Людзі – гэта самае каштоўнае… : маральная праблематыка рамана “Сэрца на далоні"
- Подробности
- Создано 29.09.2011 08:12
Раман “Сэрца на далоні” пісаўся адначасова з пенталогіяй “Трывожнае шчасце”. Апісваючы канкрэтны перыяд у жыцці нашага народа (“шэсць гадоў пасля ХХ з’езда партыі”, на якім быў асуджаны культ асобы Сталіна), пісьменнік ставіць у рамане найважнейшыя філасофскія праблемы: адказнасці чалавека за сябе і свае ўчынкі; удзячнасці і чалавечнасці; служэння людзям і вернасці сваёй сям’і, сяброўству; праблему бацькоў і дзяцей і адказнасці за будучыню нацыі – моладзь…
Жыццё сямейна-бытавое, грамадскае, палітычнае, яго глыбінны сэнс і цэласная плынь становяцца зместам рамана Шамякіна пра перабудову, пра новае, пра маральнае ўдасканаленне людзей, пра вечна прыгожую, прасвечаную сонцам, расквечаную фарбамі прыроду.
Для карыстальнікаў бібліятэкі аддзел беларускай літаратуры падрыхтаваў выставу пад назвай “Людзі – гэта самае каштоўнае… : маральная праблематыка рамана “Сэрца на далоні”, якая пройдзе з 18 мая па 18 чэрвеня, і аднаіменны бібліяграфічны спіс літаратуры, прадстаўленай на ёй. Увазе наведвальнікаў сайта прапаноўваецца кароткі агляд некаторых кніг.
Каваленка, В. А. Іван Шамякін : нарыс жыцця і творчасці / В. А. Каваленка. – Мн. : Нар. асвета, 1980. – 207 с. – (Народныя пісьменнікі БССР). Аўтар знаёміць чытачоў з жыццёвым і творчым шляхам народнага пісьменніка Івана Шамякіна, аналізуе яго творы, выяўляючы творчую манеру і шырокі тэматычны дыяпазон пісьменніка, прыводзіць цікавыя факты з яго жыцця. Адрасуецца вучням і шырокаму колу чытачоў. |
|
Мішчанчук, М. І. Пра раман І. Шамякіна “Сэрца на далоні”: праблематыка, вобразы / М. І. Мішчанчук // Беларуская літаратура : сачыненні, творчыя працы / М. І. Мішчанчук. – Мн. : Аверсэв, 2010. – С. 314–317. – (Школьнікам, абітурыентам, навучэнцам). У кнізе вядомага літаратуразнаўцы, пісьменніка, аўтара многіх дапаможнікаў для студэнтаў і вучняў падаюцца тэксты сачыненняў і вядзецца грунтоўная размова пра тое, як пісаць самастойна творчыя працы. Літаратурныя факты падаюцца з улікам дасягненняў беларускага літаратуразнаўства за апошнія гады. Дапаможнік адрасуецца навучэнцам і настаўнікам агульнаадукацыйных устаноў. |
|
Шамякін, І. П. Іван Шамякін. Летапісец эпохі : успаміны, інтэрв'ю, эсэ / уклад. Алесі Шамякінай. – Мн. : Маст. лiт., 2010. – 382 с. : іл. – (Жыццё знакамітых людзей Беларусі : ЖЗЛБ). Кніга прысвечана памяці Івана Шамякіна (1921–2004), народнага пісьменніка Беларусі. У ёй, любоўна ўкладзенай і падрыхтаванай да друку дачкой славутага празаіка, А.І. Шамякінай, праз успаміны сваякоў, сяброў, літаратараў, архітэктараў, жывапісцаў паўстае вобраз Мастака і Чалавека ва ўсёй яго філасофскай велічы і прыгажосці. Абаяльны, дасціпны, таленавіты творца, глыбокі філосаф і эрудыт, ён застанецца ў гісторыі беларускай культуры прыкладам самаадданага служэння Радзіме. |
|
Шамякін, І. П. Сэрца на далоні : раман / І. П. Шамякін. – Мн. : Маст. літ., 2001. – 414 с. – (Беларуская проза ХХ стагоддзя). У рамане народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна ўзнімаюцца праблемы грамадзянскай адказнасці чалавека перад самім собой, народам, гісторыяй, асуджаюцца страх, які калечыў душы нават тых, хто шчыра ваяваў, занядбанне чалавечай маралі, кар’ерызм. |
|
Шамякін, І. П. Сэрца на далоні : раман / І. П. Шамякін. – Мн. : Маст. літ., 2007. – 542 с. – ( Бібліятэка школьніка). Перавыданне вядомага рамана, прысвечанага жыццю гарадской інтэлігенцыі. |
|
ЛІТАРАТУРА
1. Бельскі, А.І. Раман І. Шамякіна "Сэрца на далоні" : (11 клас) / А.І. Бельскі // Беларуская мова і літаратура. Серыя "У дапамогу педагогу". – 2009. – № 8. – С. 14–17.
2. Гусак, С. Падзенне гукана / С. Гусак // Пафас праўды : некаторыя пытанні беларус. літаратуры / уступ. артыкул У. Калесніка, Ю. Пшыркова – Мінск : Маст. літ., 1973. – С. 116–133.
3. Мірошнікава, Т. У. Карткі з індывідуальнымі заданнямі па раману І. Шамякіна "Сэрца на далоні" : 11 клас / Т.У. Мірошнікава // Беларуская мова і літаратура. – 2008. – № 9. – С. 33–37.
4. Мішчанчук М.І. Пра раман І. Шамякіна “Сэрца на далоні” : праблематыка, вобразы / М.І. Мішчанчук // Беларуская літаратура : сачыненні, творчыя працы. – Мн. : Аверсэв, 2010. – 416 с. – (Школьнікам, абітурыентам, навучэнцам).
5. Навумчык, М.І. Вывучэнне рамана І. Шамякіна "Сэрца на далоні" : (тэставае заданне, 11 клас) / М.І. Навумчык // Беларуская мова і літаратура. Серыя "У дапамогу педагогу". – 2009. – № 8. – С. 18–20.
6. Шамякін, І.П. Збор твораў : у 2 т. / І.П. Шамякін. – Мн. : Саюз пісьменнікаў Беларусі, 2009.– Т. 1 : 1945–1980. – 1744 с.
7. Шамякін, І.П. Збор твораў : у 5 т. / І.П. Шамякін. – Мн. : Беларусь, 1965. – Т. 5 : Сэрца на далоні. – 1966. – 500 с.
8. Шамякін, І.П. Збор твораў : у 6 т. / І.П. Шамякін. – Мн. : Маст. літ., 1977. – Т. 4 : Сэрца на далоні; Шлюбная ноч. – 1978. – 573 с.
9. Шамякін, І.П. Збор твораў : у 7 т. / І.П. Шамякін. – Мн. : Маст. літ., 2003. – Т. 3. Сэрца на далоні : раман; Гандлярка і паэт : аповесць. – 2004. – 542 с.
10. Шамякін, І.П. Сэрца на далоні : раман / І П. Шамякін. – Мн. : Беларусь, 1969. – 496 с.
11. Шамякін, І.П. Сэрца на далоні : раман / І.П. Шамякін. – Мн. : Беларусь, 1964. – 443 с.
12. Шамякін, І.П. Сэрца на далоні : раман / І.П. Шамякін. – Мн. : Маст. літ., 2008. – 542 с. – (Бібліятэка школьніка).
13. Шамякін, І.П. Сэрца на далоні : раман / І.П. Шамякін. – Мн. : Маст. літ., 2001. – 414 с. – (Беларуская проза ХХ стагоддзя).
14. Шамякін, І.П. Сэрца на далоні : раман / І.П. Шамякін. – Мн. : Маст. літ., 2007. – 542 с. – (Бібліятэка школьніка).
15. Шамякін, І.П. Сэрца на далоні; Гандлярка і паэт : раман, аповесць / І.П. Шамякін. – Мн. : Маст. літ., 2002. – 670 с. – ( Школьная бібліятэка).