Мастацтва павінна быць мужным: гартаючы дзённікі І. П. Мележа
- Подробности
- Создано 23.11.2011 22:00
Аддзел беларускай літаратуры прадстаўляе адзінаццатую выставу з цыкла "А на зямлі яго не згасне след", прысвечанага 90-годдзю з дня нараджэння славутага пісьменніка Беларусі І. П. Мележа. Выстава будзе дзейнічаць з 18 лістапада па 18 снежня пад назвай "Мастацтва павінна быць мужным: гартаючы дзённікі І. П. Мележа".
Яшчэ раней за публіцыстычныя і мастацкія творы ў літаратурным набытку маладога літаратара з'явіліся творы іншага жанру – дзённікавыя запісы.
У гады армейскай службы Іван Мележ, па яго словах, "пачаў спрабаваць свае сілы ў прозе", вёў запісныя кніжкі, якія загінулі ў вайну. А больш сур'ёзная проза прыйшла ў сорак першым і ў сорак другім гадах у выглядзе ваенных дзённікаў. Для аўтара дзённік быў не толькі яго франтавой памяццю, а яшчэ і даверлівым спадарожнікам, разумным і спагадлівым сябрам, якому ў самыя цяжкія моманты можна было адкрыць душу.
У апошнія гады пісьменнік не аднойчы зазначаў, што ён разглядае ваенныя дзённікі як сапраўдны пачатак сваёй творчасці.
Паводле прызнання самога Мележа, дзённік ён пачаў весці з 22 чэрвеня 1941 года, непасрэдна з перадавой, але апублікаваў іх толькі напрыканцы 1960-х — у сярэдзіне 1970-х гадоў.
Мележаўскія запісы і на самой справе ўяўляюць сабой добрую, сумленную і мужную дакументальную прозу. У іх добра перадаюцца цяжкасці, што выпалі ў гады вайны на долю савецкіх людзей. Зразумела, што Іван Паўлавіч таксама поўнай мерай зведаў гэтыя цяжкасці.
Такім чынам, мележаўскія дзённікі маюць яшчэ і тую бясспрэчную каштоўнасць, што яны з'яўляюцца істотнай крыніцай дакладных звестак пра аўтара, дазваляюць добра адчуць яго патрыятычныя пачуцці, зразумець кола яго інтарэсаў у гады вайны, станаўленне яго чалавечай асобы, фарміраванне яго літаратурных густаў і сімпатый.
Для карыстальнікаў бібліятэкі аддзел беларускай літаратуры падрыхтаваў бібліяграфічны спіс літаратуры, прадстаўленай на книжнай выставе.
ЛИТЕРАТУРА
1. Бугаёў, Д. Бацькоўская зямля і вялікі свет // Вернасць прызванню: творчая індывідуальнасць І. Мележа / Д. Бугаёў — Мн. : Маст. літ., 1977. — С. 3—17.
2. Бярозкін, Р. Ваенныя дзённікі Івана Мележа // Паэзія — мае жыцце : літ.-крытыч. артыкулы / Р. Бярозкін. — Мн. : Маст. літ., 1989. — С. 368—373.
3. Гніламёдаў, У. Іван Мележ : нарыс жыцця і творчасці : для старэйшага шк. узросту / Ул. Гніламёдаў — Мн. : Нар. асвета, 1984. — 128 с. — (Народныя пісьменнікі БССР).
4. Кулешов, Ф. Подвиг художника: лит. путь И. Мележа / Ф. Кулешов. — Мн. : Изд-во БГУ, 1982. — 224 с.
5. Ляшук, В. Іван Мележ у школе : дапам. для настаўнікаў агульнаадукац. устаноў / В. Ляшук. — Мн. : Аверсэв, 2002. — 191 с. — ( Вывучэнне творчасці пісьменніка).
6. Мележ, І. Збор твораў : у 10 т. / І. Мележ. — Мн. : Маст. лiт., 1979. — Т. 9 : Першая кніга. Дзённікі, запісныя кніжкі. Накіды, слоўнік, пагаворкі, асобныя выразы. Аўтабіяграфічныя запіскі "У пачатку вайны". Крытыка, публіцыстыка 1946–1976. Каментарыі. — 1984. — 542 с.
7. Мележ, І. Збор твораў : у 6 т. / І. Мележ. — Мн. : Беларусь, 1969. — Т. 1 : Ваенны дзённік, апавяданні, аповесці. — 1969. — 415 с.
8. Мележ, И. Первая книга : дневники, тетради, из записных книжек: для ст. шк. возраста / И. Мележ. — Мн. : Юнацтва, 1984. — 72 с.
9. Мележ, І. Першая кніга : дзённік, сшыткі, з запісных кніжак / І. Мележ. — Мн. : Маст. лiт., 1977. — 271 с.
10. Мележ, І. Роздумы : вытрымкі з дзённікаў і публіцыстычных нататкаў / І. Мележ // Роднае слова. — 1996. — № 2. — С. 153—155.
11. Мележ, І. 317 дзён вайны. Дзённік 1941–42 гг. / І. Мележ // Маладосць. — № 3. — С. 81—116.
12. Мележ, І. У гарах дажджы : апавяданні / І. Мележ. — Мн. : Дзяржвыд. БССР, 1957. — 221 с.
13. Мяснікоў, А. "Я наглядаю з увагаю за фактамі жыцця...": Іван Мележ — публіцыст /А. Мяснікоў // Полымя. — 2011. — № 2. — С. 119—125.
14. Мятліцкі, М. Мой Мележ: да 90-годдзя з дня нараджэння Івана Мележа / М. Мятліцкі // Полымя. — 2011. — № 2. — С. 145—154.