З Глінішча – у свет вялікі: біяграфія Івана Мележа
- Подробности
- Создано 22.09.2011 06:56
Іван Паўлавіч Мележ… Пачуеш гэтае шаноўнае імя, – і адразу перад вачыма паўстаюць Глінішчы, Хойнікі, бяскрайняе Палессе з пясчанымі ўзгоркамі і забалочанымі нізінамі, з густым алешнікам і лазняком, з непраходным чаротам і асакой. Гэта – малая радзіма пісьменніка, пра якую ён шчыра гаварыў: “Зямля наша. Белапенныя бярозавыя гаі, сінявата–асмужаныя хвойнікі на ўзгорчатых абсягах… Харошая, цудоўная ты пад гарачым паўдзённым сонцам – уся ў ззянні, уся ў буйным цвеце…”
Лаўрэат Ленінскай і Дзяржаўнай прэмій БССР, старшыня Беларускага камітэта абароны міру, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, сусветна вядомы раманіст, народны пісьменнік… А за гэтым і праз гэта бачыцца аблічча простага сялянскага хлопца – высокага, моцнага з выгляду, з вачыма, якія на пазнейшых фатаграфіях здаюцца цёмнымі, бо заценены прыжмуранымі набрынялымі павекамі хворага чалавека, а на самой справе, у жыцці – светлымі, з блакітам, са схаванай сумнаватай усмешкай…
І ўсё, што было ў яго жыцці, у яго біяграфіі – вясковае дзяцінства і юнацтва, нядоўгая вучоба ў Інстытуце гісторыі, філасофіі і літаратуры ў Маскве перад вайной, армейская служба ў Карпатах; інвалідны стан, праца і маладое шчасце з Лідзіяй Пятровай, яго будучай жонкай, у далёкім тылавым Бугуруслане, а затым доўгае вяртанне ў родную Беларусь – праз вучобу і працу бліз Масквы; першыя і не першыя пакутлівыя і радасныя намаганні пісаць – усё гэта і безліч усяго іншага, перажытага, перадуманага, пройдзенага, так ці інакш, але адбілася, адклалася і на душы, і на абліччы будучага аўтара “Палескай хронікі”.
Баршчэўскі, Л.П. Беларуская літаратура і свет : ад эпохі рамантызму да нашых дзён : папулярныя нарысы / Л.П. Баршчэўскі, П.В. Васючэнка, М.А. Тычына. – Мінск : Радыёла–плюс, 2006. – 596 с. : іл. Гэтая кніга – самы поўны на сённяшні дзень інтэграваны выклад найважнейшых з’яваў літаратуры XIX – пачатку XX ст., у якім беларуская літаратура разглядаецца як неад’емная частка сусветнага літаратурнага працэса. Кніга з’яўляецца своеасаблівым працягам папулярных нарысаў Л. Баршчэўскага “Літаратура ад старажытнасці да пачатку эпохі рамантызму”, што выйшлі ў 2003 годзе. Адрасуецца старшакласнікам, настаўнікам, абітурыентам, студэнтам, выкладчыкам – усім, хто цікавіцца мастацкім словам, пытаннямі беларускай і сусветнай літаратуры і культуры. |
|
|
Бугаёў, Д. Радасць і боль мастака : роздум пра Івана Мележа // Спавядальнае слова : літаратурная крытыка, успаміны / Дзмітрый Бугаёў. – Мн. : Маст. літ., 2001. – С. 3–27.
Кніга лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Я. Коласа Дзмітрыя Бугаёва пра мастакоўскі і чалавечы лёс У. Дубоўкі, А. Куляшова, М. Танка, І. Мележа, Я. Брыля, В. Быкава, А. Макаёнка, А. Адамовіча, І. Чыгрынава, А. Кудраўца. Аналізуюцца творы К. Крапівы, М. Лынькова, В. Казько, В. Іпатавай, У. Караткевіча. Творчасць гэтых пісьменнікаў асэнсоўваецца па–новаму з агульначалавечых маральна–этычных пазіцый. Выданне разлічана на шырокае кола чытачоў – вучняў і настаўнікаў сярэдняй школы, навучэнцаў ліцэяў, гімназій і педагагічных вучылішч, студэнтаў і выкладчыкаў вну, усіх, хто займаецца вывучэннем беларускай літаратуры. |
Гніламёдаў, У. Іван Мележ : нарыс жыцця і творчасці : для ст. шк. узросту / Уладзімір Гніламёдаў. – Мн. : Нар. асвета, 1984. – 128 с. : іл. – (Народныя пісьменнікі БССР). Аўтар манаграфіі знаёміць чытачоў з жыццёвым і творчым шляхам народнага пісьменніка БССР Івана Паўлавіча Мележа, аналізуе найбольш значныя творы, раскрывае своеасаблівасць яго таленту, вытокі творчасці. |
|
Ляшук, В.Я. Вывучэнне творчасці пісьменніка : Іван Мележ у школе : дапам. для настаўнікаў агульнаадукац. устаноў / В.Я. Ляшук. – 2–е выд. – Мн. : Аверсэв, 2005. – 191 с. У кнізе змешчаны метадычныя парады па вывучэнні апавядання “У гарах дажджы”, манаграфічнай тэмы, прысвечанай гэтаму пісьменніку, якая ўключае біяграфію і раман “Людзі на балоце”. У дапаможніку даецца сістэма ўрокаў па творы і тэме, апісваюцца творы па дзвюх праграмах, па якіх працуюць сучасныя школы. Настаўнікам і студэнтам філалагічных факультэтаў ВНУ краіны прапануецца асобасна–арыентаваная методыка правядзення ўрокаў. Творы І. Мележа аналізуюцца з ухілам на іх агульначалавечы змест і на выяўленне аўтарскай пазіцыі.(Школьнікам, абітурыентам, навучэнцам). |
|
Сказ пра Івана Мележа=Сказ об Иване Мележе / аўт.–склад. А.М. Адамовіч. – Мн. : Беларусь, 1984. – 63 с. : іл. Кніга–альбом адлюстроўвае асноўныя этапы біяграфіі і творчага лёсу славутага пісьменніка Беларусі. Выданне багата ілюстравана. Прызначана для шырокага кола чытачоў. Адрасуецца старшакласнікам, настаўнікам, абітурыентам, студэнтам, выкладчыкам – усім, хто цікавіцца мастацкім словам, пытаннямі беларускай і сусветнай літаратуры і культуры. |
|
ЛІТАРАТУРА
1. Адамовіч, А.М. Мележ Іван Паўлавіч / А.М. Адамовіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І.П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн. : БелСЭ, 1986. – Т. 3. Карчма – Найгрыш. – С. 500–501.
2. Баршчэўскі, Л.П. Беларуская літаратура і свет : ад эпохі рамантызму да нашых дзён : папулярныя нарысы / Л.П. Баршчэўскі, П.В. Васючэнка, М.А. Тычына. – Мн. : Радыёла–плюс, 2006. – 596 с. : іл.
3. Бацьку, маці, бацькоўскай зямлі прысвяціў свой магутны дар народны пісьменнік Іван Мележ : сёння – 90 год з дня народзінаў стваральніка вялікай і, верыцца, вечнай беларускай кнігі – трылогіі “Палеская хроніка”. Сёння яго згадваюць тыя, хто блізка ведаў яго, любіў і любіць / падрыхт. Марыя Малевіч // Народная воля. – 2011. – 8–10 лютага. – С. 7.
4. Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А.К. Гардзіцкі; нав. рэд. А.Л. Верабей. – Мн. : Маст. літ., 1994. – 653 с. : іл.
5. Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўнік : у 6 т. / Ін–т літаратуры імя Я. Купалы АН Рэспублікі Беларусь, Беларус. Энцыкл.; пад рэд. А.В. Мальдзіса; рэдкал.: І.Э. Багдановіч [і інш.]. – Мн. : БелЭн, 1994. – Т. 4. Лазарук – Перкін. – 524 с. : іл.
6. Біруковіч, К. Гомельскія пуцявіны пісьменніка : да 85–годдзя Івана Мележа / К. Біруковіч // Літаратура і мастацтва. – 2006. – № 6 (10 лютага). – С. 15.
7. Бугаёў, Д. Радасць і боль мастака : роздум пра Івана Мележа // Спавядальнае слова : літаратурная крытыка, успаміны / Дзмітрый Бугаёў. – Мн. : Маст. літ., 2001. – С. 3–27.
8. Васілевіч, А. Мележ // Люблю, хвалююся – жыву : нататкі, эсэ, роздум / Алена Васілевіч. – Мн. : Маст. літ., 1986. – С. 37–55.
9. Вяртанне ў маладосць: успаміны жонкі народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа Лідзіі Якаўлеўны / падрыхтаваў Мікола Чэмер // Настаўніцкая газета. – 2010. – №109 (4 верасня). – С. 12.
10. Гніламёдаў, У. Думкі пра Мележа // Як само жыццё : кніга бягучай крытыкі / Уладзімір Гніламёдаў. – Мн. : Маст. літ., 1980. – С. 98–105.
11. Гніламёдаў, У. Іван Мележ : нарыс жыцця і творчасці : для ст. шк. узросту / Уладзімір Гніламёдаў. – Мн. : Нар. асвета, 1984. – 128 с. : іл. – (Народныя пісьменнікі БССР).
12. Дайліда, В. Сэрца Івана Мележа / Віктар Дайліда // Полымя. – 2005. – № 10. – С. 203–211.
13. Далідовіч, Г. З Глінішча – у свет вялікі : да 85–годдзя з дня нараджэння Івана Мележа / Генрых Далідовіч // Полымя. – 2006. – № 2. – С. 160–165.
14. 90 гадоў з дня нараджэння Івана Мележа // Наша слова. – 2011. – № 6 (9 лютага). – С. 1.
15. Іван Паўлавіч Мележ : 1921–1976 : этапы лёсу // Полымя. – 2007. – № 6. – С. 171–174.
16. Кулешов, Ф.И. Иван Мележ : очерк творчества / Федор Кулешов. – М. : Сов. писатель, 1971. – 192 с. : портр.
17. Ляшук, В.Я. Вывучэнне творчасці пісьменніка : Іван Мележ у школе : дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукац. устаноў / В.Я. Ляшук. – 2–е выд. – Мн. : Аверсэв, 2005. – 191 с.
18. Мележ, І.П. Трохі згадак і думак / І.П. Мележ // Пяцьдзесят чатыры дарогі : аўтабіяграфіі беларускіх пісьменнікаў / склад. і падрыхт. тэкстаў Я. Казекі. – Мн. : Дзяржвыд БССР, 1963. – 552 с. : іл.
19. Мележ, І.П. Жыццёвыя клопаты : артыкулы, эсэ, інтэрв’ю / Іван Мележ. – Мн. : Маст. літ., 1975. – 608 с. : іл.
20. Навуменка І. Іван Мележ / Іван Навуменка // Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя : у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў [і інш.]; Нац. акад. навук Беларусі, Ін–т літаратуры імя Я. Купалы. – Мн. : Беларуская навука, 2001. – Т. 3. 1941–1965. – С. 574–596.
21. Палтаран, В. Калі замыкаўся круг жыцця… // Чалавек на вятрах часу : публіцыстыка, літаратурная крытыка / Вера Палтаран. – Мн. : Маст. літ., 1989. – С. 224–241.
22. Сказ пра Івана Мележа / аўт.–склад. А.М. Адамовіч. – Мн. : Беларусь, 1984. – 63 с. : іл.