Мележава вёска: падарожжа ў дом-музей Мележа ў Хойнікі
- Подробности
- Создано 27.09.2011 06:58
Быць на Хойніччыне і не завітаць у вёску Глінішча, што за 20 кіламетраў ад Хойнікаў, не пабываць у тутэйшым Доме-музеі народнага пісьменніка Беларусі І. П. Мележа, хаця б і завочна, – гэта быў бы грэх…
Вельмі многае ў Глінішчы само гаворыць пра Мележа. Імя Івана Паўлавіча тут носяць вуліца, вучэбна-педагагічны комплекс “дзіцячы сад – сярэдняя школа”, кааператыўнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства. На глінішчанскай зямлі – вытокі-карані “Палескай хронікі” пісьменніка. У гэтым кутку Беларусі жылі, працавалі, кахалі, будавалі новае жыццё, змагаліся за чалавечае шчасце героі Мележа. Землякі Івана Паўлавіча вырашылі ацаніць яго заслугі перад малой Радзімай і аднавяскоўцамі. Неацэннай данінай памяці пра славутага майстра пяра з’яўляецца Дом-музей, які быў пабудаваны ў далёкім 1983 годзе калгасам “Ленінскі шлях”. Гэты музей – як помнік І. П. Мележу.
Для карыстальнікаў бібліятэкі аддзел беларускай літаратуры падрыхтаваў выставу пад назвай “Мележава вёска : падарожжа ў Дом-музей Мележа ў Хойнікі”, якая пройдзе з 18 ліпеня па 18 жніўня, і бібліяграфічны спіс літаратуры, прадстаўленай на ёй. Прапануем карыстальнікам матэрыялы некаторых артыкулаў, змешчаных у перыядычных выданнях.
ЛІТАРАТУРА
1. Генаш, В. С. “А на зямлі яго не згасне след” : літаратурна-музычная кампазіцыя да 70-годдзя з дня нараджэння Івана Паўлавіча Мележа / В. С. Генаш, В. І. Смыкоўская // Беларуская літаратура : рэспубліканскі міжведамасны зборнік / рэдкал.: І. Ф. Штэйнер (гал. рэд.) [і інш.]. – Вып. 18. – Мн. : Універсітэцкае, 1990. – С. 150-157.
2. Гніламёдаў, У. Іван Мележ : нарыс жыцця і творчасці : для ст. шк. узросту / Уладзімір Гніламёдаў. – Мн. : Нар. асвета, 1984. – 128 с. : іл. – (Нар. пісьменнікі БССР).
3. Готовчиц, А. Домик в Глинище / А. Готовчиц // Советская Белоруссия. – 1983. – 6 февраля. – С. 4.
4. Далідовіч, Г. З Глінішча – у свет вялікі : да 85-годдзя з дня нараджэння Івана Мележа / Генрых Далідовіч // Полымя. – 2006. - № 2. – С. 160-165.
5. Міхайлаў, М. Музей Івана Мележа / М. Міхайлаў // Літаратура і мастацтва. – 1983. – 18 лютага. – С. 2-3.
6. Мыслівец, В. На зямлі Івана Мележа / Валянцін Мыслівец // Беларусь. – 1981. - № 4. – С. 7, 12-13.
7. Пархута, Я. Зіма ў Глінішчы : па мясцінах славутых землякоў / Яраслаў Пархута // Родная прырода. – 1981. - № 2. – С. 14-17, 20.
8. Правасуд, У. Мележаўскае сельбішча / У. Правасуд // Работніца і сялянка. – 1983. - № 4. – С. 10-11.
9. Сачанка, Б. Іван Паўлавіч з Глінішч / Барыс Сачанка // Маладосць. – 1980. - № 3. – С. 168-190.
10. Сказ пра Івана Мележа = Сказ об Иване Мележе / аўт.-склад. А. М. Адамовіч. – Мн. : Беларусь, 1984. – 64 с. : іл.
11. Успаміны пра Івана Мележа / склад. Л. Я. Пятрова-Мележ. – Мн. : Маст. літ., 1982. – 415 с. : іл.
12. Чэмер, М. Глінішча. Мележ… / Мікола Чэмер // Настаўніцкая газета. – 2010. – 4 верасня. – С. 8-9.