ТАКІ ЁН БЫЎ
УСПАМІНЫ СУЧАСНІКАЎ ПРА ЯНКУ КУПАЛУ
У кожнага народа сярод класікаў нацыянальнага пісьменства вылучаюцца постаці найгалоўныя, якія ўнеслі асаблівы ўклад у развіццё роднай літаратуры, мовы і культуры, сталі своеасаблівымі сімваламі самога народа. У беларусаў такой постаццю з'яўляецца Янка Купала.
Асоба Купалы ў розныя гады прыцягвала да сябе розных людзей. Пра яго засталося шмат успамінаў вядомых пісьменнікаў, мастакоў, грамадскіх дзеячаў, а самае галоўнае – родзічаў і сяброў паэта, людзей, якія былі ў самых блізкіх адносінах з Янкам Купалам. З іх расказаў перад намі паўстае грамадскае і чалавечае аблічча паэта, які быў цесна звязаны са сваім народам, жыў яго думкамі, яго справамі, яго марамі і надзеямі.
Янка Купала плённа ўплываў на фарміраванне таленту многіх цяпер шырока вядомых пісьменнікаў, скульптараў, мастакоў. У сваіх успамінах беларускія пісьменнікі, дзеячы культуры і мастацтва расказваюць, як паэт змагаўся за стварэнне літаратуры, нацыянальнай па форме, сацыялістычнай па змесце, за мастацтва, якое служыла б народу.
І сапраўды, Янка Купала – вялікі пясняр беларускага народа, чалавек, жыццё і дзейнасць якога з вялікай сілай адлюстравалі ў сабе цэлую гістарычную эпоху. Гэта чалавек, які пакінуў пасля сябе не толькі свае творы, але і цёплыя ўспаміны блізкіх яму людзей.
Аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі падрыхтаваў выставу пад назвай "Такі ён быў: успаміны сучаснікаў пра Янку Купалу", якая праходзіць з 2 кастрычніка па 2 лістапада, і бібліяграфічны спіс літаратуры, якая прадстаўлена на ёй.
СПІС ЛІТАРАТУРЫ |
1. Аўрамчык, М. З імем Купалы – у сэрцы / М. Аўрамчык // Полымя. — 1992. — № 7. — С. 173—190.
2. Бурбоўская, А. Нам засталася спадчына... : [літаратурная крытыка] / А. Бурбоўская // Полымя. — 2009. — № 7. — С. 147—173.
3. Колас, Я. Маё першае спатканне з Янкам Купалам / Я. Колас // Беларусь. — 2002. — № 9. — С. 5.
4. Рагойша, В. П. Мой Трыглаў : кніга пра Янку Купалу, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча / В. П. Рагойша. — Мн. : Кнігазбор, 2012. — 339 с.
5. Раманоўская, Я. Жменька ўспамінаў пра роднае, блізкае... : [літаратурная крытыка] / Я. Раманоўская // Маладосць. — 2008. — № 8. — С. 103—116.
6. Свой пачэсны пасад : кніга пра Янку Купалу / уклад. С. Панізніка. — Мн. : Маст. літ., 1999. — 334 с. — (Школьная бібліятэка).
7. Такі ён быў : успаміны пра Янку Купалу / склад. І. К. Жыдовіч. — Мн. : Маст. літ., 1975. — 350 с.
8. Успаміны пра Янку Купалу / склад. А. М. Кулакоўскі, Н. Р. Цвірка. — Мн. : Маст. літ., 1982. — 271 с.
9. Фарыдовіч, М. Сустрэча з Купалам / М. Фарыдовіч // Літаратура і мастацтва. — 2004. — 24 снеж. — С. 13.
10. Хатэнка, А. Дзве птушкі ў высокім палёце / А. Хатэнка // Культура. — 1996. — 13—19 сак. — С. 7.
11. Шчаглоў, М. Мае ўспаміны / М. Шчаглоў // Маладосць. — 1992. — № 7. — С. 195—208.
12. Шыла, М. Успаміны эмігрантаў пра Янку Купалу / М. Шыла // Маладосць. — 1992. — № 6. — С. 133—140.
КНІГІ |
|
|
Свой пачэсны пасад : кніга пра Янку Купалу / уклад. С. Панізнік. — Мн. : Маст. літ., 1999. — 334 с. — (Школьная бібліятэка). У кнізе сабраныя паэтычныя і празаічныя творы пісьменнікаў розных пакаленняў, прадстаўнікоў многіх нацыянальных культур, прысвечаныя Янку Купалу. Тут успаміны, выказванні, згадкі родных і сяброў Івана Дамінікавіча, яго сучаснікаў і спадкаемцаў. |
|
Успаміны пра Янку Купалу / склад. А. Кулакоўскі, Н. Цвірка. — Мн. : Маст. літ., 1982. — 271 с. : іл. У кнізе змешчаны ўспаміны людзей, якім пашчасціла блізка ведаць Янку Купалу. |
|