- Подробности
- Создано 28.09.2011 06:07
Імя Івана Пятровіча Шамякіна, народнага пісьменніка, акадэміка НАН Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы, шырока вядомае ў нашай рэспубліцы і далёка за яе межамі.
(1921—2004)
Нарадзіўся Іван Шамякін 30 студзеня 1921 года. Генетычныя карані пісьменніка – у вёсцы Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Адсюль паходзяць яго бацькі, дзяды, усе продкі.
Іван Шамякін упісаў у гісторыю тысячагадовага беларускага пісьменства сваю адметную старонку ў выглядзе папулярных раманаў, аповесцяў, апавяданняў, п'ес, кінасцэнарыяў, нарысаў, дзённікавых запісаў, публіцыстычных і літаратурна-крытычных артыкулаў... Яго творы розных жанраў уяўляюцца ў цэлым шматтыражнай і шматмоўнай бібліятэкай.
Алесь Савіцкі, пісьменнік:
Патрыярх беларускага мастацкага слова, ён быў верны гэтаму свай му жыццёваму і творчаму крэда кожнае імгненне на сваім доўгім і няпростым жыццёвым шляху. Ён жыў, нібыта паўтараючы тое, чым жыла душа бліскучага рускага паэта, творцы сусветна вядомага, песняра прыгажосці і абсягаў разанскіх: "Я смеялся, и плакал, и пел, и за этою странной забавой оглянуться на жизнь не успел". У мастацкім летапісе эпохі, які стварала і стварае беларускае мастацкае слова, шамякінскія літаратурныя творы, здабытак той "странной забавы", знітаваліся ў трапяткі і моцны ланцуг, усе звёны якога іскраць і зіхацяць непаўторнай прыгажосцю, нібыта выразаныя з бурштыну, зацалаванага і адшліфаванага марской хваляй.
Да 90-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка аддзел беларускай літаратуры падрыхтаваў цыкл выстаў пад назвай «СЭРЦА НА ДАЛОНІ ЧАСУ».
ТАЛЕНТ, ДАДЗЕНЫ БОГАМ: ТВОРЧАЯ ІНДЫВІДУАЛЬНАСЦЬ І. П. ШАМЯКІНА
СЫН СВАЙГО ЧАСУ: ВЯЛІКАЯ АЙЧЫННАЯ ВАЙНА Ў ТВОРАХ ПІСЬМЕННІКА
У СКАРБОНКУ НАСТАЎНІКАМ: ВЫВУЧЭННЕ ТВОРЧАСЦІ ШАМЯКІНА Ў ШКОЛЕ
ГАРТАВАННЕ Ў БАРАЦЬБЕ: ПА СТАРОНКАХ АПОВЕСЦІ «ГАНДЛЯРКА І ПАЭТ»
ЛЮДЗІ – ГЭТА САМАЕ КАШТОЎНАЕ: МАРАЛЬНАЯ ПРАБЛЕМАТЫКА РАМАНА «СЭРЦА НА ДАЛОНІ»
ПЯТРО ШАПЯТОВІЧ І ЯГО АДНАГОДКІ: ШЛЯХАМІ ГЕРОЯЎ ПЕНТАЛОГІІІ «ТРЫВОЖНАЕ ШЧАСЦЕ»
ЛЮБОЎ МАЦІ МАЦНЕЙ ЗА СМЕРЦЬ: ВОБРАЗ ЖАНЧЫНЫ Ў ТВОРАХ І. П. ШАМЯКІНА
ТЫПАЛОГІЯ БЯДЫ: ТЭМА ЧАРНОБЫЛЯ Ў ТВОРЧАСЦІ ІВАНА ШАМЯКІНА
ВЯЛІКІЯ ТАКСАМА ЛЮДЗІ: ЭПІСТАЛЯРНАЯ СПАДЧЫНА І. П. ШАМЯКІНА
СЕЙБІТ ДАБРЫНІ І ЧАЛАВЕЧНАСЦІ: УСПАМІНЫ ПРА ІВАНА ШАМЯКІНА
ЧАЛАВЕК З ПАРНАСА: ІВАН ШАМЯКІН І МАСТАЦТВА
КЛАСІКІ НЕ ПАМІРАЮЦЬ: УВЕКАВЕЧАННЕ ПАМЯЦІ І. П. ШАМЯКІНА