Вялікія таксама людзі: эпісталярная спадчына І. П. Шамякіна”
- Подробности
- Создано 28.09.2011 08:00
Шматбакова і яскрава погляды І. Шамякіна на мову, літаратуру, культуру адлюстраваны ў яго дзённіках апошніх дзесяцігоддзяў. Дзённікавыя запісы ўвайшлі ў зборнік пісьменніка “Карэнні і галіны” (1986), склалі асобную кнігу “Роздум на апошнім перагоне” (1995).
У слове “да чытача” творца тлумачыць, што, мабыць, дзённікі – “самы масавы жанр літаратуры”. Дзённікі аўтар называе чалавечымі дакументамі. Пры гэтым падкрэслівае, што яны “у адрозненні ад навуковай працы, мастацкага твора… нават лірычнага верша, дзе мае быць аб’ектыўнасць, вызначаюцца глыбокай суб’ектыўнасцю”, бо “гэта – дакумент настрою аўтара” . На думку пісьменніка, “менавіта ў гэтым і цікавасць” дзённіка.
Для карыстальнікаў бібліятэкі аддзел беларускай літаратуры падрыхтаваў выставу пад назвай “Вялікія таксама людзі : эпісталярная спадчына І. П. Шамякіна”, якая пройдзе з 18 верасня па 18 кастрычніка, і аднайменны бібліяграфічны спіс літаратуры, прадстаўленай на ёй. Увазе наведвальнікаў сайта прапаноўваецца кароткі агляд некаторых кніг.
ПЫТАННІ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ КУЛЬТУРЫ Ў ДЗЁННІКАХ ІВАНА ШАМЯКІНА
Бельскі, А. І. Пытанні нацыянальнай культуры ў дзённіках Івана Шамякіна // Нацыянальнае і агульначалавечае ў славянскіх літаратурах : матэр. міжнар. навук. канферэнцыі, 19–20 верас.2007 г. : у 2 ч. / рэдкал.: І. Ф. Штэйнер (адказ. рэд.) [і інш.]. – Гомель, 2007. – Ч.1. – С. 58—62. |
|
Каваленка, В.А. Іван Шамякін : нарыс жыцця і творчасці / В.А. Каваленка. – Мн. : Нар. асвета, 1980. – 207 с. – (Народныя пісьменнікі БССР). Аўтар знаёміць чытачоў з жыццёвым і творчым шляхам народнага пісьменніка Івана Шамякіна, аналізуе яго творы, выяўляючы творчую манеру і шырокі тэматычны дыяпазон пісьменніка, прыводзіць цікавыя факты з яго жыцця. Адрасуецца вучням і шырокаму колу чытачоў. |
|
Саламаха, У. П. Сусвет дабрыні : эсэ, артыкулы, дыялогі / У. П. Саламаха. – Мн. : Маст. літ., 2005. – 286 с. У новую кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі пісьменіка Уладзіміра Саламахі ўвайшлі эсэ, артыкулы аб літаратуры, літаратурныя партрэты некаторых беларускіх пісьменнікаў, а таксама размова аўтара з калегамі па пяру аб сённяшнім літаратурным працэсе, іх творчасці і жыцці. |
|
Шамякін, І. П. Карэнні і галіны : партрэты настаўнікаў, сяброў, бацькоў, сваякоў, штрыхі аўтапартрэта / І. П. Шамякін. – Мн. : Маст. літ., 1986 . – 397 с. У кнігу ўвайшлі тры раздзелы : першы – самы невялікі па аб’ёме – артыкулы пра творчасць класікаў і сучасных пісьменікаў: Л. Талстога, М. Шолахава, Я. Коласа, К. Крапівы, А. Ганчара, У. Карпава, другі – літаратурныя партрэты, трэці – выбранае з дзённікаў апошніх гадоў. |
|
Шамякін, І.П. Іван Шамякін. Летапісец эпохі : успаміны, інтэрв'ю, эсэ / уклад. Алесі Шамякінай. – Мн. : Маст. лiт., 2010. – 382 с. : іл. – (Жыццё знакамітых людзей Беларусі : ЖЗЛБ). Кніга прысвечана памяці Івана Шамякіна (1921–2004), народнага пісьменніка Беларусі. У ёй, любоўна ўкладзенай і падрыхтаванай да друку дачкой славутага празаіка А.І. Шамякінай, праз успаміны сваякоў, сяброў, літаратараў, архітэктараў, жывапісцаў паўстае вобраз Мастака і Чалавека ва ўсёй яго філасофскай велічы і прыгажосці. Абаяльны, дасціпны, таленавіты творца, глыбокі філосаф і эрудыт, ён застанецца ў гісторыі беларускай культуры прыкладам самаадданага служэння Радзіме. |
|
Шамякін, I.П. Роздум на апошнiм перагоне : дзённiкi 1980–1995 гадоў / І.П. Шамякін. – Мн. : Маст. лiт., 1998. – 527 с. “Роздум на апошнiм перагоне” – так назваў народны пісьменнік Іван Шамякін кнігу сваіх дзённікаў-успамінаў. Пісьменнік, які многія дзесяцігоддзі быў у цэнтры літаратурнага і грамадскага жыцця, пятнаццаць апошніх гадоў, з перапынкамі, вядзе дзённікі. Але гэта не толькі запісы падзей бягучага дня. Гэта расказ пра сваё маленства, пра дзеда, бацьку, маці, пра жонку, дзяцей, сваякоў, пра людей, з якімі разам ваяваў у суровыя гады ваеннага ліхалецця. |
|
ЛІТАРАТУРА
1. Беларускія пісьменнікі : бібліягр. слоўнік : у 6 т. — Мн. : БелЭН, 1992 — . Т. 6 : Талалай Яфiмаў. — 1995. — 682 с.
2. Бельскі, А. І. Пытанні нацыянальнай культуры ў дзённіках Івана Шамякіна // Нацыянальнае і агульначалавечае ў славянскіх літаратурах : матэр. міжнар. навук. канферэнцыі, 19–20 верас.2007 г. : у 2 ч. / рэдкал.: І. Ф. Штэйнер (адказ. рэд.) [і інш.]. — Гомель, 2007. — Ч.1. — С. 58—62.
3. Бур’ян, Б. Размова шчырая, зацікаўленая / Барыс Бур’ян // Полымя. — 1973. — № 10. — С. 234—238.
4. Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя : у 4 т. / навук. рэд. В. А. Каваленка. — Мн. : Беларуская навука — Т. 3 : 1941—1965. — 2001. — 952 с.
5. Журавлев, В. Уроки памяти / В. Журавлев // Неман. — 1988. — № 2. — С. 173—175.
6. Каваленка, В. А. Іван Шамякін : нарыс жыцця і творчасці / В. А. Каваленка. — Мн. : Нар. асвета, 1980. — 207 с. — (Народныя пісьменнікі БССР).
7. Марціновіч, А. Тое, што ў сэрцы / Алесь Марціновіч // Полымя. — 1987. — № 9. — С. 215—318.
8. Саламаха, У. П. Сусвет дабрыні : эсэ, артыкулы, дыялогі / У. П. Саламаха. — Мн. : Маст. літ., 2005. — 286 с.
9. Шамякин, И. Корни и ветви : из дневника последних лет / Иван Шамякин // Неман. — 1986. — № 11. — С. 9—68.
10. Шамякін, I. П. Роздум на апошнiм перагоне : дзённiкi 1980–1995 гадоў / І. П. Шамякін. — Мн. : Маст. лiт., 1998. — 527 с.
11. Шамякін, І. Карэнні і галіны: з дзённікаў апошніх год / Іван Шамякін // 1985. — № 8. — С. 10—87.
12. Шамякін, І. П. Размова з чытачом : артыкулы, выступленні, дзённікі / І. П. Шамякін. — Мн.: Маст. літаратура, 1973. — 300 с.
13. Шамякін, І. П. Іван Шамякін. Летапісец эпохі : успаміны, інтэрв'ю, эсэ / уклад. Алесі Шамякінай. — Мн. : Маст. лiт., 2010. — 382 с. : іл. — (Жыццё знакамітых людзей Беларусі : ЖЗЛБ).
14. Шамякін, І. П. Карэнні і галіны : партрэты настаўнікаў, сяброў, бацькоў, сваякоў, штрыхі аўтапартрэта / І. П. Шамякін. — Мн. : Маст. літ., 1986. — 397 с.