eye

База данных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База данных «Человек года Витебщины»

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База данных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База данных «Художники Витебщины»

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

База данных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База данных «Каталог подписных изданий»
  • vicebskij-kraj-2019
banner-90-years-library-2019
banner-Bykov-2019

kolas-m 

 

Імя Якуба Коласа (сапр. Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча), народнага паэта Беларусі, двойчы лаўрэата Дзяржаўных прэмій СССР – за зборнік вершаў (1946) і паэму “Рыбакова хата” (1949), акадэміка АН Беларусі (1928), заслужанага дзеяча навукі Беларусі (1944) шырока вядомае ў нашай рэспубліцы і далёка за яе межамі.


Kolas

(1882–1956)

 

Нарадзіўся Я. Колас 3 лістапада 1882 года ў сям’і лесніка. Малая радзіма класіка айчыннай літаратуры – засценак Акінчыцы Мінскага павета (цяпер у межах г. Стоўбцы Мінскай вобласці). Дзіцячыя гады будучага пісьменніка прайшлі ў лесніковых сядзібах Ласток (Сухошчына), Альбуць, што непадалёк ад в. Мікалаеўшчына, адкуль бацькі былі родам.

Творчая постаць Я. Коласа ў беларускай літаратуры фенаменальная. Ён выявіў сябе як магутны нацыянальны паэт, глыбокі, удумлівы празаік, драматург, публіцыст, педагог, перакладчык, вучоны і грамадскі дзеяч. Якуб Колас упісаў у гісторыю тысячагадовага беларускага пісьменства сваю адметную старонку ў выглядзе вершаў, паэм, алегарычных апавяданняў (“Казкі жыцця”), аповесцяў (“На прасторах жыцця”, “Дрыгва”, “Адшчапенец” і інш.), п’ес, педагагічных прац, публіцыстычных і літаратурна-крытычных артыкулаў… А трылогія “На ростанях” – адна з цікавейшых вяршынь у творчых пошуках Коласа-празаіка, твор канкрэтнай індывідуальнасці.


Міхась Лынькоў, пісьменнік:

– Яго светлая і чаруючая паэзія – гэта жывое дыханне народа, увасабленне яго мудрасці, яго любві да жыцця, да працы, яго спрадвечнага імкнення да свабоды і шчасця чалавека.


Кандрат Крапіва, пісьменнік:

– Янка Купала і Якуб Колас – два шчырыя сябры, два волаты беларускай літаратуры, яе гордасць і слава. Іх вялікая дружба пачалася ў бурныя гады рэвалюцыі 1905 года, калі яны, маладыя і мужныя, упершыню выйшлі на літаратурную арэну, каб змагацца за свабоду і шчасце беларускага народа, якому яны прысвяцілі ўсё сваё жыццё…

 

Імем Коласа названы Інстытут мовазнаўства і Цэнтральная навуковая бібліятэка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр у Віцебску, плошчы і вуліцы, школы і бібліятэкі ў многіх населеных пунктах Беларусі, буйное вытворчае паліграфічнае прадпрыемства ў Мінску.

Працуюць Літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа ў Мінску (з філіялам, які ўключае мемарыяльныя сядзібы Акінчыцы, Альбуць, Ласток, Смольня), літаратурна-этнаграфічныя музеі ў Люсіне і Пінкавічах. Створаны Коласаўскі заказнік у Стаўбцоўскім раёне, дзе адкрыты мастацка-мемарыяльны комплекс "Шлях Коласа", які налічвае больш за 40 драўляных скульптур па матывах твораў пісьменніка. Грамадскія літаратурныя музеі дзейнічаюць у сярэдніх школах вёсак Люсіна Ганцавіцкага, Пінкавічы Пінскага раёнаў Брэсцкай вобласці, Верхмень Смалявіцкага, Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага, пасёлка Лясны Мінскага раёнаў Мінскай вобласці.

Помнікі Коласу пастаўлены на плошчы яго імя ў Мінску і на магіле на Вайсковых могілках, на радзіме ў вёсцы Мікалаеўшчына, у горадзе Навагрудку Гродзенскай вобласці, вёсцы Плоскае Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі існуе мемарыяльны пакой Коласа. На будынках, дзе жыў і працаваў народны паэт Беларусі ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі.  Вобраз пісьменніка ўвасоблен ў творах выяўленчага мастацтва. Партрэт пісьменніка змяшчаўся на паштовых марках і паштоўках, на манеце, выпушчанай да 110-годдзя з дня яго нараджэння. Жыццё і дзейнасць Якуба Коласа пакладзены ў аснову фільмаў: "Народны паэт" (1952 г.), "Якуб Колас" (1962 г.), "Дзядзька Якуб" (1982 г.).

Творы Якуба Коласа ўвасоблены ў тэатральным, музычным, кінематаграфічным мастацтве. У тэатрах ставіліся п'есы паводле яго апавяданняў, аповесцей, трылогіі. Ю. Семянякам створана опера па паэме "Новая зямля", Ю. Багатыровым па аповесці "Дрыгва" - опера "У пушчах Палесся". На словы Якуба Коласа напісана шмат музычных твораў.  Кампазітары выкарыстоўвалі коласаўскую паэзію для напісання песень і рамансаў. Яшчэ ў 1929 г. быў зняты фільм "Песня вясны" (рэжысёр В. Гардзін) паводле аповесці Якуба Коласа "На прасторах жыцця". У 1960–1961 гг. экранізавана трылогія "На ростанях" (фільм "Першыя выпрабаванні", рэжысёр Ул. Корш-Саблін).

За межамі Беларусі з творчасцю Якуба Коласа знаёмы жыхары многіх краін свету. Яго творы (пераважна паэтычныя) перакладзены больш чым на 40 замежных моў, у тым ліку на найбольш распаўсюджаныя – англійскую, нямецкую, французскую, іспанскую, кітайскую. Асобае месца сярод перакладаў твораў займаюць выданні на славянскіх мовах – рускай, польскай, украінскай. На рускай мове ў розны час выходзілі тры зборы твораў Якуба Коласа. Рэгулярна праводзяцца прысвечаныя творчасці паэта Міжнародныя навуковыя канферэнцыі, па выніках якіх выдаюцца зборнікі матэрыялаў "Каласавіны".

Да 130-годдзя з дня нараджэння народнага песняра Беларусі аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі падрыхтаваў цыкл выстаў пад назвай «ДУМ УЛАДАР – МУДРЫ, ЗЯМНЫ, НЕЗАБЫЎНЫ».


arrow Выпрабаванне на чалавечнасць: хрысціянская філасофія жыцця ў прозе Я. Коласа

arrow Энцыклапедыя народнага побыту : асаблівасці паэмы Я. Коласа “Новая зямля"

arrow Я вас любіў чыстым юнацкім сэрцам…: Я. Колас – педагог

arrow Духоўны запавет моладзі: агульначалавечае, нацыянальнае і сацыяльнае ў трылогіі Я. Коласа “На ростанях”

arrow Коласаўскія адрасы радзімы: памятныя мясціны, музеі, помнікі

arrow Вечная прага нязбытнага: мастацкія нюансы паэмы Я. Коласа “Сымон-музыка”

arrow Пра тое ведаюць людзі: перачытваючы “Казкі жыцця” Я. Коласа

arrow Шматграннасць адлюстравання: Якуб Колас у мастацтве

arrow Што захавала ўдзячная памяць: узгадваючы Коласа

arrow Так пісаў Я. Колас: моўнае багацце літаратурнай спадчыны пісьменніка

arrow Стаіць мая хата між хвой кучаравых…: малавядомыя факты з біяграфіі Я. Коласа

arrow Пад жыватворным уплывам Коласа: творчасць песняра ў кантэксце сусветнай літаратуры