КУПАЛА, ЯКІ ГЛЯДЗІЦЬ НА НАС…
ВОБРАЗ ПАЭТА Ў ТВОРАХ МАСТАЦТВА
Кожны народ мае сваіх знакавых асоб, якія з’яўляюцца яго сумленнем, талентам і гонарам. У іх душы ўбіраецца ўсё найлепшае, што ёсць у гэтага народа.
У 1944 годзе калектыў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы паказаў першую пастаноўку камедыі “Паўлінка”, якая належыць пяру выдатнага беларускага паэта, чыё імя носіць тэатр. Вялікай сілы драматургічнае майстэрства Купалы дасягнула ў п’есе “Раскіданае гняздо” – першай сацыяльна-псіхалагічнай драме ў беларускай літаратуры.
У 1921 г. быў надрукаваны і яго вершаваны пераклад “Слова” – “Песня аб паходзе Ігара”. Пераклад зроблены ў “вольнай” манеры, рознымі вершаванымі памерамі. Тэкст “Слова” падзелены на дванаццаць песень, кожная з якіх уяўляе сабой закончаны паэтычны фрагмент. На словы народнага паэта Беларусі складзена многа песень. Варта прыгадаць такія песні, як “Алеся”, “Вечарынка”.
Янка Купала – народны паэт, геніяльны пясняр нашай сучаснасці, непаўторны талент, у якім увасобіў беларускі народ усю сілу і прыгажосць свайго паэтычнага духу, сваёй глыбокай чалавечнасці, сваёй мудрай філасофіі, сваёй любові да жыцця і веры ў лепшую будучыню чалавека. Творчасць Купалы – гэта скарбніца духоўных багаццяў беларускага народа.
Для чытачоў бібліятэкі аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі падрыхтаваў выставу пад назвай “Купала, які глядзіць на нас… : вобраз паэта ў творах мастацтва”, якая пройдзе з 2 чэрвеня па 2 ліпеня, і бібліяграфічны спіс літаратуры, якая прадстаўлена на ёй. Увазе прыхільнікаў сайта прапаноўваецца кароткі агляд некаторых кніг і артыкулаў з перыядычных выданняў, якія перадаюць тэматычны змест экспазіцыі.
СПІС ЛІТАРАТУРЫ |
1. Жыдовіч, І. К. Янка Купала : жыццё і творчасць / І. К. Жыдовіч. – Мінск : Вучпедвыд. БССР, 1959. – 190 с.
2. Няфёд У. І. Гісторыя беларускага тэатра : вучэбны дапаможнік для тэатральна-мастацкага інстытута / У. І. Няфёд. – Мінск : Выш. школа, 1982. – 543 с.
3. Няфёд, У. Сучасны беларускі тэатр : 1946–1959 / У. Няфёд. – Мінск : МВСС і ПА БССР, 1961. – 341 с.
4. Малчанаў П. С. Тэатр – жыццё маё : успаміны / П. С. Малчанаў. – Мінск : Маст. лiт., 1984. – 181 с.
5. Купала Янка : энцыклапедычны даведнік / гал. рэд.: І. П. Шамякін. – Мінск : Выд. БСЭ, 1986. – 727 с.
6. Янка Купала в творчестве художников = Janka Kupalas image in visual arts : живопись, графика, скульптура : альбом / сост.: Ю. А. Карачун. – Минск : Беларусь, 1982. – 102 с.
7. Музеі Беларусі = Музеи Беларуси / рэд.: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа, М. Г. Нікіцін. – Мінск : БелЭн. iмя П. Броўкi, 2008. – 559 с.
8. Паляшчук, А. Матэрыялы аб жыцці і творчасці Янкі Купалы ў Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў / А. Паляшчук // Архівы і справаводства. – 2007. – № 5. – С. 80–83.
9. Шаранговіч, В. Янка Купала і Якуб Колас у маім жыцці і творчасці / В. Шаранговіч // Роднае слова. – 2004. – № 1. – С. 74–77.
10. Нячай, Г. Крыніца натхнення / Г. Нячай // Мастацтва. – 2002. – № 9. – С. 11–13.
КНІГІ |
|
|
Малчанаў П. С. Тэатр – жыццё маё : успаміны / П. С. Малчанаў. – Мінск : Маст. лiт., 1984. – 181 с. Народны артыст СССР Павел Малчанаў усё сваё жыццё прысвяціў беларускаму тэатру. Многія з вобразаў, створаных ім у спектаклях класічнага і сучаснага рэпертуару, сталі вяршынямі выканаўчага майстэрства. Прапанаваная кніга – расказ П. Малчанава пра яго жыццёвы і творчы шлях, гэта і роздум пра спецыфіку акцёрскай працы.
|
|
|
|
Янка Купала : энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БелСЭ, 1986. — 727 с. : іл. “Янка Купала” – першая на Беларусі персанальная энцыклапедыя. Асвятляючы асноўныя моманты жыцця і творчасці народнага паэта Беларусі, даведнік з’яўляецца пэўным падрахункам развіцця купалазнаўства. У ім 3095 артыкулаў. У артыкулах пра творы Я. Купалы, апрача асвятлення іх зместу, тэматычнай і сюжэтнай накіраванасці, аналізу выяўленчых сродкаў, даецца інфармацыя пра першую публікацыю твора, пераклады яго на мовы народаў СССР і замежныя. Змешчаны артыкулы пра мастацкія і публіцыстычныя творы паэта, кожнае прыжыццёвае іх выданне. Пэўную частку матэрыялаў даведніка складаюць праблемныя артыкулы пра творчасць Я. Купалы – пра лірыку, драматургію, публіцыстыку, паасобныя жанры, вобразы, найбольш пашыраныя ў яго паэзіі. |
|
|