Праўда жыве ў творах Мележа: творчы партрэт пісьменніка
- Подробности
- Создано 22.09.2011 06:36
Глыбіня пранікнення пісьменніка ў рэчаіснасць шмат у чым залежыць ад ступені яго грамадзянскай актыўнасці, ад яго эстэтычных пазіцый, творчага метаду. Агульнавядома, што чым больш актыўна ўключаецца пісьменнік у жыццё, чым больш цесныя яго сувязі з рэальнасцю, тым больш цэласнай і мэтанакіраванай становіцца яго творчая канцэпцыя.
Ёсць пэўная заканамернасць у тым, што сваімі вытокамі творчасць І.П. Мележа звязана з жыццём роднай краіны, з тымі фактамі і падзеямі ў лёсе грамадства, якія блізкія яго асабістаму маральнаму і духоўнаму вопыту. “З усяго, што напісана, – прызнаецца пісьменнік, – мне найбольш дарагія рэчы, з героямі якіх я жыў, у падзеях якіх я сам быў удзельнікам, перажытыя мной самім (“У завіруху”, “Гарачы жнівень”, “У гарах дажджы”, некаторыя раздзелы “Мінскага напрамку”, “Людзі на балоце”). Відаць, трэба пісаць перш за ўсё аб тым, – працягвае ён далей, – што асабліва дорага душы, што яе хвалявала і хвалюе – што стала дарагой часткай тваёй асабістай біяграфіі”. Гэта выказванне Мележа пралівае святло на ўсю яго творчасць, у значнай ступені раскрывае яе спецыфіку і генетычныя сувязі.
Зразумела, што раскрыць шматграннасць і арыгінальнасць мележаўскага таленту – задача не з лёгкіх. Распачынаючы цыкл выстаў пад агульнай назвай “А на зямлі яго не згасне след”, прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння славутага майстра мастацкага слова, супрацоўнікам аддзела беларускай літаратуры хацелася б наблізіць чытачоў да асобы Івана Паўлавіча Мележа, паказаць усю глыбіню і багацце яго літаратурнай спадчыны. Адкрывае цыкл выстава “Праўда жыве ў творах Мележа: творчы партрэт пісьменніка”.
ЛІТАРАТУРА
1. Андраюк, С. Нацыянальны вобраз свету і чалавека / Серафім Андраюк // Полымя. – 2007. – № 6. – С. 174–187.
2. Андраюк, С. Талент глыбока беларускі / Серафім Андраюк // Полымя. – 2001. – № 2. – С. 253–271.
3. Андраюк, С.А. Іван Мележ / С.А. Андраюк // Стыль пісьменніка / рэд. В.В. Барысенка, П.К. Дзюбайла; Акад. навук БССР, Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. – Мн.: Навука і тэхніка, 1974. – С. 231–302.
4. Бугаёў, Д.Я. Апантанасць // Арганічнасць таленту : літаратурна-крытычныя артыкулы / Д.Я. Бугаёў. – Мн.: Маст. літ., 1989. – С. 4–54.
5. Бугаёў, Д.Я. Вернасць прызванню : творчая індывідуальнасць Івана Мележа / Дзмітрый Бугаёў. – Мн.: Маст. літ., 1977. – 240 с.
6. Вішнеўскі, А. Свеціць нам усмешка Ганны : народнаму пісьменніку Беларусі, лаўрэату Ленінскай прэміі Івану Мележу споўнілася б 80 гадоў / Алесь Вішнеўскі; фота Уладзіміра Крука // Беларуская думка. – 2001. – № 2. – С. 102–110.
7. Гілевіч, Н.С. Яго запавет // Удзячнасць і абавязак : літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі / Ніл Гілевіч. – Мн.: Маст. літ., 1982. – С. 122–138.
8. Гніламёдаў, У. Іван Мележ : нарыс жыцця і творчасці : для ст. шк. узросту / Уладзімір Гніламёдаў. – Мн.: Нар. асвета, 1984. – 128 с. : іл. – (Народныя пісьменнікі БССР).
9. Далідовіч, Г. З Глінішча – у свет вялікі : да 85-годдзя з дня нараджэння Івана Мележа / Генрых Далідовіч // Полымя. – 2006. – № 2. – С. 160–165.
10. Дасаева, Т.М. “Жыць для літаратуры”: да 85-годдзя з дня нараджэння Івана Мележа / Т.М. Дасаева // Веснік БДУ. Сер. 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. – 2006. – № 1. – С. 3–8.
11. Зборнік навуковых матэрыялаў, прысвечаных 75-годдзю і 130-годдзю з дня нараджэння Івана Мележа і Марыі Радзевіч / навук. рэд. В.Я. Ляшук, У.А. Сенькавец. – Брэст : Брэсцкі дзярж. ун-т імя А.С. Пушкіна, 1999. – 124 с.
12. Кудравец, А. Заставацца Мележам // За дальнім прычалам. Літаратурныя партрэты / Анатоль Кудравец. – Мн. : Медысонт, 2007. – С. 69–77. – (Бібліятэчка часопісу “Дзеяслоў”; Вып. 4).
13. Кулешов, Ф.И. Подвиг художника : лит. путь И. Мележа / Фёдор Кулешов. – 2-е изд., доп. и перераб. – Мн.: Изд-во БГУ, 1982. – 224 с.
14. Кулешов, Ф.И. Иван Мележ : очерк творчества / Фёдор Кулешов. – М.: Сов. писатель, 1971. – 192 с.: портр.
15. Куляшоў, Ф. Людзі на вайне // Эцюды аб прозе / Ф. Куляшоў. – Мн.: Беларусь, 1964. – С. 146–181.
16. Лапата-Загорскі, А. Урокі Мележа / Аляксандр Лапата-Загорскі // Маладосць. – 2006. – № 10. – С. 135–140.
17. Макмілін, А. Іван Мележ – вяртанне эпасу // Беларуская літаратура ў 50–60-я гады XX стагоддзя : манаграфія / Арнольд Макмілін; пер. з анг. А. Літвіноўскай. – Мн.: Беларускі кнігазбор, 2001. – С. 185–207.
18. Навуменка, І.Я. Іван Мележ / І.Я. Навуменка // Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя : у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў [і інш.]; Нац. акад. наук Беларусі, Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. – Мн.: Беларуская навука, 2001. – Т. 3. 1941–1965. – С. 574–596.
19. Сказ пра Івана Мележа / аўт.-склад. А.М. Адамовіч. – Мн.: Беларусь, 1984. – 63 с.: іл.
20. Смыкоўская, В.І. Творчая канцэпцыя пісьменніка : задума і яе мастацкае ўвасабленне ў “Палескай хроніцы” І. Мележа / Валянціна Смыкоўская. – Мн.: Выд-ва БДУ, 1976. – 112 с.
21. Яскевіч, А. “Другая кніга пісьменніка” // Выхад за круг : літаратуразнаўчыя артыкулы / Алесь Яскевіч. – Мн.: Маст. літ., 1985. – С. 90–122.