НА ВАСТРЫІ ПАЛІТЫКІ І ДЫПЛАМАТЫІ
ПУБЛІЦЫСТЫКА Я. КУПАЛЫ
Пачатак літаратурнай і публіцыстычнай дзейнасці Янкі Купалы звязаны непасрэдна з працай у газеце «Наша ніва». Купала з'яўляўся яе рэдактарам і меў магчымасць выступаць з нататкамі і артыкуламі па розных надзённых пытаннях. Доўгі час публіцыстычная спадчына паэта заставалася параскіданай у перыядычных выданнях. Толькі нязначная частка яе была ўключана ў асобныя выданні яго твораў. Між тым, большасць публіцыстычных твораў Янкі Купалы ўзнімаецца да ўзроўню сапраўды мастацкіх здабыткаў, бо ў артыкуле ці нарысе, звычайным допісе ў газету ці фельетоне, звароце да народа ці адкрытым лісце ў рэдакцыю ёсць думка аўтара, выкліканая пэўнай з'явай грамадскага жыцця, ёсць выразна выяўленыя адносіны да гэтай з'явы.
Своеасаблівыя ў плане ідэйнай накіраванасці, купалаўскія артыкулы сталі асабняком у яго творчай спадчыне. Іх можна лічыць дакументамі, якія дапамагаюць цэласна ўявіць поўныя драматызму і выпрабаванняў жыццё і творчую дзейнасць вялікага нацыянальнага паэта.
СПІС ЛІТАРАТУРЫ |
1. Гілевіч, Н. Гэта было яго несціханым і нясцерпным болем / Н. Гілевіч // Народная воля. — 1998. — 11 сак. — С. 1—2.
2. Дарашчонак, П. Пытанні будаўніцтва нацыянальнай дзяржаўнасці ў купалаўскай публіцыстыцы 1919—1920 гг. / П. Дарашчонак // Беларускi гiстарычны часопiс. — 2007. — № 6. — С. 3—8.
3. Ермалёнак, В. Публіцыстыка Янкі Купалы на ўроках гісторыі ў сярэдняй школе / В. Ермалёнак // Краязнаўчая газета. — 2008. — № 27 (ліп.). — С. 5.
4. Круталевіч, В. Публіцыстычныя артыкулы Янкі Купалы 1919—1920 гг. / В. Круталевіч // Спадчына. — 1989. — № 2. — С. 19—21.
5. Купала, Я. Вера і нацыянальнасць / Я. Купала // Роднае слова. — 2000. — № 9. — С. 98.
6. Купала, Я. Поўны збор твораў : у 9 т. / Я. Купала. — Мн. : Маст. літ., 2002. — Т. 8 : Артыкулы, нататкі, выступленні, калектыўныя творы. — 462 с.
7. Купала, Я. Публіцыстыка / Я. Купала ; рэдкал.: А. Лойка [і інш.]. — Мн. : Маст. літ., 1972. — 287 с.
8. Ліякумовіч, Ц. Заклік да змагання, заклік да перамогі / Ц. Ліякумовіч // Беларуская літаратура / гал. рэд. М. М. Грынчык. — Мн. : Універсітэцкае, 1985. — Вып. 13. — С. 3—12.
9. Смолкін, М. Публіцыстыка Янкі Купалы / М. Смолкін // Полымя. — 1956. — № 6. — С. 138—146.
10. Трус, М. На вастрыі палітыкі і дыпламатыі : апошнія дні ў Славакіі : забытае інтэрв'ю Янкі Купалы, 1935 г. / М. Трус // Роднае слова. — 2008. — № 6. — С. 20—25.
11. Трусаў, А. Незалежная беларуская дзяржава вачыма Янкі Купалы / А. Трусаў // Наша слова. — 2004. — 28 ліп. — С. 3.
12. Філімонава, Н. В. Фразеалагічныя адзінкі як сродкі публіцыстычнага тэксту / Н. В. Філімонава // Веснiк Вiцебскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта. — 2007. — № 1. — С. 92—97.
13. Янка Купала. «Мне сняцца сны аб Беларусі...» : успаміны, эсэ, артыкулы, дакументы / уклад. Г. Шаблінскай. — Мн. : Маст. літ., 2012. — 700, [1] с., [24] л. каляр. іл. — (Жыццё знакамітых людзей Беларусі).
КНІГІ |
Купала, Я. Поўны збор твораў : у 9 т. / Я. Купала. — Мн. : Маст. літ., 2002. — Т. 8 : Артыкулы, нататкі, выступленні, калектыўныя творы. — 462 с.
У восьмы том Збору твораў увайшлі публіцыстычныя творы Янкі Купалы. |
|
Купала, Я. Публіцыстыка / Я. Купала ; рэдкал. : А. Лойка [і інш.]. — Мн. : Маст. літ., 1972. — 287 с. У кнізе змешчаны артыкулы, нарысы, рэцэнзіі, прамовы, інтэрв'ю, успаміны і іншыя публіцыстычныя творы народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. |
|
|
|
Янка Купала. «Мне сняцца сны аб Беларусі...» : успаміны, эсэ, артыкулы, дакументы / уклад. Г. Шаблінскай. — Мн. : Мастацкая літаратура, 2012 — 700, [1] с., [24] л. каляр. іл. — (Жыццё знакамітых людзей Беларусі). У кнізе сабраны матэрыялы, якія раскрываюць перыпетыі жыццёвага і творчага лёсу песняра-прарока, заснавальніка новай беларускай літаратуры, першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. У выданне таксама ўключаны некаторыя афіцыйныя дакументы, лісты, артыкулы, якія тлумачаць асаблівасці гістарычнай эпохі, у якой выпала жыць паэту. |
|