eye

База данных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База данных «Человек года Витебщины»

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База данных «Витебщина: документальное наследие»

type your text for third image here

База данных «Витебщина: документальное наследие»

База данных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База данных «Художники Витебщины»

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

База данных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База данных «Каталог подписных изданий»

База данных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 8th image here

База данных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Виртуальный проект «Витебщина в войне 1812 года»

type your text for 9th image here

Виртуальный проект «Витебщина в войне 1812 года»

Виртуальный проект «Святые покровители Витебщины»

type your text for 10th image here

Виртуальный проект «Святые покровители Витебщины»

Виртуальный проект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 11th image here

Виртуальный проект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

База данных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

type your text for 12th image here

База данных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»
Выборы Президента Республики Беларусь

  • anons-NEW-BOOKS 13-17 01 2025
  • anons-ONE-CHRISTMAS-TREE-26-12-2024
  • THE-WAY-Pshenko
  • anons-INTELLECTUAL-RING 30 01 2025
  • anons-ExLibris
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

К Году благоустройства
К 80-летию Великой Победы

Дарога па зямлі : філасофія шчасця ў рамане І. Мележа “Людзі на балоце”

Meleg-new1

 

Над раманам “Людзі на балоце” Мележ пачаў працаваць у 1956 годзе, хоць задума напісаць кнігу пра роднае Палессе адносіцца да першых пасляваенных гадоў. У творы знайшло мастацкае ўвасабленне перажытае ў дзяцінстве, юнацкія ўражанні: “Я не мог – рана ці позна – не напісаць гэтыя раманы – “Людзі на балоце” і “Подых навальніцы”, – бо насіў іх у сабе як радасць і пакуту доўгія гады. Яны частка мяне самога – і вельмі дарагая. Родная вёска, людзі, маё юнацтва – усё гэта жыло ў маім сэрцы і не давала спакою”.

Аб рамане “Людзі на балоце” загаварылі адразу, як толькі ён пачаў друкавацца ў часопісе “Полымя”. Падпісчыкі чакалі чарговых нумароў, каб даведацца, што яшчэ здарыцца ў закінутай сярод балот палескай вёсцы Курані, які далейшы лёс Ганны Чарнушкі, Васіля Дзятла і іншых герояў твора. Не паспеў выйсці часопіс з заканчэннем рамана, а ў друку з’явіўся поўны захаплення водгук Янкі Брыля, які дачытваў твор у карэктуры і назваў яго “запаветнай песняй”. На думку некаторых празаікаў і крытыкаў, пісьменнік “раскрыўся па-новаму”, выявіліся новыя, “невядомыя раней”, рысы яго таленту.

У “Людзях на балоце” рэчаіснасць малюецца ва ўсёй складанасці і разнастайнасці яе праяў, створана цэласная, шматгранная карціна жыцця палескай вёскі ў дваццатыя гады мінулага стагоддзя. Героі паказаны галоўным чынам у бытавых паўсядзённых клопатах, у інтымных, сямейных адносінах. Мележ добра ведаў жыццё і людзей, пра якіх пісаў, любіў родныя мясціны і сваіх землякоў, якія сталі прадметам яго мастацкага асэнсавання.

Для чытачоў бібліятэкі аддзел беларускай літаратуры падрыхтаваў экспазіцыю пад назвай “Дарога па зямлі : філасофія шчасця ў рамане І. Мележа “Людзі на балоце”, якая будзе дзейнічаць з 18 чэрвеня па 18 ліпеня, і аднайменны бібліяграфічны спіс літаратуры, прадстаўленай на ёй. Увазе карыстальнікаў сайта прапаноўваецца кароткі агляд выбраных кніг і тэкставы варыянт некаторых часопісных артыкулаў.

 

ЛІТАРАТУРА

 

1. Воюш, Інга. Мележ. BY, або Інтэрнэт-рэсурсы на ўроках беларускай літаратуры : раман “Людзі на балоце” Івана Мележа / Інга Воюш // Роднае слова. – 2011. – № 2. – С. 82–84.

2. Дзеравяга, Тамара. Урок па рамане “Людзі на балоце” Івана Мележа : тэхналагічная карта : XII клас / Тамара Дзеравяга // Роднае слова. – 2006. – № 11. – С. 47–48.

3. Дрэмухава, Н.М. “Матчынай зямлі карэнні ніколі не адпусцяць нас” : тэатралізаваны ўрок па рамане І. Мележа “Людзі на балоце” / Н.М. Дрэмухава // Беларуская мова і літаратура. Серыя “У дапамогу педагогу”. – 2005. – № 9. – С. 57–62.

4. Згрундо, І.Г. Карткі з індывідуальнымі заданнямі па рамане І. Мележа “Людзі на балоце” : XI клас / І.Г. Згрундо // Беларуская мова і літаратура. Серыя “У дапамогу педагогу”. – 2005. – № 9. – С. 62–64.

5. Казека, Я. Дарога па зямлі // Гартаванне слова : выбранае / Янка Казека. – Мн. : Маст. літ., 1985. – С. 37–75.

6. Кійко, В.У. “Якія вочы мне дало каханне! Але… спярша душу яму аддаў…” : псіхалогія кахання ў рамане І. Мележа “Людзі на балоце” / В.У. Кійко // Народная асвета. – 2006. – № 1. – С. 86–88.

7. Лабанава, Н.М. Звароткі ў рамане І. Мележа “Людзі на балоце” / Н.М. Лабанава // Слово и время : материалы научной конференции, посвященной 60-летию Н.Н. Воинова : в 2 ч. / под общ. ред. Л.Л. Ермаковой, И.И. Морозовой ; Гомел. гос. ун-т им. Ф. Скорины. – Гомель : УО “ГГУ им. Ф. Скорины”, 2003, – Ч. 1. Учёный. Организатор. Человек. Актуальные вопросы современной лингвистики. Актуальные проблемы литературоведения и фольклористики на современном этапе. Методика преподавания языка и литературы на этапе реформирования школьного образования. – С. 61–65.

8. Ляшук, В.Я. Вывучэнне творчасці пісьменніка : Іван Мележ у школе : дапам. для настаўнікаў агульнаадукац. устаноў / В.Я. Ляшук. – 2-е выд. – Мн. : Аверсэв, 2005. – 191 с.

9. Ляшук, В.Я. Успрыманне рамана І. Мележа “Людзі на балоце” школьнікамі / В.Я. Ляшук // Беларуская літаратура / рэдкал. : М.М. Грынчык (гал. рэд.) [і інш.] ; Гомел. дзярж. ун-т. – Мн. : Выд-ва БДУ імя У.І. Леніна, 1979. – Вып. 7. – С. 141-154.

10. Мележ, І.П. Людзі на балоце : раман з “Палескай хронікі” : для ст. шк. узросту / Іван Мележ ; прадм. С. Андраюка. – Мн. : Маст. літ., 2008. – 446 с. – (Бібліятэка школьніка).

11. Міхальчук, В.У. Праблема чалавечага шчасця ў рамане Івана Мележа “Людзі на балоце” : IX і XI класы / В.У. Міхальчук // Беларуская мова і літаратура. Серыя “У дапамогу педагогу”. – 2009. – № 2. – С. 40–44.

12. Навумчык, М.І. Вывучэнне рамана І. Мележа “Людзі на балоце” : тэставае заданне, X клас / М.І. Навумчык // Беларуская мова і літаратура. Серыя “У дапамогу педагогу”. – 2011. – № 4. – С. 10–13.

13. Несцяровіч, С.У. Літаратурныя дыктанты для вучняў X класа : раман Івана Мележа “Людзі на балоце” / С.У. Несцяровіч // Беларуская мова і літаратура. Серыя “У дапамогу педагогу”. – 2011. – № 2. – С. 16–17.

14. Сабалеўская, Н. Маналогі і дыялогі Ганны і Яўхіма ў сітуацыях эмацыянальнага напружання : па рамане “Людзі на балоце” Івана Мележа / Наталля Сабалеўская // Роднае слова. – 2009. – № 12. – С. 37–40.

15. Сказ пра Івана Мележа = Сказ об Иване Мележе / аўт.-склад. А.М. Адамовіч. – Мн. : Беларусь, 1984. – 64 с. : іл.

16. Старасціна, Г. Параўнальныя звароты ў рамане І. Мележа “Людзі на балоце” і іх пераклад на нямецкую мову / Г. Старасціна // Мова – Літаратура – Культура : матэрыялы V Міжнароднай навук. канферэнцыі : да 80-годдзя прафесара Льва Міхайлавіча Шакуна, г. Мінск, 16-17 лістапада 2006 года / Беларускі дзярж. ун-т. – Мн. : Права і эканоміка, 2007. – С. 184–186.

17. Старасціна, Г.М. Пераклад стылістычна маркіраванай лексікі з раманаў І. Мележа “Людзі на балоце”, “Завеі, снежань” на нямецкую мову / Г.М. Старасціна // Веснік Магілёўскага дзярж. ун-та імя А.А. Куляшова. – 2008. – № 2-3. – С. 115–121.

18. Старасціна, Г.М. Стылістычна маркіраваныя і мадыфікаваныя фразеалагізмы ў раманах І. Мележа “Людзі на балоце”, “Завеі, снежань” і іх пераклад на нямецкую мову / Г.М. Старасціна // Весці БДПУ, Сер. 1. Педагогіка. Псіхалогія. Філалогія. – 2007. – № 3. – С. 80–84.

19. Турбина, Любовь. “Люди на болоте” Ивана Мележа : философия экологии / Любовь Турбина // Всемирная литература. – 2000. – № 2. – С. 144–150.

20. Ярашэвіч, Таццяна. Чароўная рамантыка першага кахання і суровая праўда жыцця : абагульняльны ўрок па рамане “Людзі на балоце” Івана Мележа : XII клас / Таццяна Ярашэвіч // Роднае слова. – 2006. – № 11. – С. 45–47.