Словам Купалы натхнёныя
Я. Купала і тэатр
Народны паэт Беларусі Янка Купала ўвайшоў у гісторыю не толькі як заснавальнік новай беларускай літаратуры, які даў класічныя прыклады нацыянальнай паэзіі. З ім звязана таксама нараджэнне тэатральных гурткоў і першага дарэвалюцыйнага беларускага прафесіянальнага тэатра; яго драматургія з’явілася асновай развіцця беларускай савецкай тэатральнай культуры.
Гісторыю беларускага тэатра немагчыма ўявіць без імя Янкі Купалы, без яго драматургіі. Хаця колькасць напісаных ім п’ес нешматлікая – усяго чатыры назвы: “Паўлінка”, “Раскіданае гняздо”, “Прымакі” і “Тутэйшыя”. І кожны з гэтых твораў на працягу многіх дзесяцігоддзяў карыстаўся і карыстаецца асаблівай увагай у тым ці іншым калектыве, таму што да класікі адносіны па традыцыі застаюцца трапяткімі.
Для чытачоў бібліятэкі аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі падрыхтаваў выставу пад назвай “Словам Купалы натхнёныя : Я. Купала і тэатр”, якая пройдзе з 2 жніўня па 2 верасня, і бібліяграфічны спіс літаратуры, якая прадстаўлена на ёй. Увазе прыхільнікаў сайта прапаноўваецца кароткі агляд некаторых кніг і артыкулаў з перыядычных выданняў, якія перадаюць тэматычны змест экспазіцыі.
СПІС ЛІТАРАТУРЫ |
1. Бур'ян, Б. І дорыць крылы для ўзлёту / Б. Бур'ян // Літаратура і мастацтва. — 1982. — 9 ліп. — С. 12.
2. Гісторыя беларускага тэатра : у 3 т. / гал. рэд.: У. І. Няфёд. — Мінск : Навука i тэхнiка, 1987. — Т. 3. Кн. 2. — 431 с. : іл.
3. Грамыка, Л. У снах і наяве / Л. Грамыка // Мастацтва. — 2007. — № 7. — С. 40—41.
4. Купала Янка : энцыклапедычны даведнік / гал. рэд.: І. П. Шамякін. — Мінск : Выд. БСЭ, 1986. — 727 с.
5. Любімы паэт беларускага народа / рэд.: І. Грамовіч ; склад.: І. Жыдовіч, У. Луцэвіч . — Мінск : Выд. АН БССР, 1960. — 259 с.
6. Мушынская, Т. Словам Купалы натхнёныя / Т. Мушынская // Чырвоная змена. — 1982. — 7 снеж. — С. 14.
7. Няфёд, У. І. Беларускі тэатр : нарыс гісторыі / У. І. Няфёд. — Мінск : Акадэмія навук БССР, 1959. — 900 с.
8. Няфёд У. І. Гісторыя беларускага тэатра : вучэб. дапам. для тэатр.-маст. ін-та / У. І. Няфёд. — Мінск : Выш. школа, 1982. — 543 с.
9. Няфёд, У. Сучасны беларускі тэатр : 1946¬–1959 / У. Няфёд. — Мінск : Мін. выш., сярэд. спец. і праф. адукацыі БССР, 1961. — 341 с.
10. Сабалеўскі, А. Сучаснасць і гісторыя : крытычныя артыкулы / А. Сабалеўскі. — Мінск : Маст. літ., 1985. — 208 с.
11. Тюрина, Т. Зритель в четвертом ряду / Т. Тюрина // Неман. — 1982. — № 6. — С. 161—167.
12. Ярмалінская, В. М. Янка Купала і беларускі тэатр / В. М. Ярмалінская // Асновы мастацтва. — 2002. — № 2. — С. 25—31.
КНІГІ |
Гісторыя беларускага тэатра : у 3 т. / гал. рэд.: У. І. Няфёд. — Мінск : Навука i тэхнiка, 1987. — Т. 3. Кн. 2. — 431 с. : іл.
Даследуецца працэс развіцця беларускага савецкага тэатральнага мастацтва ў перыяд 1962–1984 гг.. Аналізуюцца дзейнасць тэатральных калектываў, рэпертуар, рэжысёрская і акцёрская творчасць і іншыя важнейшыя з’явы тэатральнага жыцця. Паказваецца роля сцэнічнага мастацтва ў ідэйна-эстэтычным выхаванні гледача. |
|
Сабалеўскі, А. Сучаснасць і гісторыя : крытычныя артыкулы / А. Сабалеўскі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. — 208 с. : іл.
Доктар мастацтвазнаўства, крытык Анатоль Сабалеўскі даследуе ў сваёй кнізе шляхі развіцця беларускіх тэатраў, пастаноўкі сучаснай класічнай драматургіі, творчасць майстроў сцэны. |
|