КУПАЛАВА СПАДЧЫНА Ў СУСВЕТНЫМ КАНТЭКСЦЕ
ЛІТАРАТУРНЫЯ СУВЯЗІ КУПАЛЫ
Янка Купала – гэта імя, вядомае нам з дзяцінства. Велічная постаць гэтага песняра суправаджае кожнага свядомага беларуса ўсё жыццё. І толькі з цягам часу разумееш, што яго творы – не толькі наш нацыянальны здабытак. Шматгранная дзейнасць беларускага класіка была падпарадкавана галоўнай мэце – праз глыбокае вобразнае спасціжэнне нацыянальнага багацця, нацыянальнага характару беларуса, праз праўдзівае адлюстраванне беларускай рэчаіснасці ў яе разнастайных праявах вывесці нацыянальнае пісьменства на якасна новыя вышыні, паставіць беларускую літаратуру разам з іншымі літаратурамі свету. І яму ўдалося данесці каларыт беларускай ментальнасці, унікальныя нацыянальныя вобразы да жыхароў многіх краін свету.
Творчай спадчыне паэта наканавана шчаслівая доля: яна не толькі навечна залатымі літарамі ўпісваецца ў гісторыю нацыянальнай культуры, не толькі з'яўляецца прадметам нацыянальнай гордасці, але і становіцца з'явай агульначалавечай, сусветнай. У гэтым яшчэ раз пераконваешся сёння, гартаючы шматлікія выданні твораў Я. Купалы на балгарскай, польскай, чэшскай, нямецкай, французскай і іншых мовах. Творчасць паэта вывучаюць ва ўсім свеце.
СПІС ЛІТАРАТУРЫ |
1. Бурбоўская, А. Янка Купала і Масква : [літаратурная крытыка] / А. Бурбоўская // Роднае слова. — 2007. — № 7. — С. 76—77.
2. Гарадніцкі, Я. Польскамоўная творчасць Янкі Купалы ў беларускім літаратурным кантэксце / Я. Гарадніцкі // Роднае слова. — 2008. — № 7. — С. 8—10.
3. Казыра, Л. Купала на радзіме Шэкспіра / Л. Казыра // Літаратура і мастацтва. — 1982. — 22 кастр. — С. 4.
4. Корсакас, К. Янка Купала і літоўская літаратура / К. Корсакас // Полымя. — 1952. — № 12. — С. 140—142.
5. Рукапісная спадчына Янкі Купалы : каталог / уклад. А. У. Бурбоўская. — Мн. : Чатыры чвэрцi, 2008. — 480 с.
6. Сакалоўскі, У. У шырокі свет / У. Сакалоўскі // Голас Радзімы. — 1983. — 27 студз. — С. 7.
7. Трус, М. Некаторыя падрахункі паездкі Янкі Купалы па Чэхаславакіі ў 1935 г. / М. Трус // Роднае слова. — 2008. — № 12. — С. 15—18.
8. Трус, М. Славацкія сустрэчы Янкі Купалы : Гана Грэгарава, Ян Понічан, Гейза Вамаш / М. Трус // Роднае слова. — 2008. — № 8. — С. 18—21.
9. Тычка, Г. Янка Купала і Уладыслаў Сыракомля / Г. Тычка // Полымя. — 1999. — № 12. — С. 187—203.
10. Чарота, І. Янка Купала і Югаславія : [літаратурная крытыка] / І. Чарота // Маладосць. — 2007. — № 6. — С. 70—78.
11. Янка Купала і Якуб Колас у кантэксце славянскіх літаратур : матэрыялы Міжнароднай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі, (Мінск, 3—4 кастрычніка 2002 г.) / гал. рэд. У. В. Гніламёдаў. — Мн. : Бел. навука, 2002. — 319 с.
КНІГІ |
|
|
Рукапісная спадчына Янкі Купалы : каталог / уклад. А. У. Бурбоўская. — Мн. : Чатыры чвэрцi, 2008. — 480 с. Каталог «Рукапісная спадчына Янкі Купалы» мае на мэце каталагізаваць адну з найбольш каштоўных нацыянальных калекцый. Рукапісная спадчына класіка беларускай літаратуры з'яўляецца скарбам надзвычайнай каштоўнасці ўсяго беларускага народа. Упершыню ўвазе даследчыкаў і прыхільнікаў творчасці Янкі Купалы прадстаўляецца магчымасць найбольш поўна пазнаёміцца з апісаннямі аўтографаў паэта і ўбачыць рукапісы яго твораў. Каталог будзе карысным як айчынным, так і замежным даследчыкам, а таксама ўсім тым, каго цікавіць гісторыя жыцця і творчасці Янкі Купалы. |
|
Янка Купала і Якуб Колас у кантэксце славянскіх літаратур : матэрыялы Міжнароднай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі, (Мінск, 3—4 кастрычніка 2002 г.) / гал. рэд. У. В. Гніламёдаў. — Мн. : Бел. навука, 2002. — 319 с. Даклады і паведамленні Міжнароднай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі, прысвечанай 120-годдзю народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, сведчаць пра вызваленне літаратурнай навукі ад агульна-верыфікацыйных выказванняў-палажэнняў і пазначаюць яе выхад на інтэграцыйны ўзровень пазнаваўчых метадаў гуманітарных навук. |
|