Ён быў прыгожы чалавек. І пісаў прыгожа…: мова твораў І.П. Мележа
- Подробности
- Создано 22.09.2011 11:14
Літаратура, як вядома, непарыўна звязана з мовай. Нацыянальнай літаратуры не існуе па-за нацыянальнай мовай. Зразумела, што мастацкія творы не пішуцца моваю толькі ўнармаванай, літаратурнай, бо сапраўдны мастак пазбягае трафарэтных выказванняў. Арыгінальнасць бачання свету, свежасць успрымання прататыпа неразрыўна звязаны з асаблівай, сакавітай, яркай народнай мовай. Самабытнасць, непаўторнасць беларускай мовы вырастае якраз з нацыянальнай мастацкасці апавядання. У першую чаргу сказанае датычыць творчых пошукаў І. Мележа. Словы Мележа зіхацяць і пераліваюцца дыяментамі беларускасці. Гэта, дарэчы, і ёсць галоўная адметная рыса творчасці славутага празаіка. “Без чуцця роднай мовы не можа быць сапраўднага пісьменніка”, – справядліва сцвярджае літаратуразнаўца Мікола Мішчанчук.
Працэс станаўлення індывідуальнага стылю, сцвярджэння ў літаратуры свайго непаўторнага творчага почырку для пісьменніка часта даволі працяглы, цяжкі і складаны. Няпростым ён быў і для І.П. Мележа. Але жыццёвы вопыт і гады працы зрабілі сваё: вобразна-мастацкі свет прозы пісьменніка прыцягвае ўвагу чытача і сёння.
Мова твораў Івана Мележа насычана дыялогамі, якія дапамагаюць не толькі ажывіць сюжэтную лінію твора, але і вызначыць асноўныя рысы характару галоўных герояў. Адной з асаблівасцей стылю пісьменніка з’яўляецца шырокае ўжыванне трапных параўнанняў як дзейснага вобразнага сродку.
Усё адзначанае вышэй адлюстравана ў экспазіцыі “Ён быў прыгожы чалавек. І пісаў прыгожа…: мова твораў І.П. Мележа”, пазнаёміцца з якой прапануюць карыстальнікам супрацоўнікі аддзела беларускай літаратуры. Трэцяя па ліку выстава з цыкла “А на зямлі яго не згасне след”, прысвечанага 90-годдзю з дня нараджэння пісьменніка, будзе дзейнічаць у аддзеле з 19 сакавіка па 19 красавіка.
Мастацкі вобраз : генезіс, эвалюцыя, сучасны стан : матэрыялы міжнар. навук. канф., 28–30 верасня 2000 г. – Брэст : БрДзУ імя А.С. Пушкіна, 2001. – 318 с.
У матэрыялах зборніка раскрываецца спецыфіка слоўнага мастацтва, высвятляюцца індывідуальныя асаблівасці вобразатворчасці І. Мележа, М. Танка, А. Платонава, І. Бродскага і інш. беларускіх, рускіх і замежных пісьменнікаў. Закранаюцца філасофскія, культуралагічныя, літаратуразнаўчыя і лінгвістычныя аспекты станаўлення і сучаснага стану вобразазнаўства. Зборнік адрасуецца навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам ВНУ, аспірантам, студэнтам. |
|
Смыкоўская, В.І. Творчая канцэпцыя пісьменніка : задума і яе мастацкае ўвасабленне ў “Палескай хроніцы” І. Мележа / В.І. Смыкоўская. – Мн. : Выд-ва БДУ, 1976. – 112 с. Кніга прысвечана вывучэнню творчай канцэпцыі І. Мележа ў дылогіі “Палеская хроніка”. Аўтар уводзіць чытача ў складаны свет мележаўскіх ідэй і вобразаў, у творчую лабараторыю пісьменніка, аналізуе асаблівасці мастацкай структуры рамана, вызначае непаўторнасць і арыгінальнасць мыслення празаіка. Разлічана на навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў ВНУ, філолагаў. |
|
Стыль пісьменніка / рэд. В.В. Барысенка, П.К. Дзюбайла; АН БССР, Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. – Мн. : Навука і тэхніка, 1974. – 448 с. У кнізе даследуюцца праблемы стылю ў сучаснай беларускай літаратуры, раскрываецца само паняцце індывідуальнага мастацкага стылю. Асобныя раздзелы прысвечаны аналізу стылю вядомых паэтаў і празаікаў – П. Броўкі, М. Танка, А. Куляшова, П. Панчанкі, І. Мележа, І. Шамякіна, Я. Брыля. |
|
ЛІТАРАТУРА
1. Андраюк, С.А. Іван Мележ / С.А. Андраюк // Стыль пісьменніка / рэд. В.В. Барысенка, П.К. Дзюбайла ; АН БССР, Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. – Мн. : Навука і тэхніка, 1974. – С. 232–302.
2. Бугаёў, Д.Я. Вернасць прызванню : творчая індывідуальнасць Івана Мележа / Дзмітрый Бугаёў. – Мн. : Маст. літ., 1977. – 240 с.
3. Гарадніцкі, Я. Вобразы дарогі і падарожных у раманах “Палескай хронікі” Івана Мележа / Яўген Гарадніцкі // Роднае слова. – 2003. – № 4. – С. 18–21.
4. Дзянісава, Н.В. Праблемы аўтаперакладу і аўтарызацыі (на матэрыяле перакладаў рамана Івана Мележа “Мінскі напрамак”) / Н.В. Дзянісава // Веснік БДУ. Сер. 4. Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. – 2001. – № 3. – С. 31–35.
5. Зборнік навуковых матэрыялаў, прысвечаных 75-годдзю і 130-годдзю з дня нараджэння Івана Мележа і Марыі Радзевіч / навук. рэд. В.Я. Ляшук, У.А. Сенькавец. – Брэст : Брэсцкі дзярж. ун-т імя А.С. Пушкіна, 1999. – 124 с.
6. Кісялёва, С.Ю. Рэгіянальныя асаблівасці мовы раманаў “Палескай хронікі” І.П. Мележа / С.Ю. Кісялёва // Перспектывы развіцця і функцыянавання нарматыўнай лексікі : артыкулы і матэрыялы міжнароднай навукова-метадычнай канферэнцыі, 22–23 мая 1998 г. / адказ. рэд. Д. Паўлавец. – Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 1998. – С. 170–174.
7. Курбека, А. Выражэнне выказніка ў рэмарках дыялога : на матэрыяле твораў Івана Мележа / Аксана Курбека // Роднае слова. – 1996. – № 10. – С. 79–87.
8. Курбека, А. Некаторыя асаблівасці няпоўных сказаў у рэпліках дыялогаў : на матэрыяле твораў Івана Мележа / Аксана Курбека // Роднае слова. – 1998. – № 11. – С. 74–79.
9. Курбека, А. Паўторы ў рэпліках дыялога : на прыкладзе твораў Івана Мележа / Аксана Курбека // Роднае слова. – 1998. – № 8. – С. 77–86.
10. Курбека, А.В. Дыялог у прозе Івана Мележа : лінгвістычны аспект : аўтарэферат / А.В. Курбека. – Мн. : БДПУ імя М. Танка, 2000. – 21 с.
11. Лабанава, Н.М. Звароткі ў рамане І. Мележа “Людзі на балоце” / Н.М. Лабанава // Слово и время : материалы научн. конф., посвящ. 60-летию Н.Н. Воинова, Гомель, 25–26 сентября : в 2 ч. / под общ. ред. Л.Л. Ермаковой, И.И. Морозовой. – Гомель : УО “ГГУ им. Ф. Скорины”, 2003. – Ч. 1.: Ученый. Организатор. Человек. Актуальные вопросы современной лингвистики. Актуальные проблемы литературоведения и фольклористики на современном этапе. Методика преподавания языка и литературы на этапе реформирования школьного образования. – С. 61–65.
12. Мищенчук, Н.И. Роль художественной детали в “Войне и мире” Л.Н. Толстого и “Полесской хронике” И. Мележа // Русская и белорусская литературы XIX – XX столетий : жанрово-стилевой аспект, вопросы взаимодействия : монография / Н.И. Мищенчук ; Брест. гос. ун-т. – Брест : Изд-во БрГУ, 2005. – С. 49–56.
13. Сказ пра Івана Мележа / аўт.-склад. А.М. Адамовіч. – Мн. : Беларусь, 1984. – 63 с. : іл.
14. Сматрыцкая, Т. “Буў ты ў мяне адзін!..” : асаблівасці мовы герояў “Палескай хронікі” Івана Мележа / Таццяна Сматрыцкая // Роднае слова. – 2007. – № 12. – С. 21–23.
15. Смыкоўская, В.І. Паэтычная структура “Палеская хронікі” І. Мележа / В.І. Смыкоўская // Беларуская літаратура і літаратуразнаўства : зб. арт. / рэдкал.: М.М. Грынчык (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн. : Выд-ва БДУ, 1976. – Вып. 4. – С. 3–14.
16. Смыкоўская, В.І. Творчая канцэпцыя пісьменніка : задума і яе мастацкае ўвасабленне ў “Палескай хроніцы” І. Мележа / Валянціна Смыкоўская. – Мн. : Выд-ва БДУ, 1976. – 112 с.
17. Старасціна, Г. Параўнальныя звароты ў рамане І. Мележа “Людзі на балоце” і іх пераклад на нямецкую мову / Г. Старасціна // Мова – Літаратура – Культура : матэрыялы V Міжнароднай навуковай канферэнцыі : да 80-годдзя прафесара Льва Міхайлавіча Шакуна, Мінск, 16–17 лістапада 2006 г. / Беларускі дзярж. ун-т ; у аўт. рэд. – Мн. : Права і эканоміка, 2007. – С. 184–186.
18. Старасціна, Г.М. Беларуская безэквівалентная лексіка і лакуны ў дачыненні да нямецкай мовы (на матэрыяле раманаў І. Мележа “Людзі на балоце”, “Завеі, снежань”) / Г.М. Старасціна // Веснік Гродзенскага дзярж. ун-та імя Я. Купалы. Сер. 3. Філалогія. Педагогіка. – 2007. – № 4. – С. 22–25.
19. Старасціна, Г.М. Стылістычна маркіраваныя і мадыфікаваныя фразеалагізмы ў раманах І. Мележа “Людзі на балоце”, “Завеі, снежань” і іх пераклад на нямецкую мову / Г.М. Старасціна // Весці БДПУ. Сер. 1. Педагогіка. Псіхалогія. Філалогія. – 2007. – № 3. – С. 80–84.
20. Струкаў, В. Мянушка ў мове раманаў Івана Мележа / Віктар Струкаў // Роднае слова. – 2004. – № 6. – С. 22–24.
21. Струкаў, В. Экспрэсіўна-ацэначныя прозвішчы герояў “Палескай хронікі” Івана Мележа / Віктар Струкаў // Роднае слова. – 2005. – № 11. – С. 24–26.
22. Струкаў, В.В. “Палеская хроніка” І. Мележа : прозвішчы з падтэкстам / В.В. Струкаў // Беларуская мова і літаратура. – 2006. – № 6. – С. 40–44.
23. Струкаў, В.В. Прозвішчы ў мастацкім тэксце : на матэрыяле мовы раманаў Івана Мележа “Палеская хроніка” / В.В. Струкаў // Скарына і наш час : матэрыялы III Міжнароднай навук. канф., прысвеч. 80-годдзю з дня нараджэння прафесара У.В. Анічэнкі, 7 кастрычніка 2004 г. / УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”; рэдкал.: А.А. Станкевіч (гал. рэд.) [і інш.]. – Гомель, 2004. – С. 339–344.
24. Хартановіч, Л.Г. Кантэкстуальныя сінонімы ў трылогіі І. Мележа “Палеская хроніка” / Л.Г. Хартановіч // Весці НАН Беларусі. Сер. гум. навук. – 2000. – № 4. – С. 130–133.
25. Хартановіч, Л.Г. Функцыяніраванне дзеяслоўнай эмацыянальнай лексікі ў трылогіі І. Мележа “Палеская хроніка” / Л.Г. Хартановіч // Мастацкі вобраз : генезіс, эвалюцыя, сучасны стан : матэрыялы міжнароднай навук. канф., 28–30 верасня 2000 г. – Брэст : БрДзУ імя А.С. Пушкіна, 2001. – С. 287–289.
26. Цэхановіч, Л.В. Моўныя паводзіны персанажаў у раманах І. Мележа “Людзі на балоце” і “Подых навальніцы” / Л.В. Цэхановіч // Вопросы общественных и гуманитарных наук : материалы III научной конференции / отв. ред. М.В. Научитель ; Гомельский гос. ун-т. – Гомель : Изд-во ГГУ, 1974. – Вып. I
27. Яскевіч, А. Мастацкія ўрокі Івана Мележа / Алесь Яскевіч // Літаратура і мастацтва. – 1996. – 12 ліпеня. – С. 6–7.