфармацыяй аб краязнаўчых дакументах мясцовыя ограны кіравання, даследчыкаў, выкладчыкаў, навучэнцаў, журналістаў, экскурсаводаў, супрацоўнікаў музеяў і архіваў, спецыялістаў народнай гаспадаркі, мясцовых дзеячаў культуры і мастацтва і г.д. Пастаянна выдаецца універсальны навуковы бягучы паказальнік "Віцебская вобласць" і "Каляндар знамянальных і памятных дат".
На старонках бібліятэчнага сайта можна пазнаёміцца з некаторымі электроннымі версіямі друкаваных бібліяграфічных выданняў сектара, прадстаўленых у фарматах HTML і PDF; ствараемай поўнатэкставай базай дадзеных "Прыдзвінскі край : гісторыя і сучаснасць" ; працаваць з электронным каталогам.
Да юбілейнай даты сектар краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі падрыхтаваў інфармацыю, з якой прапануе пазнаёміцца ў наступных раздзелах.
Мой рэгіён – Віцебская вобласць
Рэкамендацыйны спіс літаратуры
Віцебшчына ў асобах і падзеях – выставы сектара краязнаўчай літаратуры