Адвечная сіла зямлі : перачытваючы “Палескую хроніку” Івана Мележа
- Подробности
- Создано 27.09.2011 05:34
Да сваёй галоўнай кнігі “Палеская хроніка” Іван Паўлавіч Мележ ішоў доўга. Задума гэтай эпапеі з’явілася тады, калі ў літаратуры ім былі зроблены першыя крокі. Яшчэ ў 1946 годзе, паспеўшы надрукаваць некалькі апавяданняў, ён адзначыў у дзённікавых запісах: “Напісаць вялікую рэч (калі-небудзь) пра тое, як змянялася і ламалася псіхіка беларускага селяніна з 1914 года па сённяшні дзень…”.
Раманы “Людзі на балоце”, “Подых навальніцы” і “Завеі, снежань”, што складаюць знакаміты твор, уяўляюць сабой арганічнае паяднанне, узаемапранікненне матэрыялу, рэальных фактаў і падзей жыццёвага вопыту, духоўнага і душэўнага свету пісьменніка і маральна-этычнага, грамадзянскага зместу часу. Творы Мележа ў такой ступені пранізаны любоўю да роднага кутка Палесся, да яго людзей, што ўспрымаюцца сапраўды як “запаветная песня” (Я. Брыль). Для частак “Хронікі” характэрная арганічная ўраўнаважанасць умоў і характараў, жыцця грамадскага і асабістага, свету знешняга і ўнутранага. Жыццё ўзнаўляецца ў той эпічнай паўнаце, дзе свет матэрыяльны і свет духоўны, прырода і чалавек адзіны.
Менавіта Іван Мележ сваёй працай даў выключна пераканаўчы ўрок таго, як важна для мастака знайсці сваю творчую дарогу, заставацца верным свайму прызванню, свайму таленту – быць самім сабой. Менавіта ён, адлюстроўваючы пераломныя гады вёскі, узнаўляючы ўсебакова і глыбока, выявіў сутнасць народнага жыцця, стварыў характар беларуса – прыгожы, цэласны, але выключна драматычны. Мележавы раманы выклікалі і сёння выклікаюць боль за жыццё, за чалавека, прымушалі і прымушаюць чытача сур’ёзна думаць і над мінулым, і над сучаснасцю, і над будучыняй.
Пісьменніка няма, але трылогія жыве, жыве актыўным жыццём – грамадскім (яе чытаюць, вывучаюць), літаратурным (з’яўляючыся прыкладам служэння творцы праўдзе і чалавеку, школай сапраўднага майстэрства). У гэтым можна ўпэўніцца, пазнаёміўшыся з матэрыяламі, якія прадстаўлены на выставе “Адвечная сіла зямлі : перачытваючы “Палескую хроніку” Івана Мележа”. Чацвёртая па ліку экспазіцыя з цыкла “А на зямлі яго не згасне след”, прысвечанага 90-годдзю з дня нараджэння мастака слова, падрыхтавана супрацоўнікамі аддзела беларускай літаратуры.
Мележ, І. Людзі на балоце : раман з “Палескай хронікі” : для ст. шк. узросту / Іван Мележ; прадм. С. Андраюка. – Мінск : Маст. літ., 2008. – 446 с. – (Бібліятэка школьніка). “Людзі на балоце” – выдатны раман народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа (1921–1976), першы з цыкла “Палеская хроніка”. Твор прысвечаны карэнным пераўтварэнням у жыцці вёскі паслярэвалюцыйных гадоў. |
|
Мележ, І. Подых навальніцы : раман з “Палескай хронікі” / Іван Мележ. – Мінск : Маст. літ., 2003. – 479 с. – (Беларуская проза XX стагоддзя). “Подых навальніцы” – другі раман з цыкла “Палеская хроніка” народнага пісьменніка Беларусі, выдатнага майстра слова Івана Мележа. |
|
Мележ, І. Завеі, снежань : раман з “Палескай хронікі” : для ст. шк. узросту / Іван Мележ. – Мінск : Маст. літ., 2008. – 262 с. – (Бібліятэка школьніка). “Завеі, снежань” – трэці, незавершаны раман з трылогіі “Палеская хроніка” народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа. |
|
Гусак, С.А. Пафас праўды / Сяргей Гусак. – Мн. : Маст. літ., 1973. – 138 с. У змешчаных у кнізе артыкулах аўтар імкнецца выявіць своеасаблівасці літаратурнага працэсу ва ўвасабленні шэрагу важных праблем, спрабуе дазнацца, у чым адметнасць псіхалагічнага аналізу ў творчасці некаторых беларускіх пісьменнікаў, разглядае такія выдатныя творы, як “Людзі на балоце”, “Подых навальніцы” І. Мележа і “Сэрца на далоні” І. Шамякіна. |
|
Нацыянальнае і агульначалавечае ў славянскіх літаратурах : матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (19–20 верасня 2007 года) : прысвеч. памяці народнага пісьменніка Беларусі І. Шамякіна : у 2 ч. / рэдкал.: І.Ф. Штэйнер (адказ. рэд.) [і інш.]. – Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2007. – 189 с. У зборнік увайшлі даклады і выступленні вядучых прадстаўнікоў літаратурных школ Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Чарнагорыі, Сербіі на Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Нацыянальнае і агульначалавечае ў славянскіх літаратурах”, прысвечанай памяці народнага пісьменніка Івана Шамякіна. Праблемы развіцця канкрэтных славянскіх літаратур аналізуюцца на агульным фоне перспектыў класічнай літаратуры ў эпоху глабалізацыі і зменнасці свету. Кніга разлічана на літаратуразнаўцаў, студэнтаў і выкладчыкаў вну, настаўнікаў, усіх, хто цікавіцца славянскімі літаратурамі, праблемамі краязнаўства. |
|
ЛІТАРАТУРА
1. Адамовіч, А. Вяртанне наперад / Алесь Адамовіч // Пра таварышаў па пяру : зборнік крытычных артыкулаў / склад. К.І. Краўцова. – Мн. : Нар. асвета, 1976. – С. 155–183.
2. Андраюк, С. “Палеская хроніка” жыве / Серафім Андраюк // Веды. – 2001. – 15 лютага. – С. 7.
3. Бугаёў, Д. І час, і чалавек : “Палеская хроніка” Івана Мележа. Раманы і задумы / Дзмітрый Бугаёў // Маладосць. – 1977. – № 12. – С. 167–181.
4. Бярозкін, Р. Навальніца над Куранямі // Паэзія – маё жыццё : літаратурна-крытычныя артыкулы / Рыгор Бярозкін. – Мн. : Маст. літ., 1989. – С. 356–367.
5. Гарадніцкі, Я. Вобразы дарогі і падарожных у раманах “Палескай хронікі” Івана Мележа / Яўген Гарадніцкі // Роднае слова. – 2003. – № 4. – С. 18–21.
6. Гарадніцкі, Я. Персанажная намінацыя ў мастацкай сістэме “Палескай хронікі” Івана Мележа / Я. Гарадніцкі // Весці БДПУ. Серыя 1. Педагогіка. Псіхалогія. Філалогія. – 2008. – № 3. – С. 77–80.
7. Губіна, Т. Каляды на Палессі : адлюстраванне абраду ў “Палескай хроніцы” Івана Мележа / Таццяна Губіна // Роднае слова. – 2004. – № 11. – С. 96–98.
8. Гусак, С. Пафас праўды / Сяргей Гусак. – Мн. : Маст. літ., 1973. – 134 с.
9. Запрудскі, І. Фактар поспеху / Ігар Запрудскі // Літаратура і мастацтва. – 1996. – 13 верасня. – С. 6.
10. Зборнік навуковых матэрыялаў, прысвечаных 75-годдзю і 130-годдзю з дня нараджэння Івана Мележа і Марыі Радзевіч / навук. рэд. В.Я. Ляшук, У.А. Сенькавец. – Брэст : БрДУ імя А.С. Пушкіна, 1999. – 124 с.
11. Кавалюк, А.С. Адносіны працоўнага чалавека да феномена смерці : паводле трылогіі І. Мележа / А.С. Кавалюк // III межвузовская научно-методическая конференция молодых ученых (13–15 июня 2001 г.) : сб. материалов / под общ. ред. В.С. Секержицкого. – Брест : БрГУ им. А.С. Пушкина, 2001. – С. 99–101.
12. Кавалюк, А.С. Сімвалы разбурэння першаасновы сялянскага свету ў “Палескай хроніцы” І. Мележа / А.С. Кавалюк // III межвузовская научно-методическая конференция молодых ученых (13–15 июня 2001 г.) : сб. материалов / под общ. ред. В.С. Секержицкого. – Брест : БрГУ им. А.С. Пушкина, 2001. – С. 101–102.
13. Козіч, В.І. Перачытваючы старонкі “Палескай хронікі” / В.І. Козіч // Беларуская мова і літаратура. Серыя “У дапамогу педагогу”. – 1998. – № 1. – С. 51–59.
14. Локун, В. Вялікі свет маленькіх Куранёў : да праблемы зямлі, чалавека і ўлады ў “Палескай хроніцы” І. Мележа / Валянціна Локун // Полымя. – 1994. – № 3. – С. 225–237.
15. Мартинович, А. Людзі мае на палескім балоце… / Алесь Мартинович // Советская Белоруссия. – 2001. – 8 февраля. – С. 8.
16. Мележ, І. Завеі, снежань : раман з “Палескай хронікі” : для ст. шк. узросту / Іван Мележ. – Мінск : Маст. літ., 2008. – 262 с. – (Бібліятэка школьніка).
17. Мележ, І. Людзі на балоце : раман з “Палескай хронікі” : для ст. шк. узросту / Іван Мележ; прадм. С. Андраюка. – Мінск : Маст. літ., 2008. – 446 с. – (Бібліятэка школьніка).
18. Мележ, І. Подых навальніцы : раман з “Палескай хронікі” / Іван Мележ. – Мінск : Маст. літ., 2003. – 479 с. – (Беларуская проза XX стагоддзя).
19. Мищенчук, Н.И. Роль художественной детали в “Войне и мире” Л.Н. Толстого и “Полесской хронике” И. Мележа // Русская и белорусская литературы XIX – XX столетий : жанрово-стилевой аспект, вопросы взаимодействия : монография / Н.И. Мищенчук. – Брест : БрГУ им. А.С. Пушкина, 2005. – С. 49–56.
20. Несцераў, Ю.Д. “Палеская хроніка” Івана Мележа ў кантэксце савецкай прозы аб калектывізацыі / Ю.Д. Несцераў // Беларуская літаратура : рэсп. міжвед. зб. / рэдкал.: І.Ф. Штэйнер (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн. : Універсітэцкае, 1990. – Вып. 18. – С. 93–101.
21. Саламевіч, В. Неаднойчы ўганараваная : пра “Палескую хроніку” Івана Мележа / Вераніка Саламевіч // Роднае слова. – 2001. – № 2. – С. 82.
22. Сматрыцкая, Т. “Буў ты ў мяне адзін!..” : асаблівасці мовы герояў “Палескай хронікі” Івана Мележа / Таццяна Сматрыцкая // Роднае слова. – 2007. – № 12. – С. 21–23.
23. Сматрыцкая, Т. “Век сённяшні і век мінулы” : праблема бацькоў і дзяцей у “Палескай хроніцы” Івана Мележа / Т. Сматрыцкая // Нацыянальнае і агульначалавечае ў славянскіх літаратурах : матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (19–20 верасня 2007 года) : прысвеч. памяці народнага пісьменніка Беларусі І. Шамякіна : у 2 ч. / рэдкал. : І.Ф. Штэйнер (адказ. рэд.) [і інш.]. – Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2007. – Ч. 2. – С. 133–138.
24. Сматрыцкая, Т. “Сэрца білася так гулка…” : каханне ў жыцці герояў “Палескай хронікі” Івана Мележа / Таццяна Сматрыцкая // Роднае слова. – 2007. – № 10. – С. 7–10.
25. Смыкоўская, В.І. Раман аб вялікім і вечным… : да пытання аб рэгіянальных асаблівасцях “Палескай хронікі” І. Мележа / В.І. Смыкоўская // Беларуская літаратура і літаратуразнаўства : міжвузаўскі зборнік / рэдкал.: М.М. Грынчык (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн. : Выд-ва БДУ імя У.І. Леніна, 1974. – Вып. 2. – С. 102–116.
26. Смыкоўская, В.І. Шолахаўскія традыцыі ў “Палескай хроніцы” І. Мележа / В.І. Смыкоўская // Вопросы общественных и гуманитарных наук : материалы II научной конференции / отв. ред. М.В. Научитель. – Гомель, 1974. – Вып. 1. – С. 251–253.
27. Струкаў, В.В. “Палеская хроніка” І. Мележа : прозвішчы з падтэкстам / В.В. Струкаў // Беларуская мова і літаратура. Серыя “У дапамогу педагогу”. – 2006. – № 6. – С. 40–44.
28. Юрэвіч, У. Лёс чалавека – лёс народа // Абрысы : выбранае з літаратурнай крытыкі / Уладзімір Юрэвіч. – Мн. : Маст. літ., 1976. – С. 12–94.