- Подробности
- Создано 22.09.2011 06:10
Творчасць Івана Паўлавіча Мележа, народнага пісьменніка БССР, лаўрэата рэспубліканскіх і Ленінскіх прэмій, з'яўляецца духоўным здабыткам беларускага народа.
(1921–1976)
Таленавіты пісьменнік нарадзіўся 8 лютага 1921 года ў вёсцы Глінішча на Гомельшчыне ў сям'і сялян. Болей трыццаці гадоў жыцця пасвяціў Іван Мележ літаратуры. Творчая спадчына пісьменніка складаецца з навел, апавяданняў, крытычных работ, дзённікаў, п'ес, раманаў. Непераўзыдзенай вяршыняй яго творчасці стала трылогія «Палеская хроніка», якая ўключыла раманы «Людзі на балоце» (1961), «Подых навальніцы» (1965), «Завеі, снежань» (1978). Гэтыя творы сталі кнігамі любові да роднай зямлі і да людзей, якія жывуць на ёй.
Пятро Васючэнка, пісьменнік, літаратуразнаўца:
– «Людзi на балоце» – это наш национальный эпос. Иван Мележ создал то, что немногим удалось в XX веке. В числе удачливых – Уильям Фолкнер и Габриель Гарсиа Маркес, которые историю своего края, «клочка земли величиной с почтовую марку», написали как книгу судьбы своего народа и всей цивилизации. Для Мележа эта земля – Полесье, вся Беларусь. Да, мы – люди на болоте. Вода – самая неуничтожимая и подвижная из стихий, и реки, озера, болота Беларуси делают эту страну «синей-синей» (В. Короткевич). Герои Мележа сражаются за свой клочок земли, отвоевывая ее у воды, и так дорожат этим благом, что порой ставят землю выше семейного счастья. Борьба за существование, за свой удел в жизни знакома каждой земной нации, и этот мотив делает проблематику мележевской хроники универсальной.
Да 90-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка распрацаваны цыкл выстаў пад назвай «А НА ЗЯМЛІ ЯГО НЕ ЗГАСНЕ СЛЕД».
ПРАЎДА ЖЫВЕ Ў ТВОРАХ МЕЛЕЖА: ТВОРЧЫ ПАРТРЭТ ПІСЬМЕННІКА
З ГЛІНІШЧА – У СВЕТ ВЯЛІКІ: БІЯГРАФІЯ ІВАНА МЕЛЕЖА
ЁН БЫЎ ПРЫГОЖЫ ЧАЛАВЕК. І ПІСАЎ ПРЫГОЖА…: МОВА ТВОРАЎ І.П. МЕЛЕЖА
ЖЫЎ ЛЁСАМ ЛЮДЗЕЙ НА БАЛОЦЕ: ТВОРЧАЯ СПАДЧЫНА ПІСЬМЕННІКА – ШКОЛЬНІКАМ
АДВЕЧНАЯ СІЛА ЗЯМЛІ: ПЕРАЧЫТВАЮЧЫ «ПАЛЕСКУЮ ХРОНІКУ» ІВАНА МЕЛЕЖА
ДАРОГА ПА ЗЯМЛІ: ФІЛАСОФІЯ ШЧАСЦЯ Ў РАМАНЕ І. МЕЛЕЖА «ЛЮДЗІ НА БАЛОЦЕ»
МЕЛЕЖАВА ВЁСКА: ПАДАРОЖЖА Ў ДОМ-МУЗЕЙ МЕЛЕЖА Ў ХОЙНІКІ
НЯСКОНЧАНЫ ЭПАС ЖЫЦЦЯ: РАМАН І. МЕЛЕЖА «ЗАВЕІ, СНЕЖАНЬ…»
ДЫЯЛЕКТЫКА НАЦЫЯНАЛЬНАГА І АГУЛЬНАЧАЛАВЕЧАГА: ПРОЗА І. МЕЛЕЖА Ў КАНТЭКСЦЕ ЛІТАРАТУР
АД РАМАНА ДА КІНАФІЛЬМА: ГЕРОІ МЕЛЕЖА НА ЭКРАНЕ
ЗАСТАВАЦЦА САМІМ САБОЙ: УСПАМІНЫ ПРА ІВАНА МЕЛЕЖА
МАСТАЦТВА ПАВІННА БЫЦЬ МУЖНЫМ…: ГАРТАЮЧЫ ДЗЁННІКІ ІВАНА ПАЎЛАВІЧА МЕЛЕЖА